Перага́ды ’абгаворы, плёткі’ (Гарэц.). Да пера- (гл.) і гад‑ы, якое ўзыходзіць да польск. gadać ’гаварыць, абгаворваць’. Гл. таксама га́дка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагало́ссе (пірігалосься) ’адгалосак, водгалас’ (Юрч. СНЛ), рус. дыял. переголо́сье ’абгаворы, плёткі’, славен. preglâsje ’перагаласоўка галосных гукаў’. Да пера- і голас (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звані́ць, званю́, зво́ніш, зво́ніць; незак.

1. Утвараць гукі пры дапамозе звона, званка.

2. каму. Выклікаць званком тэлефоннага апарата для размовы па тэлефоне.

З. па тэлефоне.

3. перан., пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. Разносіць чуткі, плёткі, учыняць шум (разм.).

Нечага пра гэта ўсюды з.

Званіць у званы (разм.) — усюды расказваць пра што-н.

|| зак. пазвані́ць, -ваню́, -во́ніш, -во́ніць (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трыйло́чыць ‘гаварыць недарэчнасці, глупства, разводзіць плёткі’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. trailúoti ‘балбатаць, гаварыць пустое’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73). Параўн. таксама трайла́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пересу́д м.

1. (повторный суд) прост. перасу́д, -да м.;

2. обычно мн., разг. (толки) абгаво́ры, -раў; (сплетни) плёткі, -так;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пле́тніца ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (калінк., ЛА, 3). Літаральна — ’тая, што пляце абы-што’, магчыма, пад уплывам ’пляткарка’, рус. сплетница ’пляткарка’, гл. клясці, плёткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плятка́р, плятка́рка ’той, хто любіць разносіць плёткі’ (ТСБМ; Сцяшк. МГ; іўеў., Сл. ПЗБ; ТС; ваўк., ашм., іўеў., ЛА, 3), плятка́рыць ’абгаворваць’ (астрав., Сцяшк. МГ). З польск. plotkarz, plotkarzyć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́ды1плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводыплёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.

Пераво́ды2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodziny ’перыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перака́зыплёткі’ (Нас.). Ад пераказа́ць, перака́зваць ’перадаваць пачутае’, рус. перека́зывать ’наказаць, перадаваць вестку, просьбу’, укр. перека́зувати ’апавядаць; перадаваць на словах’, польск. przekaz ’паведамленне’, przekazać ’перадаць’. Усх.-слав.-польск. ізалекса. Да пера- і каза́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звон, зво́на і зво́ну, м.

1. -а, мн. званы́, -о́ў. Ударны сігнальны падвясны інструмент (з медзі або меднага сплаву) у форме пустога ўсечанага конуса з падвешаным усярэдзіне ўдарнікам (языком).

Царкоўны з.

Пажарны з.

Званіць ва ўсе званы (таксама перан.: расказваць усім пра што-н.).

2. -у. Гук, які ўтвараецца гэтым інструментам, а таксама металічнымі або шклянымі прадметамі пры ўдары.

З. касы.

З. шклянак.

3. -у, перан. Погаласкі, плёткі.

Нечага было разносіць такі з. па сяле.

|| прым. зво́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)