Папіха́ч ’чалавек, якому даручаюць паскорыць якую-небудзь справу’ (ТСБМ, ТС); тое ж, што і папіхіч (гл.) (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.; КЭС, лаг.). Дэрыват з агентыўным старажытным суф. ‑ач ад папіхаць < піхаць (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўхаць ’штурхаць’ (Ласт., Шат.), ’непакоіць напамінам’ (Юрч. Сін.), ’пульсаваць’ (пух., Сл. ПЗБ), тоўх — пра лёгкае штурханне ў грудзі, у бок (полац., Нар. лекс.), таўха́ць, таўка́ць ’злёгку штурхаць’ (Юрч.), сюды ж то́ўхала ’той, хто штурхаецца’ (Шат.), то́ўхнуцца ’штурхнуцца’ (Ласт.). Гл. таўхаць, можна дапусціць уплыў дзеясловаў піхаць, штурхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашыба́ць1 ’уводзіць у зман, прымушаць памыліцца’ (Нас.), ашыб ’удар ненарокам’ (Нас.), ашыбнуцца ’памыліцца’ (Юрч.), рус. ошибаться памыляцца’, славац. ošibať (někoho) ’увесці ў зман, падмануць (каго-небудзь)’. Ад шыбаць (прасл. šibati) ’кідаць, піхаць’, першапачаткова ’не пацэліць, збіць з мэты’, гл. Брукнер, KZ, 43, 326; Праабражэнскі, 1, 674; Махэк₂, 607; Фасмер, 3, 179 (выказвае сумненні адносна магчымай сувязі з польск. chyba ’памылка’, чэш. chyba, параўн. польск. дыял. ochyba).

*Ашыба́ць2, ошыба́ць, ошыбну́ць ’ахапіць, акрапіць?’ параўн. «А ўпадзі мацёнцы на белыя ножкі // Ошыбнуць цебе дробныя слёзкі» (з вясельнай песні, запісанай Федароўскім на ўсход ад Пружан), укр. ошибати: «страх ошибае» ’робіцца страшна’, славац. ošinulo ho ’яго хапіў удар, разбіў параліч’ (з ošibnulo, гл. Махэк₂, 607). Да шыбаць (прасл. šibati) ’біць, піхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правары́на ’бервяно, брус’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. літ. pravarìnė ’жэрдка, перагародка’, што лічыцца запазычаным з польск. przeworzyna < przewora ’перагародка’; на думку Лаўчутэ (Балтизмы, 71), хутчэй, да літ. prãvaras ’прылазнік’. Параўн., аднак, правары́на/про́ворына ’разворка ў возе’ (лельч., Нікан., Трансп.), што звязана з вор2 (гл.) са значэннем ’соваць, піхаць’. Гл. праваро́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рух ’перамяшчэнне’, перан. ’грамадская дзейнасць, масавыя выступленні’, ’рост, развіццё’, ’перамяшчэнне, рухавасць’, ’шум’ (Сл. ПЗБ), ’перамяшчэнне, рухавасць’ (ТС), ’перамяшчэнне’, ’трывога’ (Нас.). Борысь (Борысь, 526) тлумачыць прасл. дыял. *ruxъ ’рух’ як назву дзеяння ад вытворнага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (напрыклад, зямлю)’ < *rušiti ’надаваць рух, піхаць, штурхаць, пераварочваць, звальваць’ (гл. рушыцца, рушыць). Паводле Фасмера (3, 524), наадварот — дзеяслоў рус. ру́шить выводзіцца ад рух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Неастырка́цца, ныостыркатыся ’не бываць, рэдка паказвацца’ (кобр., Нар. лекс.). Да агоркнуць (гл.), остбркнуты ’спыніцца, пасяліцца, знайсці дах’ (Клім.), параўн. таксама нызасторкнуты ’не затрымлівацца’ (кобр., Нар. лекс.); паводле Мяркулавай (Этимология–1979, 175), узыходзіць да этымалагічнага гнязда з коранем *tbrk‑/*stbrk‑ ’тыкаць, піхаць’, параўн. семантычна падобнае не стыкацца ’не бываць, не затрымлівацца’: Днямі не стыкаецца дома (ТС), экспрэсіўнае значэнне ў рус. торчить ’доўга знаходзіцца, затрымлівацца дзе-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́нуцца ’упасці (ад знямогі)’ (Мат. Маг.), польск. runąć ’упасці, грымнуцца’, рус. руни́ть ’хутка рабіць, есці’, серб. ру̏нути ’моцна ўдарыць’, славен. rúniti ’піхнуць, стукнуць’. Апошняе Бязлай (3, 207) выводзіць з прасл. *rutiпіхаць, стукаць’, параўноўваючы з літ. ráuti ’вырываць, шчыпаць’, лат. raût ’тс’. Паводле Брукнера (468), да *ruxъ (гл. рух), параўн. рухнуць ’упасці’ (гл.). Скок (3, 172) атаясамлівае з rúniti (se) ’лушчыць, крышыць, зрываць (кветкі, лісты)’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турля́цца ‘штурхацца, піхацца’ (Жд. 3, ТС). Параўн. укр. турля́ціпіхаць, ганяць’, рус. турля́ться ‘кідацца, піхацца’, польск. turlać sie ‘куляцца’, мажліва, сюды і славен. turláti ‘праколваць, пранізваць’, адносна якога Сной (Бязлай, 4, 250) сцвярджае: «вакалізм славянскага кораня няясны, мажліва, экспрэсіўны». Вытворнае ад гукапераймальнага па паходжанні турліць, гл. Польск. turlać разглядаюць як варыянт tulać ‘каціць, куляць’ (Варш. сл.). Сюды ж турля́жка ‘тачка, вазок на двух колах вазіць зямлю’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рытату́йня, рытату́йнасць, рыстату́йня, рыстату́йнасць ’дурнота’ (Янк. Мат.), рытату́йна, рыстату́йна ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), рытату́йный, рыстату́йный ’бязглузды, дурны’ (Янк. Мат.), руск. дыял. ритату́ешник ’клоун, камедыянт’, ритату́й ’камедыянт’, ’дурань, прыдурак’, ритату́йчик ’кукла’. Магчыма, экспрэснае ўтварэнне ад ратату́й ’французскае блюда’. З іншага боку параўн. чэш. řítiti se ’скідваць’, ’абрушвацца’, ’абвальвацца’, серб.-харв. ри̏таты се ’брыкацца’, ’біць заднімі нагамі’ (пра каня), балг. ри́там, ры́там ’брыкаць’, ’лягаць’, ’піхаць’, якое да прасл. *rjutiti, rutiti ’брыкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́пта ‘від плыта для сплаву шпал’: ходзі́ць на тра́пты ‘займацца лесасплавам’ (ТС), трапто́ўка ‘змацаванне разам двух, чатырох або шасці калачоў, што звязваюць дровы на плыту разам’, траптава́ць ‘рабіць траптоўку’ (навагр., Жыв. сл.). Са ст.-польск. trapta, trawta, tryfta, запазычанага з с.-в.-ням. trift ‘сплаў бярвенняў, лесаматэрыялу’, н.-ням. Trift ‘тс’ < с.-в.-ням. triften ‘гнаць, прыводзіць у рух, піхаць, спіхваць’ (Борысь, 640; Брукнер, 575; ЕСУМ, 5, 623). Гл. таксама тратва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)