імажыні́зм, -у, м.

Літаратурная плынь у рускай паэзіі пачатку 20 ст., прадстаўнікі якой апіраліся на паэтыку ранняга футурызму і сцвярджалі самакаштоўнасць слова-вобраза, маніфеставалі вызваленне формы ад зместу, ідэі.

|| прым. імажыні́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апартуністы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да апартунізму. Апартуністычная палітыка. Апартуністычная плынь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унанімі́зм, ‑у, м.

Дробнабуржуазная дэкадэнцкая плынь у французскай літаратуры пачатку 20 стагоддзя.

[Фр. unanimisme — аднадушша ад лац. unus — адзін і amina — душа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́чышча, -а, мн. -ы, -ышч і -аў, н.

1. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ вадзяная плынь.

Р. ракі.

2. перан. Напрамак, шлях развіцця чаго-н.

Накіраваць гаворку ў патрэбнае р.

У рэчышчы рамантычных традыцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славянафі́льства, -а, н.

У Расіі ў сярэдзіне 19 ст.: ідэйна-палітычная плынь, прадстаўнікі якой супрацьпастаўлялі гістарычны шлях развіцця Расіі развіццю краін Заходняй Еўропы і ідэалізавалі патрыярхальныя рысы рускага побыту і культуры.

|| прым. славянафі́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спірыты́зм, -у, м.

Містычная плынь, заснаваная на веры ў магчымасць непасрэдных зносін з душамі памёршых, а таксама самі зносіны пры дапамозе розных умоўных прыёмаў (вярчэнне сталоў, стукаў і пад.).

|| прым. спірыты́чны, -ая, -ае.

С. сеанс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меншаві́зм, ‑у, м.

Галоўная апартуністычная плынь у расійскай сацыял-дэмакратыі, разнавіднасць міжнароднага апартунізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераплы́ніць ’змяніць кірунак цячэння’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да пера- і плынь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віры́сты, ‑ая, ‑ае.

У якім многа віроў (у 1 знач.). Вірыстая рака. Вірыстая плынь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрэматы́зм, ‑у, м.

Фармалістычная плынь у рускім мастацтве пачатку 20 ст., разнавіднасць абстрактнага мастацтва.

[Ад лац. supremus — вышэйшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)