прыгнята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Прыціскаць чым-н. цяжкім зверху.

П. сыр каменем.

2. каго (што). Эксплуатаваць, не даваць свабодна жыць.

П. слабых.

3. каго (што). Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой.

Прыгнятаюць змрочныя думкі.

|| зак. прыгне́сці, -няту́, -няце́ш, -няце́; -няцём, -нецяце́, -няту́ць; -нёў, -няла́, -ло́; -няці; -не́чаны.

|| наз. прыгнёт, -у, М -ёце (да 2 знач.) і прыгне́чанне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгнята́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыгнята́ю прыгнята́ем
2-я ас. прыгнята́еш прыгнята́еце
3-я ас. прыгнята́е прыгнята́юць
Прошлы час
м. прыгнята́ў прыгнята́лі
ж. прыгнята́ла
н. прыгнята́ла
Загадны лад
2-я ас. прыгнята́й прыгнята́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыгнята́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыгнята́ць несов.

1. угнета́ть, притесня́ть; порабоща́ть;

2. (приводить в угнетённое состояние) угнета́ть, удруча́ть; подавля́ть, прида́вливать;

3. обл. прижима́ть, прида́вливать, пригнета́ть;

2, 3 см. прыгне́сці 2, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгнята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Прыціскаць чым‑н. цяжкім зверху. Прыгнятаць сыр каменем.

2. Не даваць свабодна жыць, эксплуатаваць. Вёску прыгняталі памешчык і земства, ураднік і мясцовы багацей. Навуменка.

3. перан. Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой. Памаўчаўшы,.. [маці] загаварыла, перасільваючы нейкі ўнутраны цяжар, які прыгнятаў яе. Якімовіч. Бянтэжыла і прыгнятала нас яшчэ і невядомасць. С. Александровіч. Мяне прыгнятала адзіноцтва, тая сіратлівая цішыня, якая часта панавала ў нашых зялёных кутках. Кулакоўскі. Нізкае скляпенне, пах цвілі, папіскванне пацукоў прыгнятала хлапца. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгне́сці гл. прыгнятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгнёт, -у, М -ёце, м.

1. гл. прыгнятаць.

2. Жорсткі ўціск, эксплуатацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгне́чанне, -я, н.

1. гл. прыгнятаць.

2. Цяжкі, змрочны стан.

Быць у прыгнечанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пригнета́ть несов. прыгнята́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угнета́ть несов. прыгнята́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даві́ць², даўлю́, да́віш, да́віць; незак. (разм.).

1. Налягаць, націскаць цяжарам.

Цяжкая зброя давіць на плечы.

2. перан. Прыгнятаць, падаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)