прапа́хнуць, -ну, -неш, -не; -па́х, -хла; -ні; зак., чым.

Насыціцца якім-н. пахам.

Рукі прапахлі смалой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туберо́зовый бот. туберо́завы;

туберо́зовый за́пах туберо́завы пах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заню́хаць

‘панюхаць што-небудзь; перабіць пах чаго-небудзь чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заню́хаю заню́хаем
2-я ас. заню́хаеш заню́хаеце
3-я ас. заню́хае заню́хаюць
Прошлы час
м. заню́хаў заню́халі
ж. заню́хала
н. заню́хала
Загадны лад
2-я ас. заню́хай заню́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час заню́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заню́хваць

‘нюхаць што-небудзь; перабіваць пах чаго-небудзь чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заню́хваю заню́хваем
2-я ас. заню́хваеш заню́хваеце
3-я ас. заню́хвае заню́хваюць
Прошлы час
м. заню́хваў заню́хвалі
ж. заню́хвала
н. заню́хвала
Загадны лад
2-я ас. заню́хвай заню́хвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заню́хваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́хкі, -ая, -ае (разм.).

Які мае моцны пах, пахучы.

П. хлеб.

Пахкае сена.

|| наз. па́хкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́тхнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Страціць моц, пах.

Хрэн вытхнуўся.

|| незак. вытыха́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпа́ха, -і, ДМ -па́се, мн. -і, -па́х, ж.

Тое, што і паха.

|| прым. падпа́хавы, -ая, -ае.

Падпахавая ямка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духі́, -о́ў.

Спіртавы раствор пахучых рэчываў, што ўжыв. як парфумны сродак.

У пакоі адчуўся ледзь улоўны пах тонкіх духоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дане́сці¹, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; зак.

1. каго-што. Несучы, даставіць да якога-н. месца.

Д. рэчы да вагона.

2. што. Зрабіць чутным (пра гукі, пах і пад.).

Вецер данёс смалісты пах дыму.

3. перан. Давесці да свядомасці, зрабіць зразумелым.

Д. думку да слухача.

|| незак. дано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́ташны, -ая, -ае.

1. Ад якога становіцца моташна.

М. пах.

2. перан. Агідны, цяжкі і прыкры.

|| наз. мо́ташнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)