разбагаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць багатым. Легенда казала — на гэтых землях самы найлепшы касец, самы працавіты плугар не разбагацее. Бялевіч. Міналі гады, суседнія арцелі адбудаваліся, разбагацелі. Марціновіч. // на што. Набыць, атрымаць каго‑, што‑н.; разжыцца. Па сухіх месцах пайшоў у ход кустарэз, які як брытваю, зрэзвае не толькі кусты, але і самыя сосны. Разбагацеў ужо на тэхніку генерал. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старава́ты, ‑ая, ‑ае.

Ужо не малады, крыху стары (у 1, 3 знач.). [Дзяўчына:] — А Даніла стараваты, А Кірыла сумнаваты, Выйду замуж я за Саву, Працавіты ён на славу. Дзеружынскі. — Здаецца, нічога, — адказаў ветэрынар, гледзячы каню ў зубы. — Стараваты, ды не зусім. У абоз. Якімовіч. // Не новы, устарэлы. [Васіль Ігнатавіч:] — Тут замінка ў тым, што ў цябе, Патапавіч, іншы раз думкі крыху стараватыя. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піцава́ць1 ’многа працаваць, да стомы’ (докш., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; Нар. лекс.), ст.-бел. пицовати ’нарыхтоўваць харчы і фураж для войска’ (1511 г.) са ст.-польск. picować ’тс’, ’пасці’, відаць, пры ад’ідэацыі працаваць. Сюды ж піцу́гапрацавіты чалавек’ (Касп.; ушац., Филол. сб., 1966).

Піцава́ць2 ’пакаваць, накладаць’ (навагр., Сцяшк. Сл.), ’многа накладаць, набіваць бітком’ (карэліц., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, у сувязі з піцава́ць1; параўн. яшчэ польск. picować ’напаўняць харчамі, прадуктамі’.

Піцава́ць3 ’рэзаць тупым нажом або пілаваць тупой пілой’ (маладз., Янк. Мат.). Гукапераймальнае (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абсталява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Забяспечыць патрэбным абсталяваннем — інструментамі, прыладамі, механізмамі; прыстасаваць для чаго‑н., пад што‑н. Школа абсталявала майстэрні, фізічны і хімічны кабінет. □ Моладзь абсталявала залу для спектакляў. Самі зрабілі сцэну, прыбудавалі касірскую будку. Чарнышэвіч. // Набыць абстаноўку; мэбляваць. Нарэшце працавіты гаспадар абсталяваў сваю кватэру, Набыў карціны, дываны, парцьеры. Корбан. // Арганізаваць, зрабіць што‑н. Друкарню абсталявалі ў невялічкім драўляным аднапавярховым доме ў кватэры Міхала Воранава. Гурскі. Але калі зайшла гаворка, дзе абсталяваць радыёпункты ў трактарных брыгадах, прыйшлося задумацца. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухо́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Пазбавіць жыцця, забіць; загубіць. [Шура:] Зараз [Коля Дзееў] будзе тут. Тол нёс... Ахова за ім гналася. Ён аднаго ўходаў. Кучар. Аж пабялеў [Гаркун] ад злосці і з пенай у роце закрычаў: — Я яе [Ніну] уходаю... У турму пасаджу!.. Гроднеў.

2. Змардаваць, знясіліць, змучыць. Для кожнага, хто яго бачыў упершыню, было відавочна, як уходала.. [Міклашэвіча] тая хвароба. Быкаў.

3. Патраціць, расходаваць. Уходаць усе грошы. □ Я ўспамінаю працавіты свой народ, Які ў пясок нямала сілы ўходаў. Лойка. // З’есці. Дзеці хутка ўходалі гаршчок кашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лакомы ’прагны’ (Сл. паўн.-зах.), ’сладастрасны; юрлівы’, ’прынадны, спакуслівы, ласы’ (Нас.), гродз.працавіты’ (БНТ, Лег. і пад.), укр. лакомий ’спакуслівы, сквапны, прагны’, рус. ’смачны’, ’ласы’, польск. łakomy ’прагны’, ’прагны да ежы’, ’скупы’, ’які выклікае хцівасць’, н.-луж. łakomy ’хцівы’, в.-луж. łakomy ’ласы’, чэш. lakomy, славац. lakomy ’хцівы, скупы’, славен. lakom ’пражэрлівы, прагны, пажадлівы’, серб.-харв. лаком ’прагны, сквапны’, ’скупы’, »макед., лаком ’прагны, скупы, ненажэрны, хцівы’, балг. лаком ’тс’, спелае. лакомь ’прагны’, ’скупы’. Прасл. оШотъ ’прагнучы, вельмі галодны’, ’хцівы’ — дзеепрыметнік залежнага стану ад дзеяслова *olkati. Параўн. аналагічныя ўтварэнні відомы, вядомы (гл.). Гл. таксама папярэдняе слова Айкнуць (Фасмер, 2, 453; Слаўскі, 4, 443–444).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́спех, ‑у, м.

1. Удача ў дасягненні чаго‑н. Нізка ў пояс схіляецца жыта, Сінім морам вітаюць ільны. Беларускі народ працавіты, Твае поспехі свету відны. Астрэйка. Сход уважліва слухаў расказ Паходні пра поспехі Савецкай Арміі, пра блізкую перамогу. Хадкевіч.

2. Агульнае прызнанне дасягнутай кім‑н. удачы. У той незабыўны вечар на долю Наташы выпаў асаблівы, незвычайны поспех. Краўчанка.

3. толькі мн. (по́спехі, ‑аў). Добрыя вынікі ў рабоце, вучобе і пад. Пад уздзеяннем ідэй Кастрычніка і поспехаў сацыялізма ў СССР, у выніку разгрому ў гады другой сусветнай вайны ўдарных сіл імперыялізму выраслі і ўмацаваліся сілы сацыялізма ва ўсім свеце, аслаблі пазіцыі сусветнага капіталізму. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які набыў славу або варты славы; славуты. Разам з народам волю кавалі Партыі слаўнай сыны. Колас. Айчына наша, Родны край Саветаў, Нашчадкаў гордых Слаўная зямля. Хведаровіч. У калгасе нашым Янка — Слаўны баяніст, Камсамолец працавіты, — Добры трактарыст. Журба. Дзень добры, Беларусь, Народная дзяржава, Зямля руплівых рук, Радзіма слаўных спраў! Звонак. Вітаю, як прыход вясны, Дзень слаўнай гадавіны! Смагаровіч. // Які праславіўся чым‑н. Яны [людзі] на арбітах сусветных Слаўны жыццём без багатых і бедных. Куляшоў.

2. Які выклікае прыхільнасць; сімпатычны, харошы. І доўга потым мы ўспаміналі зычлівую ўсмешку гэтага слаўнага хлопца. Лынькоў. [Міхайлаў:] — І гэтая душа, багатая і слаўная, іншы раз хаваецца пад самым сціплым абліччам. Карпаў.

3. Разм. Які дае задавальненне; прыемны, добры. Слаўны выдаўся дзянёк: Свежая пароша. Бялевіч. Князь калісьці ўпадабаў Слаўную мясціну, Замак тут пабудаваў У падарунак сыну. Гілевіч.

•••

Славен бубен за гарамі — невядомае заўсёды здаецца добрым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Правесці якую‑н. гульню, пагуляць у што‑н. Згуляць у хованкі. Згуляць у гарадкі. Згуляць у валейбол. Згуляць у лато. / што. Аб правядзенні партыі ў якой‑н. гульні або часткі гульні. Згуляць партыю ў шахматы.

2. што. Наладзіць, справіць што‑н. Згуляць вяселле. □ Каласы адспявалі, Іх пажалі, сабралі, Бараду завязалі Ды дажынкі згулялі. Броўка. // Разм. Пратанцаваць, станцаваць (танец). — А ўчора на танцах.. адна нішто сабе была, — сказаў Картыжоў. — Згуляў я з ёю пару танцаў. Чыгрынаў.

3. (звычайна з адмоўем). Разм. Страціць які‑н. час дарэмна; прагуляць. Каваль быў працавіты чалавек, ён не мог згуляць ані хвіліны. Чорны. Усю зіму на конях, на трактары, якому Заранка не давала згуляць ні хвіліны, вазілі на поле гной, тралявалі з балота торф. Сабаленка. // Застацца незасеяным (пра поле, ніву). — Не бойся: людзі не сядзяць, Зямля не будзе нас чакаць, Не запустуе, не згуляе! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. растрос, ‑трасла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што.

1. Трасучы, раскідаць, рассыпаць. Растрэсці сена. □ [Іван:] — Чорныя латы Саломы вецер растрос ля дарогі. Танк.

2. Разм. Разгубіць дарогай. Пуд сена рас трос за дарогу. // перан. Страціць, згубіць. — Годз[е] ўжо, Папас, не бі ты, І так розум ён [Сымон] растрос. Колас. [Загорскі:] — А раскольнікі — харошы, цвярозы, працавіты народ. Памяць аб мачысе сваёй, — мову, звычаі — збераглі, не растрэслі... Караткевіч.

3. Разбурыць, прымусіць распасціся. Растрэсці сноп. □ [Бабка:] — Зноў смыкаеш тую цыбулю? Увесь вянок зараз растрасеш! Каліна. — Гняздо маё Растрэсла навальніца І з дзеткамі мне недзе прытуліцца, — Чырыкаў Верабей пра зорачка сваё. Валасевіч. // Зрабіць непрыгодным, няспраўным; разбіць. Я пашкадаваў ужо, што так не па-людску абышоўся з Карлам — яшчэ, чаго добрага, растрасе калымагу. Сачанка.

4. Натаміць, намучыць пры трасучай яздзе. — Растрасяце хлопца па шашы, а тут ці мала яго натузалі. Чарнышэвіч. Легкавой машыны .. няма, а на грузавой бакі растрасеш па карчах. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)