перапсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак., каго-што.

Сапсаваць, папсаваць усё, многае. Перапсаваць усе дэталі. □ [Палашка:] — Учора .. надумаўся [дзед Аўсей] аладкі пячы: колькі мукі перапсаваў, сала перапаліў... Лынькоў. // Разм. Зрабіць дрэнны ўплыў на ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; запёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. што. Спячы, загарнуўшы ў цеста.

З. рыбу ў цесце.

2. Паставіць у напаленую печ, у духоўку для ўтварэння румянай скарынкі.

З. макароны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прычыніць пякучы боль, засадніць.

Моцна запякло.

|| незак. запяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; -пёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак., што.

1. Даць спячыся да поўнай гатоўнасці.

П. мяса.

2. Прапаліць чым-н. моцна нагрэтым.

П. дзірку ў дошцы.

3. Правесці які-н. час, пекучы што-н.

Усю ноч прапяклі хлеб.

|| незак. прапяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спячы́, спяку́, спячэ́ш, спячэ́; спячо́м, спечаце́, спяку́ць; спёк, спякла́, -ло́; спячы́; спе́чаны; зак.

1. гл. пячы.

2. каго-што. Апаліць агнём, пашкодзіць чым-н. гарачым скуру чаго-н.

С. руку.

3. Апячы (пра адчуванне, выкліканае чым-н. пякучым.

Гарачай кавай увесь рот спёк.

4. перан., што. Зрабіць што-н. хутка, наспех (разм.).

С. даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапята́ць, -пячу́, -пе́чаш, -пе́ча; -пячы́; незак.

1. Дрыжаць, рухацца, варушыць чым-н.

Лісце трапятала на ветры.

Верабей трапеча крыламі.

2. Мільгаць (пра агонь, святло і пад.).

Удалечыні трапяталі невядомыя агеньчыкі.

3. Узмоцнена, часта біцца (пра сэрца).

Сэрца трапятала ад радасці.

4. Адчуваць страх перад кім-н.

Перад ім кожны трапеча.

|| наз. трапята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́шчыць1 ’сушыць; пячы, грэць на гарачым; пражыць, смажыць; скварыць’, пры́шчаны ’высушаны’ (стаўб., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; карэліц., зэльв., бярэз., лід., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пячыся, грэцца на вельмі гарачым; пражыцца’ (стаўб., З нар. сл.; ТСБМ), ’пакрывацца пупырышкамі (пра аладкі)’ (ст.-дар., Жыв. НС), пры́шчыцца ’пачынаць кіпець’ (Варл.). Укр. при́щитипячы’. Гл. пры́сак, прыску пры́скаць. Дзеяслоў утвораны ад асновы цяп. часу дзеяслова *pryskati. Беларуска-ўкраінская семантычная ізаглоса.

Пры́шчыць2 ’шчымець, свярбець, часацца; пячы (пры адчуванні запаленчага працэсу на скуры)’ (Сцяшк., Скарбы), прышчэ́цьпячы, балець’ (маст., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пакрывацца прышчамі’ (ТС). Да прышч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Мець прывычку кусаць (у 1 знач.).

Сабака кусаецца.

2. Кусаць адзін аднаго; грызціся (пра сабак, звяроў).

3. перан. Крыўдзіць, дапякаць чым-н.

4. перан. Мець уласцівасць раздражняць, пячы скуру (пра крапіву і іншыя расліны; пра мароз, вецер і інш.), а таксама пра вырабы з грубай шэрсці.

Крапіва кусаецца.

Шарсцяная коўдра кусаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блінцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

Абл. Невялікая дзежка, у якой рашчыняюць блінцы. Падвесіць [Таццяна] да бэлькі лямпу, паставіць дзежачку-блінцоўку (цяпер блінцоўка гуляе — няма сям’і, няма каму і блінцы пячы на снеданне) — і чым не канцылярыя?.. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запячы́ 1, ‑пяку, ‑пячаш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. запек, ‑пякла, ‑ло; зак., што.

Спячы да ўтварэння румянай скарынкі. Запячы макароны. // Спячы, паклаўшы ў сярэдзіну чаго‑н. Запячы рыбу ў цесце.

запячы́ 2, ‑пячэ; зак.

Разм. Пачаць пячы (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пячы (у 1 знач.).

2. Кандытарскія вырабы ў выглядзе тонкіх кавалачкаў рознай формы, прыгатаваныя са здобнага, звычайна салодкага цеста. На маленькім круглым століку .. быў пастаўлен чайны прыбор, на сподачку ляжаў цукар і пячэнне. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)