перакрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., што.

1. Пакрышыць, раздзяліць, раздрабіць што‑н. поўнасцю або ўсё, многае. Трэба яшчэ горы перавярнуць, пакуль дойдзе чарга да пасадкі. Ачыстка, раўнаванне. А затым — узварушыць здзірванелы пласт дыскамі. Усе дзікія карэнні перакрышыць, павыцягваць... Тады трактар. Кулакоўскі.

2. Парэзаць, пасекчы што‑н. яшчэ раз, нанава. Перакрышыць тытунь драбней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак.

1. каго-што ў каго-што. Перавесці ў другі стан, надаць іншы выгляд, змяніць якім-н. чынам.

П. ваду ў пару.

П. справу ў забаўку.

2. што ў што. Ажыццявіць на справе, увасобіць у чым-н. пэўным, канкрэтным.

П. мары ў жыццё.

3. каго-што ў каго-што. У казках, паданнях і пад.: перавярнуць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

Чараўніца ператварыла чалавека ў дрэва.

|| незак. ператвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ператварэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакулі́ць, ‑кулю, ‑куліш, ‑куліць; зак.

Разм.

1. каго-што. Перавярнуць уверх дном, нізам; паваліць набок, абярнуць. Перакуліць човен. Перакуліць воз. □ Конь ірвануў убок і перакуліў сані. Корзун. // што. Выліць, вываліць змесціва якой‑н. пасудзіны, перавярнуўшы, паваліўшы яе. Буйка замітусіўся па кузні, перакуліў вядро вады, і яна разлілася на ўтрамбаваную ботамі зямлю. Даніленка. // каго. Перавярнуць цераз галаву, нізам уверх, на процілеглы бок. Магутная плынь прагна падхапіла .. [Макоўчыка], панесла, упарта стараючыся перакуліць на спіну. Мележ. // каго-што. Нагвуўшы, перакінуць цераз каго, што‑н. Перакуліць цераз борт. □ Ігнась кінуўся на спіну, падхапіў за ногі Ключэню і перакуліў цераз сябе. Чарнышэвіч.

2. што. Выпіць да дна (чарку, шклянку і пад.). Позірк .. [Рамана] упаў на бутэльку з гарэлкай. Ён, нічога не думаючы, наліў шклянку і перакуліў яе ў рот. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяра́варацень ’няўстойлівы ў сваіх поглядах і паводзінах’ (Арх. ГУ), пёрэваратень ’тс’ (Растарг.). З рус. паўд. перевертень, перёвертень, перевертень, переваротень ’той, хто перайшоў у іншую веру, пераняў іншыя звычкі і мову’, ’чалавек, які рэзка мяняе свае погляды’, ’здраднік’, ’няверны ў каханні’ < переворотитьперавярнуць’. Беларускім паводле паходжання з’яўляецца пярэварацень ’той, хто з чалавека пераўтвараецца ў жывёлу’ (гл.) ці ’той, хто змяніў сваю веру’ (Нас.). Да вярнуць, варочаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перары́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.

1. Разрыць, парыць лычом усё, многае. Свінні перарылі ўвесь агарод.

2. Разм. Раскідаць, перавярнуць што‑н. у пошуках чаго‑н.; перакапаць. Перарыць усе рэчы ў каморцы. □ На вакзале я быў затрыманы сышчыкамі, якія перарылі мой вучнёўскі чамадан. Танк. — Пуста! Я ж табе сказаў, што .. [Антон] напэўна павязе .. [паперы] з сабою, — нервова прашыпеў Громаў, калі яны перарылі ўвесь стол. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перевороши́ть сов.

1. (вороша, перевернуть) пераварушы́ць, мног. паперавару́шваць, перавярну́ць, мног. папераваро́чваць;

2. (перекладывая, привести в беспорядок, перебрать) перавярну́ць, мног. папераваро́чваць, перабра́ць, мног. паперабіра́ць;

3. перен. (в памяти) разг. перабра́ць;

4. перен. (резко изменить, пересмотреть) разг. перамяні́ць, перагле́дзець, перабра́ць;

перевороши́ть ста́рые поря́дки перамяні́ць стары́я пара́дкі;

мы всё там перевороши́м мы ўсё там перабяро́м (перагле́дзім).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обрати́ть сов.

1. (повернуть) павярну́ць;

обрати́ть ору́жие на неприя́теля павярну́ць збро́ю су́праць во́рага;

2. перен. (устремить, направить) звярну́ць, накірава́ць;

обрати́ть взгляд накірава́ць по́зірк;

3. (превратить) перавярну́ць (у каго, што); ператвары́ць (у што); абярну́ць (у каго, у што);

обрати́ть пусты́ню в цвету́щий край ператвары́ць пусты́ню ў квітне́ючы край (зрабі́ць пусты́ню квітне́ючым кра́ем);

4. (склонить) перавярну́ць (у што); схілі́ць (да чаго);

обрати́ть в свою́ ве́ру схілі́ць да сваёй ве́ры;

обрати́ть в бе́гство прыму́сіць уця́каць, прыму́сіць да ўцёкаў;

обрати́ть в шу́тку перавярну́ць на жарт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оберну́тьII сов.

1. (повернуть) павярну́ць, абвярну́ць;

оберну́ть го́лову павярну́ць (абвярну́ць) галаву́;

2. перен. (дать иное направление) павярну́ць;

оберну́ть де́ло в свою́ по́льзу павярну́ць спра́ву на сваю́ кары́сць;

оберну́ть де́ло в шу́тку павярну́ць спра́ву на жарт;

3. (опрокинуть) разг. абярну́ць, перавярну́ць, перакулі́ць;

4. (превратить) фольк. перавярну́ць (у каго); ператвары́ць (у што); абярну́ць (у каго, у што);

5. (капитал) торг. абярну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уве́рх, прысл.

1. У вышыню, угору; увысь; проціл. уніз. Струнамі гудуць правады, прагнае полымя шалёна ўзвіваецца ўверх. Лынькоў. Туман ірвануўся ўверх. Бядуля. // У напрамку да верхняй часткі чаго‑н. Перамагаючы страх, я пачынаю карабкацца па сцяне. Але ногі мае коўзаюцца, рукі зрываюцца, і хутка я лячу ўніз .. — Пачакай, — кажу я, — дай злаўчыцца. Зноў карабкаюся ўверх. Якімовіч.

2. (звычайна ў спалучэнні з наз. у Т). Унутраным бокам наверх, ніжняй часткай прадмета ўгору. Міхась скінуў кажух, вывернуў уверх шэрсцю і накінуў на сябе. Колас. [Рыбацкая лодка] не была прыкута, а ляжала ў кустах, перавернутая ўверх дном. Шамякін.

3. У напрамку да вытоку, вярхоўя ракі, супраць цячэння. Буксір узяў курс уверх па рацэ. «Маладосць». Дзіцячы гоман і плёскат вады чуўся .. далей, уверх па рэчцы. Брыль. — Дзядзька Мікола, — кажа [Настасся Ніліпаўна] старому, — не ўніз, а ўверх плывём. Бялевіч.

•••

Перавярнуцца ўверх дном гл. перавярнуцца.

Перавярнуць уверх дном гл. перавярнуць.

Уверх дном — не так, як трэба (ісці, пайсці і пад.) — пра ход спраў, парушэнне звычайнага парадку. [Марыля:] Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дык усё пайшло ўверх дном. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скапэ́рдзіцца ‘памерці, прапасці’ (Касп.), скапы́рдзіцца ‘тс’ (Бяльк., Юрч. Вытв., Сцяшк. Сл.), скапу́рсціцца ‘тс’ (Пан. дыс.). Няясна. Гарачава (Этимология–1985, 63) далучае сюды рус. краснаяр. закопу́рдиться ‘памерці’ і канстатуе экспрэсіўны характар устаўнога ‑д‑. У такім выпадку да папярэдняга слова (гл.). Лабко (Бел.-польск. ізал., 69) звязвае з польск. kopyrtnąć ‘памерці, выцягнуць ногі’ з развіццём семантыкі ‘перавярнуць (-цца)’ → ‘памерці’ (аб семантыцы падрабязна гл. Толстой, Язык и народная культура, М., 1995, 213–222). Здагадка, выказаная Гарачавай (там жа), пра першапачатковае значэнне *‘сковырнуться’ і сувязь з асновай *kopor‑/kopyr‑ застаецца недастаткова аргументаванай. Семантычна беларускія словы, відаць, скантамінаваны з скапуціцца, скапыціцца, скапуціцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)