паве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; павёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; зак.

1. каго-што. Пачаць весці (у 1—6 знач.).

П. дзіця за руку.

П. батальён на прарыў.

П. шашу на захад.

П. трактар па полі.

П. смыком па струнах.

П. барацьбу з недахопамі.

2. безас., каго куды. Пахіліць, пацягнуць.

Галава закружылася і мяне павяло ўбок.

3. чым. Зрабіць плаўны рух, варухнуць.

П. плячамі.

І вокам не павёў (не звярнуў увагі, ніяк не зрэагаваў на слова, заўвагу і пад.).

|| незак. паво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., каго-што.

Зрабіць мокрым, вільготным, намачыць. Дождж абмачыў сена. □ [Юрка].. пабоўтаў трохі нагамі ў вадзе, абмачыў унізе калошы палатняных портак сваіх і не мог сабраць сваіх думак аж да самай ночы. Чорны. // Зрабіць мокрым, абмакнуўшы ў што‑н. Добра абмачыць касу, пацягнуць яе пад вадой і, падняўшы, глядзець, як.. цячэ ў раку тонкі струмень. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсмалі́ць, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., каго-што.

Разм.

1. Сказаць, зрабіць што‑н. нечаканае, незвычайнае. [Сашка] выпіў яшчэ адну чарку і адсмаліў: — Практыкант! Ваша вока заўсёды збіраецца падміргнуць. Чаму гэта яно так? Чорны.

2. Моцна збіць, адлупцаваць. А не дагодзіш — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памча́ць, ‑мчу, ‑мчыш, ‑мчыць; зак.

1. каго-што. Пачаць імчаць, вельмі хутка, стрымгалоў павезці каго‑, што‑н. Голасна коні заржалі на пашы, Гвардыі смелых памчалі на бітвы. Купала. // Захапіўшы, пацягнуць за сабой сілай руху. Прачнуўся вецер І па свеце Памчаў сарваныя лісты. Тарас.

2. Тое, што і памчацца. Поезд зрабіў невялікі прыпынак на гадзіну.. і памчаў на Брэст. Філімонаў. — Воўк! — крыкнуў [дзед] і напрасткі памчаў да берага. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лупану́ць ’рвануць, пацягнуць’ (ТС), ’моцна ўдарыць’ (віл., Сл. ПЗБ), лупяну́ць ’тс’ (Нас., ТСБМ), лупену́ць ’тс’, ’раздзерці’, ’падраць’, ’наесціся’ (ТС), лупляну́ць ’выцяць’ (Юрч. Вытв.), лупяну́цца ’упасці, пабіцца’ (Нас.). Да лупі́ць1 (гл.). Аб суфіксе ‑ану‑ гл. Бел. гр. 2 (1, 328–329) і Слаўскі (SP, 1, 44–45). Мяккасць папярэдняй зычнай залежыць ад мяккасці зычнай словаўтваральнай лексемы, таму можна меркаваць, што формы з ‑ану‑ ўзыходзяць да лупа́ць < прасл. lupati ’ўдараць, біць, стукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., каго-што.

1. Нахіліць, нагнуць. [Рабочы] пахіліў .. [бочку], перакаціў на якога паўметра і рэзка апусціў на днішча. Лынькоў. Тут Сымонка скрыпку вын[я]ў, Чуць галоўку пахіліў І зайграў, ды так прыўдала, Як ніколі не іграў. Колас.

2. безас. Пацягнуць да каго‑, чаго‑н., на што‑н. Мінулі лета, восень, зіма, пайшло другое лета, а Хадоську не пахіліла да людзей. Мележ. Закружылася ў Адася галава, пахіліла на сон. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, за што і без дап.

1. Час ад часу, злёгку, паціху цягнуць. Ніна пацягвала з кубка чай, а Яроціха .. не пераставала гаварыць. Лобан. [Чалавек] раскурваў люльку: прыкрыў вялікім пальцам тытунь і дробна пацягваў з цыбука. Чорны. З-за Рамянкі пацягваў калючы вецер. Асіпенка. / у безас. ужыв. Там [у даліне] была ўжо засень, адтуль пацягвала вільготным халадком блізкай начы. Самуйлёнак.

2. Незак. да пацягнуць (у 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. з інф. Займець намер што‑н. зрабіць. Намерыцца паехаць у падарожжа. □ Рыгор Яўхімавіч цвёрда намерыўся заўтра ж пагутарыць з .. Дашчынскай. Асіпенка. Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася. Мележ.

2. Нацэліцца; падняць што‑н. для выстралу, удару і пад. Ён намерыўся і стрэліў. □ [Вайсковец:] — Я падпусціў .. [чалавека] на крокаў дзесяць, намерыўся і шпурнуў у яго сякерай — іншай зброі ў той момант са мной не было. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскабызі́цьпацягнуць на капрызы’, раскабызі́цца ’пачаць капрызнічаць’ (Юрч. Вытв.). Безумоўна, да *кабы́зі́ць, кабы́зі́цца, параўн. ко́бза2 (гл.) і тэрытарыяльна блізкія рус. смал. кобыза́ ’капрызны чалавек’, кобызи́ться ’паводзіць сябе фанабэрыста, ганарыста; упарціцца; ламацца’, што, магчыма, у выніку інтэрвакальнага азванчэння ‑п‑, гл. капы́за, капызіцца, капыжыцца. Адносна іншых этымалагічных магчымасцей гл. Брукнер, 240–241, Банькоўскі, 1, 737 (у сувязі з польск. skobuzieć ’насупіцца’), ЭССЯ, 10, 92 (пра суфіксы *‑uzъ/*‑ъzъ). Пры дапушчэнні прыстаўкі *ko‑ ўзнікае магчымасць гукапераймальнага паходжання, параўн. бы́зкаць (< быз‑з‑з), параўн. бзы́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таласка́ць ’тузаць, цягаць’ (Юрч., Бяльк.), ’тармасіць’ (Растарг.), ’цягаць за валасы’ (Нас.), ’штурхаць і цягаць адначасова’ (Нас.), талы́скаць ’штурхаць з боку ў бок’ (Ян.), таласну́ць ’тузануць, пацягнуць рыўком’ (Бяльк., Юрч. Вытв.). Паводле Шустара–Шэўца (1509–1510), роднаснае чэш. мар. tláskať, славац. tloskať ’шчоўкаць’, балг. тласкам ’піхаць, штурхаць’, макед. тласка ’тс’ і звязана аблатыўнымі адносінамі з в.-луж. tłuskać ’ціснуць, прышчамляць, лавіць’, н.-луж. tłuskaś ’біць, трэсці’, што дазваляе рэканструяваць прасл. дыял. *tolskati, *tъlskati, хутчэй за ўсё, гукапераймальнага паходжання. Гл. таксама Махэк₂, 645.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)