да́ннік, ‑а, м.

Той, хто плаціць даніну (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адудзя́чваць

‘дзякаваць, плаціць тым жа, такім жа ўчынкам і стаўленнем каму-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адудзя́чваю адудзя́чваем
2-я ас. адудзя́чваеш адудзя́чваеце
3-я ас. адудзя́чвае адудзя́чваюць
Прошлы час
м. адудзя́чваў адудзя́чвалі
ж. адудзя́чвала
н. адудзя́чвала
Загадны лад
2-я ас. адудзя́чвай адудзя́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адудзя́чваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арэ́нда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Наём памяшкання, зямельнага ўчастка і пад. ў часовае карыстанне.

Здаць у арэнду.

2. Плата за такі наём.

Плаціць арэнду.

|| прым. арэ́ндны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аліме́нты, -аў.

Матэрыяльныя сродкі (грошы), якія выплачваюцца ў адпаведнасці з пастановай суда на ўтрыманне непрацаздольных дзяцей або бацькоў асобамі, што звязаны з імі адносінамі роднасці.

Плаціць а.

|| прым. аліме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плаціць, -плачу, -плаціш, -плаціць; -плачаны; зак., што.

Выдаць плату, поўнасцю заплаціць.

В. доўг.

|| незак. выпла́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́плата, -ы, ДМ -плаце, ж.; прым. выплатны́, -а́я, -о́е.

Выплатная ведамасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падатказдо́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Наяўнасць прымет, пры якіх па закону належыць плаціць падатак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што.

Заплаціць у дадатак, звыш якой‑н. платы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неплацежаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не мае магчымасці плаціць па сваіх грашовых абавязацельствах. Неплацежаздольная фірма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапла́та, -ы, ДМа́це, ж.

1. гл. даплаціць.

2. Дадатковая плата.

Атрымаць даплату за звышурочную работу.

Д. за багаж.

|| прым. даплатны́, -а́я, -о́е.

Даплатная каса.

Даплатное пісьмо — пісьмо, за перасылку якога плаціць атрымальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мытава́ць ’спрабаваць, прымушаць, рабіць што-небудзь’ (Кос.). Да мыта (> ⁺мытаваць ’прымушаць плаціць мыта’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)