ускіпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Нечакана раззлавацца. Спакойны, дасюль, Тышкевіч ускіпеў: — Замнога на сябе бярэш, Прусава. Асіпенка. — Чаго ты, дзеўка, ускіпела? — разважна загаварыў стары цясляр, калі Таіса села. Паслядовіч. — Браканьеры! — ускіпеў ляснік. — Што вы зрабілі?! Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раз’юры́цца ’разгуляцца’, ’раззлавацца, раз’юшыцца’ (Нас.; ашм., іўеў., Сл. ПЗБ), ’раздурэцца’, ’разгуляцца’ (Сцяшк. Сл.), разъюры́тсь ’раздражніць’ (Шпіл.), разʼюры́цца ’распаліцца палавой страсцю’, разʼюраны ’той, каго ахапіў непамерны шал’ (слонім., Жыв. НС), розʼюры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС). Ад раз- і юр, юры́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскудзе́ліцца ’рассваволіцца’ (івац., ЖНС). Відаць, да кудзеля (гл.) з няясным метафарычным пераносам, магчыма, праз сінанімічнае распусціцца, параўн. рус. арханг. раскудели́ть ’распускаць ніткі’ і пск. раскудели́тьсяраззлавацца’. Не выключана сувязь з праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, гарэза’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

угне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Увайсці ў вялікі гнеў; разгневацца, раззлавацца. [Міколка:] — Відаць, перабаршчыў я крыху... Угневаецца цяпер дзед не на жарт... Лынькоў. Добра, што так абышлося з табою, а та я хацеў на цябе ўжо ўгневацца, — сказаў Шафранскі і падаў мне руку на развітанне. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накали́ться

1. напалі́цца; нагрэ́цца, мног. панаграва́цца;

2. перен. распалі́цца; абвастры́цца; раз’ю́шыцца, раззлава́цца;

атмосфе́ра накали́лась атмасфе́ра распалі́лася (абвастры́лася);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раз’яры́цца ’узлавацца’ (Інстр. 3), ’разгуляцца’ (паст., Сл. ПЗБ), разʼя́рыцца ’страшэнна зазлаваць’ (Варл.), розʼяры́цца ’раз’юшыцца’ (ТС), серб.-харв. разја́рити сераззлавацца, выйсці з сябе’, рус. разъяри́ться ’тс’, славен. razjáriti, razjáriti se ’узлавацца’, ’выйсці з сябе’. Ад яры́цца (гл.), што ў сваю чаргу ад *jarъ(jь) (ЭССЯ 8, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узлава́цца, узлуйся, узлуешся, узлуецца; узлуёмся, узлуяцеся; зак., на каго-што і без дап.

Увайсці ў злосць, раззлавацца; адчуць незадаволенасць кім‑, чым‑н. Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць. Якімовіч. Леўчык нават здзівіўся, што сват так узрадаваўся і павесялеў, замест таго, каб узлавацца на суседзяў. Чарнышэвіч. [Вольга Віктараўна], здаецца, узлавалася па сваю слабасць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рмаць ’надрывацца’, ’раззлавацца, выйсці з сябе’: не рмі́ся! (паўн.-усх., КЭС). Паводле Дабравольскага (Дабр., Этн., 4, 677), з рваць. Аднак гэта можна дапусціць толькі ў адносінах да лексемы з першым значэннем ’надрывацца’. Што ж тычыцца другога — да рус. рни́ться ’быць злым, злавацца’, ст.-рус. рняти ’злавацца, крыўдаваць’ (1539), рнитися ’тс’ (1517). Да рынуцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раз’ю́шыцца ’ўзлавацца’ (Інстр. 3), розʼю́шыцца ’разарыцца’ (ТС), разʼюшывацца ’гарачыцца’ (Нас.), укр. дыял. розʼю́шити ’раззлаваць, раз’ярыць, усхваляваць каго-небудзь’, розʼю́шитисяраззлавацца, раз’ярыцца, расхвалявацца’, а таксама ’разбіць да крыві (нос, твар)’, польск. rozjuszyć ’давесці да шаленства, раззлаваць’, а таксама ’раскрывавіць’, харв. razjusȉt seраззлавацца, разгневацца’, ’узмацніцца (пра вецер)’. Узыходзяць да прасл. *jucha (< *i̯ous‑ā) (ЭССЯ, 8, 193), гл. юха, юшка. Мяркуецца, што зыходным было значэнне ’від стравы (поліўкі, супа), прыгатаванай з мяса (або з мяснога адвару) і звярынай крыві’. З гэтага кулінарнага значэння на пэўнай частцы славянскай тэрыторыі развілося другаснае значэнне ’звярыная кроў’. Вытворныя дзеясловы спачатку, верагодна, мелі значэнне ’крывавіць, сцякаць крывёю, залівацца крывёю’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *jušiti (), гл. юшыць. Са значэння ’крывавіць’ развілося другаснае, пераноснае значэнне ’адчуваць непакой, раздражняцца/раздражняць, злавацца/злаваць’, заснаванае на назіранні за эмацыянальна ўзрушаным чалавекам, які раптам чырванее ад прыліву крыві, вызваннага эмоцыямі, параўн. бел. наліва́цца крывёю ’моцна злавацца’ (Борысь, Czak. stud., 16–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́чыць ’раздуваць, уздымаць’ (ТСБМ), пу́чыцца ’ўздувацца, узнімацца угору’, параўн. укр. пу́чити ’тс’, рус. пу́чить, пу́читься ’тс’, польск. pęczyć ’рабіць выпуклым, надуваць’, серб.-харв. на̀пучити се ’надуцца, раззлавацца’, славен. pọ́čiti ’лопнуць, трэснуць, разарвацца’, балг. пъ́ча ’выпучваць, настаўляць’, пъ́ча се ’надувацца, рабіцца важным’. Прасл. *pǫčiti ’павялічвацца, пашырацца; трэскацца’ суадносіцца з *pǫkati, гл. пу́каць. Падрабязней Куркіна, Этимология–1982–1984, 13–24; Скок, 3, 67; Банькоўскі, 2, 536. Гл. таксама пя́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)