◎ Пе́чкацца ’пэцкаць’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем пэцкацца і пячксір ’пячнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́заться
1. ма́зацца;
2. (пачкаться, грязниться) разг. пэ́цкацца, ма́зацца, бру́дзіцца, забру́джвацца; (при прикосновении) разг. бра́цца;
3. страд. ма́зацца; пэ́цкацца, бру́дзіцца, забру́джвацца; см. ма́зать 1, 2.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Выдзе́лываць ’рабіць, выконваць’ (Бяльк.); ’вымазвацца, пэцкацца’; ’вырабляць’ (Юрч.). Запазычанне з рус. выде́лывать.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскалу́жыцца ’разварушыцца’: пакуль ён раскалужыцца з хворай нагой, дык я буду ўжо аш на балоця (віл., Нар. сл.). Няясна. Да незафіксаванага *калу́жыцца, параўн. калю́жыцца ’пэцкацца ў гразі, у калюзе’ (ТС), далей гл. калу́жа. Семантычнае развіццё невыразнае: ’пэцкацца ў гразь у калюзе’ → ’ісці па гразі’ → ’ледзь варушыцца, паволі ідучы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зама́зываться
1. зама́звацца, пэ́цкацца, забру́джвацца; см. зама́заться;
2. страд. зама́звацца; закіто́ўвацца, кітава́цца; см. зама́зывать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ке́шкацца ’доўга займацца з чым-небудзь, марудна рабіць што-небудзь; корпацца’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., Бір., Бяльк.). У адпаведнасці са Сл. паўн.-зах., 458–459 запазычана з літ. teškéntis ’плёскацца, забаўляцца, пэцкацца ў лужыне’. Лаўчутэ (Балтизмы, 67) прытрымліваецца іншай версіі. Слова таксама разглядаецца як балтызм, але ў якасці крыніцы адзначаюцца лат. kęskât ’прагна есці, пэцкацца, марудзіцца’, kęska ’неахайнік’. Ненадзейна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́цкаць ’пэцкаць, мараць’ (Нас.), пацкацца ’пэцкацца’ (ТС). Да пац, паікаць ’біць’ (гл.). Параўн. польск. pacać ’ляснуць, ляпнуць (фарбай)’. Утворана пры дапамозе памяншальнага суфікса ‑k‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Замэ́дзгаць ’забрудзіць’ (ТСБМ). Рус. замы́згать, укр. чарніг. зами́згати (Грынч.) ’тс’. Прэфіксальны дзеяслоў ад мыдзгаць ’пэцкаць, пэцкацца’ (гл.) з пераменай галоснага, магчыма, у сувязі з пэ́цкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Забарбе́ць ’забразгаць, забрынкаць’ (Сл. паўн.-зах.). Забарбець < літ. barbė́ti ’бразгаць, брынкаць’ (Сл. паўн.-зах., 180) гукапераймальнага характару (Фрэнкель, 35). Параўн. рус. вяцк. забара́баться ’пачаць пэцкацца, пляскаючыся ў вадзе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)