Скіпе́ць1 ‘ускіпець, адкіпець, сплысці пры кіпенні, зварыцца (пра малако)’ (Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ; мядз., Нар. словатв., Федар. 4; драг., Ск. нар. мовы; Юрч. Вытв.). Да кіпе́ць (гл.).

Скіпе́ць2 ‘згарэць яркім полымем’ (ТСБМ, Юрч. Вытв., Сл. ПЗБ), ‘разнервавацца, абурыцца’ (ТСБМ, Арх. Федар., Бяльк.), ‘зайсціся ад плачу’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), ‘прапасці, згінуць’ (ТС), ‘раптоўна памерці, хутка скончыцца (пра жывёлу)’ (Сцяц. 2, Сцяшк. Сл.), скіпець на нажы ‘загінуць ад нажа, ад нажавой раны, вакол якой спяклася кроў’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. Вытв., Нар. Гом., ТС). Да скіпець1; спецыфічнае значэнне ў выразе скіпець на нажы вядома ва ўкр. скипі́ти на ножы ‘тс’ і ўзнікла, паводле Ларына (История, 34), на базе пераносных значэнняў *kipěti (гл. кіпець), што перадаюць душэўны стан: ‘дайсці да шаленства, лютасці’, ‘так раз’юшыцца, што схапіцца за нажы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усхадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.

Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго‑н., раз’юшыцца. Дзед Нупрэй так усхадзіўся з нажом, што нечакана аж перарэзаў грабільна і, плюнуўшы злосна, кінуў яго за плот. Лынькоў. — Гэта ж пяць вёрст да тае школы, а зімою без ботаў і кажуха хлопец замерзне. А дзе я іх вазьму яму? — усхадзілася бабка. Каліна. У засценку ўсхадзіліся пеўні, спявалі без пары, — напэўна, на перамену надвор’я. Чарнышэвіч. // Пачаць дурэць, сваволіць. Усхадзіліся дзеці — не суняць. // Пачаць бушаваць, разбушавацца (пра з’явы прыроды). Усхадзіўся вецер. □ Усхадзіўся лес шумлівы, — Вые воўк. Конь спаткнуўся палахлівы. Стой, яздок! Чарот. [Дзяўчына:] — Мароз страшэнны, завіруха ўсхадзілася такая, што, здаецца, машыну перакуліць. Марціновіч. // Абвастрыцца (пра хваробы). Калі ўсходзіцца радыкуліт, можна грэлку прыкласці. Гроднеў. Той дзень.. [жанчына] ледзь дабыла да вечара — усхадзіўся жывот, ламала паясніцу, паднялася гарачка. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заю́шна ’заўзята’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. заю́шитися ’станавіцца лютым’, заю́шити ’паліцца (пра кроў)’, польск. zajuszyć ’заліць крывёй, раздражніць, раздражніцца’, ст.-польск. zajuszyćраз’юшыцца’, zajuszony ’раз’юшаны’, н.-луж. zajušyś ’запэцкаць гнаявой жыжкай (юшкай)’, чэш. zajíšiti ’развесці юшкай’. Параўн. юшыць ’біць па вушах’ (Нас.). Відаць, зыходным трэба лічыць юшка ’кроў’ < ’жыжка’, ’суп’, вядомае шэрагу слав. моў, а не uxo ’вуха’, дзе звычайна пратэтычнае v‑, а не j‑. Ст.-польск. juszyć ’крывавіць’ добра перадае пераходную семантычную ступень, адкуль і zajuszyć. Паколькі чэш. і серб.-луж. маюць іншую семантычную спецыялізацыю гэтага дзеяслова, можна меркаваць, што бел. і ўкр. словы з польск., прычым адрыў ад грунту вёў да далейшай спецыялізацыі значэння: ’ударыць да крыві’ > ’станавіцца лютым’. На базе дзеяслова *заюшыць утвараўся дзеепрыметнік заюшаны, як і разʼюшаны ад разʼюшыць. Гэты дзеепрыметнік мог потым фанетычна змяніцца ў заюшны ў выніку страты ненаціскнога а, адкуль і прыслоўе. Не выключана і прамое ўтварэнне прыметніка ад дзеяслова. Гл. заюха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

увайсці́, увайду, увойдзеш, увойдзе; пр. увайшоў, ‑шла, ‑шло; заг. увайдзі; зак.

1. Зайсці ўнутр чаго‑н., уступіць куды‑н., у межы чаго‑н. Увайсці ў хату. Увайсці ў двор. Войскі ўвайшлі ў горад. Увайсці ў лес. □ [Ваўчыха:] — Як увойдзеш у браму, убачыш там двух сабак. Якімовіч. Захацелася Галынскаму ўвайсці ў ваду і паплыць аж туды, да тых дрэў. Галавач. Ноч. Сёння крэйсер павінен увайсці ў Няву для падтрымкі рэвалюцыі. Сяргейчык. // Пранікнуць углыб чаго‑н.; упіцца. Сякера больш чым напалову ляза ўвайшла ў дрэва. Шамякін. Два гарпуны глыбока ўвайшлі ў бок кашалота. Ён ірвануўся наперад, але моцныя канаты надзейна трымалі яго. Матрунёнак. // Асесці. [Хаткі] схіліліся набок, увайшлі ў зямлю ледзь не па самыя вокны. Шахавец.

2. Уступіць, уключыцца ў склад, у члены чаго‑н. Увайсці ў склад праўлення. Увайсці ў склад рэдакцыі. □ У склад уборачна-транспартнага атрада ўвайшлі вопытныя механізатары. «Звязда». У .. [штаб] увойдуць камандзіры атрадаў і начальнік лагера. Сергіевіч. // Стаць састаўной часткай чаго‑н. П’еса трывала ўвайшла ў рэпертуар тэатра. □ Некаторыя з праектаў Міхайлава ўвайшлі ў падручнікі і ўражалі яснасцю сваёй думкі і строгай прыгажосцю. Карпаў.

3. Змясціцца, умясціцца. У бочку ўвайшла яшчэ вядро вады.

4. Унікнуць у што‑н., разабрацца; асвоіцца з чым‑н. Рыгор ведаў, што новы дырэктар яшчэ поўнасцю не ўвайшоў у работу інстытута і таму часта выязджае ў камандзіроўкі. Арабей. Я неяк увайшоў ужо ў рэдакцыйныя будні і адчуваў цяпер сябе ў рэдакцыі патрэбным чалавекам. Сабаленка.

5. (з прынавоўнікам «у»). У спалучэнні з абстрактнымі назоўнікамі азначае пачатак дзеяння, стану, які выражаецца гэтымі назоўнікамі. Увайсці ў азарт. Увайсці ў кантакт. Увайсці ў прывычку. Увайсці ў традыцыю. Увайсці ў сістэму. Увайсці ва ўжытак.

6. Разм. Прайсці які‑н. шлях, адысці на якую‑н. адлегласць ад чаго‑н. Увайсці дзесяць кіламетраў. □ [Мішурын:] — А ці далёка мы ўвайшлі ад Брэста? [Стары:] — Адсюль да Брэста дзевятнаццаць кіламетраў. Чорны.

•••

Увайсці ў гады — стаць дарослым.

Увайсці ў гісторыю — стаць вядомым, надоўга захавацца ў памяці людзей; пакінуць след у гісторыі.

Увайсці (уцерціся, убіцца) у давер’е (давер) — набыць давер’е, дабіцца прыхільнасць каго‑н.

Увайсці ў жыццё — а) тое, што і увайсці ў побыт; б) прывыкнуць да якога‑н. жыцця, прыняць удзел у ім; в) пачаць жыць самастойна.

Увайсці ў злосцьраз’юшыцца, страціць раўнавагу ў паводзінах.

Увайсці ў каляіну (каляю) — вярнуцца да прывычнага спосабу жыцця; прыйсці ў звычайны стан.

Увайсці ў курс чаго — азнаёміцца дэталёва або ў агульных рысах з чым‑н.

Увайсці ў моду — а) стаць модным; б) стаць прывычным, звычайным.

Увайсці ў норму — тое, што і прыйсці ў норму (гл. прыйсці).

Увайсці ў побыт — стаць, зрабіцца звычайным, прывычным.

Увайсці ў прывычку — стаць пастаянным для каго‑н. у якіх‑н. адносінах.

Увайсці ў ролю — а) асвоіцца са сваімі абавязкамі, са сваім становішчам; б) натуральна, праўдзіва ствараць чый‑н. вобраз на сцэне.

Увайсці ў свае берагі — а) пра раку ў паводку, калі вада спала; б) вярнуцца да прывычнага, звычайнага жыцця.

Увайсці ў сілу — а) стаць законным, дзённым (пра закон, дагавор і пад.); б) узмацнець, падужэць; в) умацаваць сваё становішча.

Увайсці ў смак — пачаць адчуваць задавальненне ад чаго‑н.

Увайсці ў становішча чыё — аднесціся да каго‑н. з увагай, спачуваннем.

Увайсці (уступіць) у строй — стаць дзённым (пра што‑н.).

Увайсці ў сэрца (душу) — глыбока ўсхваляваць; стаць аб’ектам пастаянных разважанняў, роздуму і пад. О, Радзіма! Ты разам з вясною Ў маё сэрца ўвайшла назаўжды. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)