нево́лить несов., разг.

1. няво́ліць, прыняво́льваць; (принуждать) прымуша́ць;

2. (притеснять) прыгнята́ць, уціска́ць; (порабощать) заняво́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нага́баць, нагибаці ’знайсці, натрапіць’ (Федар. 2, 45), нагибаты ’знайсці, назбіраць’ (драг., Жыв. сл.), нагабитынагнаць, спасцігнуць’ (Клім.), нагибаті ’сустрэць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. нагабати (накгабати) ’прыгнятаць’ (1388 г.) Булыка (Лекс. запазыч., 37) лічыць паланізмам, што пры наяўнасці зыходнай формы ў іншых славянскіх мовах цяжка давесці. Значэнне ’прыгнятаць’ выводзіцца з ’нападаць’ і узыходзіць да ’хапаць, браць’, характэрна для габиць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

душы́ць¹, душу́, ду́шыш, ду́шыць; ду́шаны; незак.

1. каго. Пазбаўляць жыцця, моцна сціскаючы горла.

Д. вяроўкай.

2. каго. Не даваць магчымасці свабодна дыхаць.

Каўнер ду́шыць.

Ду́шыць кашаль.

3. перан., каго-што. Прыгнятаць, не даваць магчымасці развівацца чаму-н.

Д. свабоду.

|| зак. задушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.

|| звар. душы́цца, душу́ся, ду́шышся, ду́шыцца (да 1 і 3 знач.); зак. задушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тэміе́жнік ‘прыгнятальнік’ (Сл. ПЗБ), тэміе́жыті ‘знішчаць, высякаць’ (там жа), ст.-бел. тямяжитипрыгнятаць’ (1598 г., ГСБМ). З польск. ciemiężca ‘тс’ з падляшскай фанетыкай і заменай арыгінальнага суфікса на рэгулярны для беларускай мовы суфікс ‑нік са значэннем ‘асоба мужчынскага полу па роду дзейнасці ці па схільнасці да чаго-небудзь’ або ўтвораны непасрэдна ад запазычанага дзеяслова. З польск. ciemiężyćпрыгнятаць, прыціскаць’, што да прасл. *temati ‘прыціскаць, душыць’ (Борысь, 80), гл. тамі́ць. ЕСУМ (5, 544) для адпаведнага запазычанага ўкр. темя́жити дапускае сувязь з тімʼя ‘цемя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Згнэ́піць ’скамячыць’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, ад ґнэ́біць. зафіксаванага ў тым жа рэгіёне са значэннем ’прыгнятаць, крыўдзіць’ (польск. gnębić), не выключана сувязь з літ. knėbti ’шчыпаць’ (Сл. паўн.-зах., 2, 293).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжы́ліць, прыжы́лівацьпрыгнятаць, уціскаць; настойваць зрабіць што-небудзь звыш моцы’ (Нас.). Да жы́ліць ’прымушаць; гвалтоўна патрабаваць, выцягваць’, зваротнае жы́ліцца (гл.), якія працягваюць прасл. *žiliti (sę) ’напружваць жылы’ → ’натужвацца’ < *žila, гл. жы́ла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уціска́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уціснуць.

уціска́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Груба абмяжоўваць свабоду, правы каго‑н.; прыгнятаць. [Тапурыя:] — Я вольны марак і просты чалавек і не змагу я жыць у срэбры і золаце. Я люблю князёўну Ніну, але я не магу жыць так, як вы, і ўціскаць народ. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гнэ́мбіць ’біць, таўчы, караць’ (зэльв., Сцяц.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gnębić ’тс’ (ст.-польск. gnąbić; аб паходжанні польск. слова падрабязна Слаўскі, 1, 300-301). Параўн. ст.-бел. гнембитипрыгнятаць’ (< польск.; Булыка, Запазыч., 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлумі́цца ’тлець’ (ТС). Няясна; хутчэй за ўсё, да тлуміцьпрыгнятаць, стрымліваць, заглушаць’ (гл.), што адпавядае зыходнай семантыцы ’душыць; таўчыся’, характэрнай для асновы *telm‑/*tolm‑/*tъlm‑ (Куркіна, Этимология–1983, 25), параўн. польск. dym tłumi ’ідзе клубамі, клубіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талачы́ць ’выконваць талакою працу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.)’, ’святкаваць заканчэнне працы’, ’таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву)’ (ТСБМ), ’таптаць пасевы, траву’ (Некр. і Байк., Шат., Растарг.), ’збіваць, таптаць, мяць, ламаць нагамі (пасевы хлеба, гародніну, сенакос)’ (Нас.), талачы́ць, тало́чыць ’удзельнічаць у супольнай працы’ (Сл. ПЗБ), талачы́цца ’важдацца’ (Жд. 2); сюды ж талачня́ ’цісканіна, таўкатня’ (Ласт.), тало́ча ’тс’ (Сцяшк. Сл.), талачэ́ча ’таўкатня, бязладдзе’ (Адм.). Параўн. укр. толо́чити ’мяць, таптаць (пасевы, расліны); цягнуць, валачы’, рус. толочи́ть ’вытоптваць траву, пасевы’, польск. tłoczyć ’ціснуць; прыгнятаць, гнясці; таптаць’, ’пакідаць адлогам (поле)’, славац. tlačiť ’набіваць, напіхваць’, чэш. tlačiti ’ціснуць, піхаць, прыгнятаць’, в.-луж. tłóčič ’ціснуць, гнясці’, н.-луж. tłocyś ’таптаць, ціснуць’, серб.-харв. тла̏чити ’ціснуць; таптаць; прыціскаць, гнясці’, славен. tlačiti ’тс’, ст.-слав. тлачити ’біць, таўчы, прыгнятаць’. Прасл. *tolčiti ’ціснуць, гнясці, прыціскаць’ — шматкратны дзеяслоў ад прасл. *telkti ’біць, таўчы, гнясці’ або ўтварэнне ад назоўніка *tolkъ (гл. толак), гл. Борысь, 634; паводак Шустара–Шэўца (1509), каўзатыў ад *telkti (гл. таўчы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)