Раі́цца ’здавацца, мігцець’: раіцца ўваччу (Сержп. Прык.). Метафарычны перанос раі́цца (пра пчол), гл. рой. Гл. таксама роіцца ’раіцца’, ’здавацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жучо́к ’шпілька для валасоў’ (валож., Жд.). Сем. перанос памянш. жучо́к (гл. жук 1) паводле функцыі: захватвае валасы, як лапкі жука.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Развары́ць ’размясіць гразь, зрабіць гразкай дарогу’ (Сцяшк. Сл.). Метафарычны перанос значэння на аснове знешняга падабенства разваранай стравы і гразкай дарогі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рамашо́к м. р. ’рамонак’ (маладз., Жд. 2). Перанос рода са звычайнага рамонак (гл.) на запазычанне з рускай, гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́дзерка ’выдранё, малая выдра’ (Дразд., Інстр. II). Запазычанне з польск. wydzierka ’малая выдра’. Перанос націску адбыўся, відаць, пад уплывам выдра (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рага́к ’спарыння ў жыце’, рога́к, рагакі́, рогакі́ ’тс’ (ЛА, 2). Ад рог (гл.). Метафарычны перанос па форме, параўн. рагавік 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Табо́р ’адроджанае стойла для жывёлы ў лесе або на полі’ (Сцяшк.), та́бар ’загарадка для жывёлы’ (Сцяшк. Сл.). Метанімічны перанос з та́бар 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляндоўка ’твар, пыса’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. landà, lánda, lañdė, lendė̃ ’нара’, ’лаз’, ’ляток у вуллі’. Семантычны перанос: ’нара, яма’ > ’рот’ > ’пыса, твар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэцэ́пкі ’рэбры ў кошыку’ (ЛА, 4). Перанос значэння ад рацэ́пы ’клеткі’ (гл.) на перапляценне лазы ці лыка ў кошыку, а затым на аснову перапляцення.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лахня́ ’неахайны чалавек’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, гэта семантычны перанос з лахня ’бадзяга’. Да лахацьі (гл.). Аб суф. ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)