Сінаго́га ‘яўрэйскі малельны дом’ (ТСБМ), сынаго́га ‘тс’ (Ласт.), ‘важная асоба’ (Байк. і Некр.). Ст.-бел. синагога (синакгогия, сынакгокга, пал. XVIII ст.) з ст.-польск. synagoga, якое з XV ст. праз лац. synagóga ад грэч. συναγωγή (Булыка, Лекс. запазыч., 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лез́кі ’лесвіца’ (Сцяшк.). Утворана ад формы^угезь/. аналагічнай да лазы ’тс’ (гл.). Аднак для форм з ‑к‑ у гаворках ёсць варыянт (і з глухім у аснове) леска ’тс’ (Шат., Ян.; уздз., Жд. 2; ц.-пал., Нар. сл.; браг., Нар. словатв.). Да лезці (< прасл. lesti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіцца ’напружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў пруд ’запруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыдба́ць ’набыць, займець; нажыць; павялічыць маёмасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.; парыц., Некр., Др.-Падб., Інстр. 3; навазыбк., Пал.; Бяльк., ТСБМ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дбаць з асноўным знач. ’клапаціцца’ (гл.) з далейшым развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. придба́ть ’назапасіць, нажыць, набыць’, ’завесці дзяцей’, укр. придба́ти ’набыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вячо́ркі (Байк. і Некр., БРС, Уладз., Гарэц., Зн., Зянк., КСТ, КТС, Мал., Сцяшк., Шат., Янк.). Укр. вечірки, палес. вечурки (Лыс., Пал.), рус. вечарка, польск. wieczorki (Карл.). Да вячорка (гл.), форма мн. л. звязана са шматразовым характарам з’явы і ўяўляе сабой характэрную асаблівасць такога тыпу слоў; параўн. рус. посиделки.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расстрэ́цца растрэ́цца ’расстацца пасля сустрэчы’ (Кос., Стан.), росстрэ́цца ’размінуцца, разысціся’ (ТС), растрэ́цца ’расстацца’ (Пал.), сюды ж расстра́цца ’тс’ (Ян., Юрч. Вытв.) са зменай націскнога пад уплывам расста́цца. Да стрэцца (гл.) з семантычным развіццём, абумоўленым адным са значэнняў прэфікса раз‑/рас‑, параўн. таксама расстрава́цца ’развітвацца’ (чач., ЖНС), растрава́цца ’расставацца’ (Ян.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўква́ ’жоўты пясок, пясчаная зямля пад глебай’ (глуск., Янк. III), жо́лква ’жоўты пясок’ (Лексіка Пал., 100), жаўкле́ц ’жоўты пясок, пясчаная зямля’ (слаўг., Яшкін, 64). Паводле Брукнера (665), польск. тапонім żółkiew (параўн. укр. уласнае імя Жо́вква) да жо́ўкнуць (гл.). Як і ў жо́ўкнуць, жо́ўклы, тут адбылася семантычная кантамінацыя з жо́ўты (гл.). Параўн. жаўкры́нец, жаўтапёс, жаўця́к 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́жа ’ляжанне льну’ (карэліц., Сл. паўн.-зах.), лін. лэжа ’месца, па якім вылёжваецца лён’ (Нар. лекс.). Укр. лежа ’ляжанне’, ц.-пал. лʼёжа ’ляжачае гнілое дрэва’ (ЛАПП), ст.-укр. ’палатка’, польск. leża ’кватэры для войска’, ’месца ’ляжанне©спаііня© ’лежыва’, славен. lęža ’ляжанне’, ’лежыва жывёл’. Прасл. legja. Утворана ад leg- пры дапамозе суф. ‑ja. Да ляжаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэтра 1 ’метр’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’дровы, складзеныя так, каб усе вымярэнні мелі 100 см’, ’цэнтнер’ (Сцяц.). Як навуковы тэрмін з II пал. XIX ст. Паводле аналогіі да лі́тра ’літр’, якое, аднак, узыходзіць яшчэ да с.-лац. мовы (litra). Да метр (гл.).
Мэтра 2 ’землямер’ (Бес.). Да метр (гл.). Перанос значэння з nomen instrumentis на nomen agentis.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́іла ’беспарадак, хаос’ (ТСБМ, Юрч., Стан.), ро́ілам ’у бязладдзі, беспарадку’ (Гарэц.), ро́йла ’непарадак’ (Бяльк., Мат. Маг., Растарг.; чавус., Нар. сл.; навазыбк., Пал.). Да ро́іць, раі́цца (гл.). Гэтае ўтварэнне з суф. ‑л‑ адрозніваецца ад шэрагу іншых (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48–49) сваім адцягненым значэннем. Аналагічна ўтворана славен. rojílo ’рой, ’чарада, зграя’, ’натоўп’. Не выключана генетычная сувязь з ройка 3, ройла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)