пара́дкам

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
пара́дкам - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пара́дкам, прысл. (разм.).

1. У значнай ступені, даволі моцна, многа.

Ён ужо п. пастарэў.

2. Як мае быць, як след.

Ніхто п. не ведаў, куды яны паехалі.

3. Па парадку.

П. абыходзіць усе двары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́дкам нареч., разг. (в значительной степени) поря́дком, изря́дно, поря́дочно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́дкам, прысл.

Разм.

1. У значнай ступені, даволі моцна. Што там ні кажы, а пастарэў бацька ўсё ж парадкам. Васілёнак. // Даволі многа. І вось падаўся я з незвычайнай камандзіроўкай па франтавых дарогах.. У блакноце ў мяне ўжо парадкам імён з адрасамі. За адзін толькі тыдзень. Ракітны.

2. Як мае быць, добра, толкам. Паехалі — яна, Ігнатка Ды дзядзька з цёткай, іх сынок. Куды? Ніхто не знаў парадкам, Дзе іхні спыніцца чаўнок. Колас.

3. Па парадку. [Пархвен] парадкам пачаў заходзіць у кожную хату, стукаў у вокны і дзверы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́дак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пара́дак пара́дкі
Р. пара́дку пара́дкаў
Д. пара́дку пара́дкам
В. пара́дак пара́дкі
Т. пара́дкам пара́дкамі
М. пара́дку пара́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пара́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пара́дка пара́дкі
Р. пара́дкі пара́дак
Д. пара́дцы пара́дкам
В. пара́дку пара́дкі
Т. пара́дкай
пара́дкаю
пара́дкамі
М. пара́дцы пара́дках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

я́вачны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.).

Явачныя дні.

2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.).

Явачная кватэра.

Явачным парадкам — без папярэдняй згоды, дазволу.

Усяліцца ў дом явачным парадкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́дам, прысл.

1. Парадкам, як трэба.

Жыццё ідзе л.

2. У згодзе, мірна, спакойна.

Пагутарыць л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцёр¹, -стра́, мн. -стры́, -стро́ў, м.

Складзеныя пэўным парадкам папілаваныя і паколатыя дровы.

Скласці дровы ў к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дружы́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Член дружыны.

Дружыннікі князя Ігара.

Дружыннікі сачылі за парадкам у парку.

|| ж. дружы́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)