мяша́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад мяшаць 1 (у 1, 2 знач.).
2. у знач. прым. З прымессю чаго‑н. Мяшанае малако. Мяшаная смятана.
3. у знач. прым. Разнародны. Мяшанае насельніцтва. // Які складаецца з розных парод. Мяшаны лес. // Змешаны з розных элементаў. [Дзяўчына] размаўляла на мяшанай польскай і рускай мовах. Карпюк.
4. у знач. прым. Разм. Узараны паўторна. Мяшанае ворыва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́т, ‑а, М ‑веце, м.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дарэвалюцыйнай Расіі і ў СССР да 1924 г., якая ўваходзіла ў склад губерні. // Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польскай Народнай Рэспубліцы (да 1975 г.). // Разм. Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі. Астатніх ратнікаў адправілі ў павет на воінскую камісію. Якімовіч. / Разм. Пра жыхароў такой тэрыторыі. Каваля Міхала ведала ўся акруга — можа, увесь павет. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́збука < рус. азбука. Больш старое абецадла запазычана з польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акто́р, акторка, акцёр, актрыса (БРС). Першыя два словы (ці варыянты) запазычаны з польскай мовы (Карскі, Белорусы, 160). У польскай з лац. actor. Трэцяе запазычана з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 84), а ў рускай з французскай acteur у пачатку XVIII ст. Гл. Шанскі, 1, А, 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
псі́хіка, ‑і, ДМ ‑хіцы, ж.
Уласцівасць высокаарганізаванай матэрыі — галаўнога мозга — адбіваць, адлюстроўваць навакольны свет у пачуццях, адчуваннях, а ў людзей — у мысленні і волі. // Душэўная арганізацыя чалавека, сукупнасць яго душэўных перажыванняў, сіл, пачуццяў. Псіхіка селяніна. Дзіцячая псіхіка. □ З глыбі вякоў паўставалі даўно забытыя, сцёртыя ў памяці народа парадкі, традыцыі і адміністрацыйныя функцыі абуджанай польскай дзяржаўнасці, паўставалі, як магільныя прывіды, узрушаючы псіхіку шырокіх пластоў працоўных мас. Колас.
[Ад грэч. psychikos — душэўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расі́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Тое, што і рускі. У польскай мове Васіль Бусыга быў не дужа моцны, хоць сякія-такія польскія словы ён ведаў. Размовы ён меў пераважна з валаснымі пісарамі, з папамі, ураднікамі, часам з прыставам. Ад іх запазычаў ён і расійскія словы, хоць вымаўляў іх з сваім палескім акцэнтам. Колас.
2. Які мае адносіны да Расіі. Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ванзо́нка ’вэнджаны кумпяк’ (КЭС). Запазычанне з польскай мовы wędzonka ’вэнджаная грудзінка’ < wędzić (Кюнэ, Poln., 113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абятні́ца ’абяцанне, абяцаная рэч’ (Нас.) да *ob‑vět‑ni‑са. Абяцанка з польскай. Гл. абяцаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атруі́ць ’атруціць’ (Нас., Булг.). Рус. паўдн. отруить, укр. отруїти ’тс’, труїти ’атручваць’, польск. otruć, truć, truję, чэш. дыял. trouti, truji. Ст.-бел. отруити (Булыка, Запазыч.). Улічваючы пашырэнне і наяўнасць у беларускай мове толькі прэфіксальнага варыянта, з польскай (Гіст. мовы, 1, 97). У польскай мове слова роднаснае з trawa. Гл. трава.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лае́нка ’сукенка’ (Жд. 1). Суфікс па аналогіі да запазычанага з польскай мовы сукенка. Да лайно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)