Пуццё ’толк, карысць’ (Ян.), дабро’ (Бяльк.), ’толк, лад’; ’балаўнік’ (Юрч. Фраз. 1), параўн. укр. пуття ’толк, карысць’. Форма зборнага назоўніка ад пуць2 ’лад, парадак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапу́цце ’гора, бяда’ (Ян.). Фармальна ідэнтычнае рус. перепу́тье ’ростань, раздарожжа’, семантыка магла замацавацца пад уплывам казак (’няпэўнасць, нявызначанасць’ — ’бяда’). Да пуць2 ’лад, парадак, толк’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапу́ць ’частка шляху, пераход’ (паўн.-усх., КЭС), рус. паўн. перепу́ть ’дарога, шлях’, смал. ’частка шляху’. Утворана, як пераход ці перапу́да (гл.). Да пера- і пуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

храпці́, -пу́, -пе́ш, -пе́; -пём, -пяце́, -пу́ць; хроп, храпла́, -пло́; -пі́; незак.

1. Утвараць храп.

Ён моцна храпе, калі спіць.

2. Спаць моцным сном (разм.).

Ён ужо тры гадзіны храпе.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра жывёл: утвараць рэзкія хрыплыя гукі.

Конь храпе.

|| аднакр. храпану́ць, -ну́, -не́ш, -не́ і храпяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (разм.).

|| наз. храпе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз’е́зд, -у і -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. -у, гл. раз’ехацца.

2. -у, звычайна мн. Паездкі ў розныя месцы.

Ён месяцамі бывае ў раз’ездах.

3. -а. Невялікае кавалерыйскае падраздзяленне, якое накіроўваецца для разведкі, аховы, сувязі ва ўмовах ваенных дзеянняў.

Кавалерыйскі р.

4. -а. Раздваенне аднакалейнага чыгуначнага пуці.

Цягнік спыніўся на раз’ездзе.

|| прым. раз’язны́, -а́я, -о́е (да 2 і 4 знач.).

Р. конь.

Р. пуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блакіро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. блакіраваць (у 2 знач.) і блакіравацца ​1.

2. Сукупнасць прылад для блакіровачнай сістэмы рэгулявання руху цягнікоў. // Сістэма сігналаў, пры дапамозе якіх паказваецца, заняты ці свабодны чыгуначны пуць.

3. Сістэма блокаў якога‑н. механізма. Блакіроўка навяснога культыватара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпу́тнік, трыпу́тнік ’падарожнік, Plantago major, Plantago lanceolata’ (Мядзв., Яруш.). Рус. припу́тник, укр. при́путень ’тс’. Дэрыват ад прыметніка *прыпу́тны ’той, які расце пры дарозе’. Да пуць (гл.). Параўн. трыпу́тнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свісто́к, ‑тка, м.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца свіст. Граф Ельскі выняў з кішэні свісток і.. свіснуў. Пестрак.

2. Свіст, які ўтвараецца пры дапамозе такога прыстасавання. Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў. Рэзкі свісток.. расплываецца ў хмызе і заціхае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Вуліца, якая не мае скразнога праходу, праезду.

Машына заехала ў т.

2. Чыгуначны станцыйны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом.

Паравоз стаяў у тупіку.

3. перан. Безвыходнае становішча, а таксама тое, што не мае перспектывы далейшага развіцця.

Вывесці гаспадарку з тупіка.

Перагаворы зайшлі ў т.

|| памянш. тупічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. тупіко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наста́ўнік ’выкладчык’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’настаўнік; натхніцель’ (ТСБМ); яшчэ ў 20‑я гады ўжывалася ў літаратурнай мове побач з русізмам вучы́цель, вучы́целька. Відаць, семантычны наватвор на базе народнага наста́віць ’навучыць’, першапачаткова з наставіць на пуць, параўн. наставіць пуць ’абраць жыццёвы шлях’ (Сл. ПЗБ), настаўля́ць ’павучаць’ (там жа), або праз рус. (ц.-слав.) са ст.-слав. наставьникъ ’кіраўнік, майстар, правадыр’, што атрымала больш вузкае значэнне ’духоўны настаўнік, натхніцель’; параўн. наста́ва ’наглядчык, наглядальнік’ (Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стаўля́ць (гл.).

Настаўні́к, настаўні́ч ’талакнянка’ (пух., Жыв. сл.). Таго ж паходжання, што і настаноўнік (гл.); да ставіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)