працаві́ты, -ая, -ае.

Які многа, добра і шчыра працуе.

П. чалавек.

|| наз. працаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працаві́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. працаві́ты працаві́тая працаві́тае працаві́тыя
Р. працаві́тага працаві́тай
працаві́тае
працаві́тага працаві́тых
Д. працаві́таму працаві́тай працаві́таму працаві́тым
В. працаві́ты (неадуш.)
працаві́тага (адуш.)
працаві́тую працаві́тае працаві́тыя (неадуш.)
працаві́тых (адуш.)
Т. працаві́тым працаві́тай
працаві́таю
працаві́тым працаві́тымі
М. працаві́тым працаві́тай працаві́тым працаві́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

працаві́ты трудолюби́вый, работя́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Які многа, ахвотна, шчыра працуе. Ганна, маці Лабановіча, была жанчына добрая, працавітая, руплівая, усё старалася зрабіць сама, за ўсіх заступалася. Колас. Спадабалася і сама гаспадыня, гэткая працавітая калгасніца, дзябёлая, дужая. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трудолюби́вый працаві́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Вельмі старанны, працавіты чалавек; рабацяга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

работя́щий прил., разг. працаві́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цягаві́ты, -ая, -ае.

Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты.

Ц. конь.

Ц. работнік.

|| наз. цягаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трактары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Вадзіцель трактара. Камсамолец Янка працавіты, добры трактарыст. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабаця́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Шчыры ў рабоце; працавіты. Дзядзька наш — пажылы, рабацяшчы, часамі нават вясёлы мужчынка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)