Сці́пер’е (сьципіере) ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Бес.), сты́пэрье, сты́пірье, сты́пырье, сты́пырне ’тс’ (Сл. Брэс., Нар. лекс.), сти́пер ’сцябло’ (Бел.-укр. ізал.), сцепʼёр ’маркоўнік’ (ТС). Параўн. укр. степі́рпарастак расліны’, степі́ра, стипі́ре ’пер’е цыбулі’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад шчыпяры́ ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Сл. Брэс.), гл. шчыпе́р. Літ. stìbiras ’сцябло, парастак’ ад stỹbti/stỹpti ’расці высокім, тонкім’ у якасці крыніцы запазычання (Лаўчутэ, Балтизмы, 133) ненадзейнае, аднак магло паўплываць на фанетыку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылі́стак, прылісьцік ’лістападобны парастак, які знаходзіцца ў аснове ліста некаторых раслін’ (Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ). Лексікалізацыя словазлучэння пры лісце; параўн. аналагічнае ўкр. при́листок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахрасці́цца ’прарасці, папускаць храсткі да ўсходу’ (КЭС, лаг.; ганц., карэліц., дзятл., віл., ст.-дар., слуц., Сл. ПЗБ). Да na‑ і храстокпарастак (бульбы, гуркоў і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́кпарастак, маладое сцябло расліны’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), росто́к ’вырастак клубня, семені расліны’ (ТС, Сл. ПЗБ), расткі́ ’карэнні’ (Сл. ПЗБ). Ад расці (гл.), параўн. храсток (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лялю́шачка ’маленькі качанчык-парастак у качане капусты’ (паст., Сл. ПЗБ), шальч. лялю́шка ’капуста з дробнымі качанчыкамі паміж лістамі’ (там жа). З літ. leliuškà ’тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 716).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́слікпарастак’ (рэч., Мат. Гом.), ’парасткі бульбы’ (лід., Сл. ПЗБ), ро́слі, рослікі́, ро́слік ’парасткі прарошчанага жыта’ (воран., пін., рэч., ЛА, 2), рослі́ ’парасткі бульбы’ (навагр., З нар. сл., Жыв. сл.), ро́сьля ’тс’ (Нар. словатв.), ро́слі ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ро́сьля ’тс’ (чаш., Касп.), ’парастак з насення, карэнішча, клубня, цыбуліны’ (Стан.). Узыходзіць да прасл. *orslь, якое з *ors‑lъ ’рослы, які вырас’ < *orsti (Слаўскі, SP, 1, 103 і 106) < orst‑ti (Махэк₂, 525) > расці́ (гл.). Суфікс ‑lь з ‑l‑jь. Формы на ‑ля пад уплывам другаснага росля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́тпрыск

1. бот. ато́жылак, -лка м.; (побег) па́растак, -тка м.;

2. перен. ато́жылак, -лка м.; (потомок) нашча́дак, -дка м.; презр. вы́пладак, -дка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́зга1 ро́ска, ро́зґа, ро́зка, ро́жґа ’тонкая гнуткая галінка, дубчык, дубец’, (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Нас., Шат., Бяльк., Стан., Нар. Гом., ТС, ПСл; пін., Шатал.; Байк. і Некр., Мат. Гом., Жд. 1, Сл. ПЗБ), ро́ска, ро́скі ’вітка (на калках плота)’ (чэрв., ЛА, 4). Укр. рі́зка ’галінка’, ’дубец для пакарання’, рус. ро́зга ’тс’, ’парастак, атожылак’, стараж.-рус. розга, польск. rózga ’тс’, н.-луж. rozga ’сухая галіна’, палаб. rözgă, rözgo ’галіна’, ’сук’, ’шост, палка’, ’куст’; чэш. růzha, ст.-чэш. rózka ’аднагадовая галінка’, славац. rázga ’дубец’, славен. rọ̑zga ’малады парастак вярбы’, rọ̑zgva, ròzga ’тс’, серб. ро̏зга і харв. rȍzga ’малады парастак вінаграднай лазы’, ’калок, што падтрымлівае вінаградную лазу’, ’палка, дубіна; дубец, розга; вецце, сухое галлё’, балг. розга́ ’кол, палка, жэрдка’, ст.-слав. розга ’маладая галінка, парастак’, рождиѥ ’сухое галлё, фашына’. Этымалагічна няясна. Звычайна параўноўваюць з літ. règzti, rezgù ’плесці, вязаць’, rẽzgis ’кошык, пляцёнка’, ст.-інд. rájju‑ ’вяроўка, ліна’, лац. restis ’тс’ (Мее-Ваян, 131; Мікала, Berühr., 158; Шэфталявіц, IF, 33, 134; Вальдэ-Гофман, 2, 431). Не пераконвае супастаўленне лексемы розга з лат. razga, razda ’дзяркач, старая мятла’, літ. rãžas ’пень’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 492). Гл. таксама ESJSt, 13, 778 з аглядам версій і літ-рай.

Ро́зга2 ’сумнік звычайны, Solidago virga-aurea L.’ (Кіс.), польск. rózga złota ’тс’, славен. rọ̑zga ’тс’. Да розга1 (гл.) у выніку пераносу значэння паводле падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ато́жылак, ‑лка, м.

1. Малады парастак расліны. Каранёвы атожылак. Вішнёвыя атожылкі. □ Дрэвы так раскупчасціліся атожылкамі і шырокімі лапушнымі лістамі, што цяжка было знізу разглядзець, што робіцца на верхавіне. Вітка. А недзе ў шафе — пахавальны ліст — Яе ўдаўства мандат бестэрміновы... І зноў з пупышкі выбухае ліст — Атожылак вясновае абновы. Макаль.

2. Адгалінаванне руданоснай жылы.

3. перан. Нашчадак, патомак. Сыны ўзмужнелі, унукі падраслі — Атожылкі няскоранай дубровы. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарасці́, ‑расце; зак.

1. Выпусціць расток, парастак. Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарасці. Таўлай.

2. Вырасці з зерня, клубня і інш.; прабіцца. Тут, відаць, і наогул мала хадзілі: травы, што прарасла праз жвір, вельмі даўно не палоў садоўнік. Караткевіч. На палянцы зацішнай У родным бары Прараслі з адной шышкі Дзве сасны, дзве сястры. Жычка.

3. Расці некаторы час. Дрэва прарасце яшчэ гадоў дваццаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)