дра́піна, -ы, мн. -ы, -пін, ж.

Ранка на скуры, пашкоджанне на прадмеце ў выглядзе палоскі, зробленыя чым-н. вострым і тонкім.

Глыбокая д.

Ногі ў драпінах ад іржэўніку.

Д. на паліраваным стале.

|| памянш. дра́пінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няспра́ўнасць, ‑і, ж.

Стан няспраўнага; пашкоджанне чаго‑н. Няспраўнасць тэлевізара. □ Павел параіў хлопцам схадзіць дадому павячэраць і вярнуцца, пакуль ён будзе шукаць няспраўнасць у маторы. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́ўма, ‑ы, ж.

Пашкоджанне арганізма, выкліканае раненнем, ударам, апёкам і пад. Праз месяц са шпіталя прыйшло паведамленне, што хлопец сканаў ад траўмы. Гарбук. — Давай паведамім пра гэтую траўму на завод, які выпускае стужкавыя пілы. Мыслівец. // Нервовае ўзрушэнне. Жывуць .. [героі] ў пастаянным душэўным напружанні, якое часта стаіць на мяжы з псіхалагічнай траўмай. Адамовіч.

•••

Бытавая траўмапашкоджанне здароўя ў выніку няшчаснага выпадку, не звязанага з службовай работай.

[Грэч. tráuma — рана.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцяжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцягваць — расцягнуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расцягвацца — расцягнуцца.

2. Пашкоджанне тканак (звязкі, сухажылля) з прычыны празмернага нацяжэння, рыўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́кі, ‑аў; адз. урок, ‑у, м.

Разм. Паводле забабонных уяўленняў — няшчасце, хвароба, пашкоджанне, выкліканыя благім вокам ці дрэнным словам. [Удава Сымоніха] баіцца ўрокаў, хаця на яе ніхто надта не ўглядаецца. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́лудзі, ‑яў; адз. няма.

1. Заразнае скурнае захворванне, пры якім на скуры пад валасамі з’яўляюцца гнойныя струпы. // Струпы, сып.

2. Заразнае захворванне раслін, у выніку якога адбываецца пашкоджанне верхніх тканак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расклява́ць, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; зак., што.

1. Клюючы, з’есці, расцягнуць. Куры расклявалі корм.

2. Клюючы, пашкодзіць што‑н. або пашырыць пашкоджанне ў чым‑н. Груганнё паспела ўжо раскляваць рану аж да шыі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сце́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., сатрэ́цца; сцёрся, сце́рлася; зак.

1. Знікнуць ад выцірання, трэння або ўздзеяння якіх-н. знешніх прычын.

Надпіс на пліце сцёрся.

Лямка ад сумкі сцерлася.

2. перан. Прапасці, знікнуць.

Многія даты сцерліся ў памяці.

3. Ад доўгага ўжывання, трэння стаць тонкім, зменшыцца ў аб’ёме, атрымаць пашкоджанне.

Брусок сцёрся.

Манета сцерлася.

|| незак. сціра́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канту́зія, ‑і, ж.

Пашкоджанне тканак і органаў без парушэння цэласці скуры (пры разрывах снарадаў, выбухах, завалах зямлёй і пад.). Кантузія галавы. Кантузія спіны. □ [Іван Пятровіч] адчуў, як у самога часта-часта заторгалася правае павека — напамінала аб сабе кантузія. Даніленка.

[Лац. contusio — удар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паразі́ць ’забіць, нанесці ўдар якой-н. зборнай; перамагчы, нанесці паражэнне, разбіць; выклікаць пашкоджанне, змяненне ў тканцы, органе і пад.’ (ТСБМ). Новае кніжнае запазычанне з рус. порази́ть < рази́ть < раз (гл.). Дыял. порожа́ць ’кусаць, жаліць (пра змей)’ (ТС), відавочна, украінізм, параўн. пора́зити ’параніць; укусіць (пра змяю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)