Забёнка ’невялікая кадка’ (Касп.). Рус. дыял. паўн. зобёнка ’кош’, краснаяр. ’каробка для солі’, перм. ’кораб, кош’, ст.-рус. зобенка ’торба, кош, мера’ (XVI ст.) памянш. з суф. ‑к‑ ад зобня ’тс’, утворанага ад зоб ’сыпучы корм’. Гл. зобка, зоб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мару́глы, мору́глы ’прыжмураны’, мору́жыць ’прыжмурваць’ (ТС). Рус. перм. моро́говатый ’які дрэнна бачыць’, разан. муру́глы ’хмурны (дзень)’, польск. mrugać ’маргаць’, mrugliwy ’які міргае’, чэш. mrholiti, славен. mrgoléti. Да прасл. mъкg‑ati, параўн. рус. моргать і мургать (Фасмер, 2, 652; Брукнер, 346).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Матаха́цца, мотоха́тысь ’поркацца’ (Клім.). Укр. мотуша́ти ’рухаць, шавяліць’, рус. перм. мото́ха ’дарэмная трата часу’, тул. мотоши́ться ’шавяліцца’, тамб. мату́шиться, наўг., цвяр., разан. матуси́ться, моту́ситься, мату́ситься ’паволі, не хочучы рабіць што-небудзь’, матусить ’хадзіць туды-сюды’. Глухі варыянт да мадзёхацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ціна ’саломенная мата’ (Касп.). Да ма́та (гл.).
Маціна 1 ’агідна, непрыемна’ (паўн.-усх., КЭС), смал. мати́но ’тс’. З рус. мовы, параўн. мати́ть перм. ’цягнуць на ваніты’, ’набрыдаць’, ’дакучаць’, казан. ’мучыць’, свярдл. ’хвалявацца, перажываць’.
Маці́на 2 ’мантач, марнатравец’. Да мот (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ся ’дурніца’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.). Няясна. Напэўна, можна суаднесці з тураў. ра́ся, ро́ся ’персанаж гульні, падобнай да гульні ў квача’, у час гульні ра́сю цвеляць, дражняць. Таксама нельга выключыць уплыў расама́ха ’неахайная жанчына’ (Сл. рэг. лекс.; гл.). Параўн. яшчэ рус. ресо́ня ’неахайніца’ (перм.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маракава́ць 1 ’разумець, разбірацца ў якой-небудзь складанай справе, абдумваць што-небудзь’ (ТСБМ, Чач., Шат.), рус. арханг., перм. морокова́ть ’думаць, разумець, кеміць’. Звязана чаргаваннем галосных з мере́кать ’кеміць’ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 657), мере́чить ’надумваць нешта благое’, якія да прасл. merk‑/mьrk‑.
Маракава́ць 2 ’крыўдзіцца, крыўдаваць, злавацца, наракаць’ (ТСБМ, Шат., Сцяц.; бар., Хрэст. дыял.; мін. дзярж., КЭС; слонім., Нар. словатв.), марокаваць ’скардзіцца’ (КТСБМ, Якуб Колас). Укр. морокува́ти ’злавацца, бурчэць на каго-небудзь’, рус. перм. морока́ться ’скардзіцца, выклікаць незадавальненне’, польск. marykować, (a)marykować, marakować ’лемантаваць, наракаць, маркоціцца, шкадаваць’. Паводле Варш. сл. (2, 890), дапускаецца магчымасць запазычання з с.-лац. amaricare ’дакучаць’ < лац. amārico ’рабіць горкім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́снікі мн. л. ’вароты ў двор, зробленыя з дошак, або з лазы’ (карэліц., Янк. Мат.), ве́сьнікі ’вароты’ (Касп., Чач.), ві͡е́сьнікі ’шырокія вясковыя вароты, брамка’ (Мал.), вілен., мін., гродз. ве́снікі ’простыя вясковыя вароты’, ве́снічкі ’вузкія, як прайсці чалавеку, дзверы ў плоце, варотцы’ (КТС). Рус. перм. ве́шники ’праходы ў плацінах для выпуску лішняй вады’, вяц., кір. вешники́ ’тс’, перм. ’слупы ў гэтых праходах’, ярасл. ’вяршнік у веснічках’, польск. wieśnik ’весніцы ў канцы вёскі’. Паходзіць ад vьsь ’вёска’; звычайна лексема ўжываецца з суф. ‑ніц‑ы (гл. ве́шніцы), суфікс ‑нік(і) можна растлумачыць уплывам семантычнай сувязі з ве́снік (гл.): вароты ў пачатку вёскі былі першым сведкам і вестуном таго, што ў вёску прыбываў новы, незнаёмы чалавек.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ннасць ’віна’ (Гарэц., Нас.); ’пакора, пакорнасць, абавязак’ (Нас.). Укр. винність ’вінаватасць’, паўн.-рус. винность ’стан вінаватага’, уладз., арханг., перм., арл. ’вінаватасць, віна’, ст.-рус. винность ’тс’ (з XVII ст.), польск. winność ’абавязак вярнуць доўг’; ’віна’. Запазычана з польскай мовы, дзе семантыка лексемы бліжэй да бел., чым у рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іспра́ва ’папраўка, выпраўленне’, ’выкананне’ (Нас.). Рус. дыял. испра́ва ’папраўка’ (Даль), перм. ’папраўленне абставін жыцця’ (СРНГ). Узыходзяць да ст.-рус. исправа (XII ст., са значэннем ’выпраўленне, папраўка’ з 1626 г.) ад исправити < ст.-слав. исправити (калька ст.-грэч. κατ‑ορθόω, дзе κατ‑ис‑ὁρθόω‑правлѭ), гл. Шанскі, 2, I, 127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зух ’хват’. Рус. дан., смал., укр. зух, польск. zuch (> чэш. zuch). Польск. zuch, якое, верагодна, з’яўляецца крыніцай усх.-слав. слоў, паводле Брукнера (657), скарачэнне ад zuchwały (гл. зу́хвал). Параўн. рус. дыял. вяцк., перм., паўд.-дзвін., урал. зу́хать, зу́хнуть ’крычаць’, аднак іншы рэгіён пашырэння не дазваляе гаварыць пра дзеяслоў як крыніцу назоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)