назіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што, за кім-чым, са злуч. «што» або «як». Уважліва сачыць вачыма за кім-, чым-н., не спускаць з вачэй.

Н. зацьменне сонца.

Н. за палётам птушкі.

2. каго-што. Вывучаць, даследаваць.

Н. развіццё клетак расліны.

3. за кім-чым. Ажыццяўляць нагляд за кім-, чым-н.

Н. за дзецьмі.

Н. за парадкам.

|| наз. назіра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантраба́ндны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца кантрабандай. Кантрабандны тавар. // перан. Тайны, забаронены. У часе ж вайны з немцамі пан Зыгмусь некалькі разоў перавозіў кантрабандным парадкам цара Мікалая, каб за граніцай ён мог пабачыцца і пагутарыць з Вільгельмам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паназіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., за кім-чым і без дап.

Пазіраць некаторы час. Паназіраць за хворай. □ Данік і Анатоль, косячы траву, павінны паназіраць за вартай, разведаць подступы. Шамякін. Павел пастаяў, паназіраў — усё ішло сваім парадкам. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што і чаго.

Купіць у дадатак да таго, што куплена раней; прыкупіць. Дакупіць племянной жывёлы. □ Міхал Тварыцкі к гэтаму часу меў ужо аўчыны. Праўда, адной не хапала, прыйшлося тэрміновым парадкам дакупіць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрактыкава́насць, ‑і, ж.

Вопыт, практычныя веды ў якой‑н. галіне. Кожны з хлопцаў адчуў у гэтым позірку прафесійную спрактыкаванасць. Вітка. // Жыццёвы вопыт; веданне жыцця. [Зоська] нават своеасаблівым парадкам давала ацэнкі некаторым справам і людзям. Тут яна выявіла сталую спрактыкаванасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ратазе́й ’разявака’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ротазе́й, ратазі́ня ’тс’ (Нас.), ратазе́іна ’тс’ (міёр., Нар. словатв.), ратазе́ў ’тс’ (Юрч. Вытв.). Параўн. рус. ротозе́й ’тс’, дыял. ротозёва ’тс’. Складанае слова з рот (гл.) і аддзеяслоўнага ‑зей (з варыянтамі) ад зяваць (гл.). Параўн. разява (гл.). Параўн. кампазіт з адваротным парадкам кампанентаў раззеўрат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

днява́льны, ‑ага, м.

Радавы салдат, які назначаецца на суткі для нагляду за парадкам у сваім падраздзяленні. Праз якія пяць хвілін на ўсім беразе не спалі толькі вартавыя ды днявальныя па канюшні. Мележ. Салдаты лажыліся спаць, днявальныя ў казармах выключалі радыё. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.

К. горада.

К. лагера.

3. Асоба, адказная за які-н. грамадскі будынак.

К. інтэрната.

|| прым. каменда́нцкі, -ая, -ае.

Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гэтак, такім чынам, такім парадкам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

зруйнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Разбурыць, ператварыць у руіны. [Банда] стараецца спаліць ці якім-небудзь іншым парадкам зруйнаваць.. завод. Чорны. // Ліквідаваць, знішчыць. У тых людзей, якія ў маладосці назаўсёды зруйнавалі быльняговыя межы і праклалі сцежкі ў новы дзень, павырасталі сыны і дочкі. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)