Жы́ліцца ’натужвацца’. Рус. жи́литься, славен. žíliti ’натужвацца’, серб.-харв. жи̏лити се ’тс’. *Žiliti, відаць, прасл. дзеяслоў ад наз. *žila (гл. жыла) са знач. ’напружваць жылы’ > ’натужвацца’, асабліва са зваротным *sę.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)