пульт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

1. Падстаўка для нот у выглядзе нахіленай рамы на высокай ножцы.

Дырыжорскі п.

2. Пункт, адкуль адбываецца аўтаматычнае кіраванне чым-н.

Дыспетчарскі п. П. электрастанцыі.

|| прым. пу́льтавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пульт (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову з ням. Pultпадстаўка пад кнігу або ноты; бюро’, што з лац. pulpitumпадстаўка; кафедра’, параўн. польск. pulpit ’у касцёле падстаўка пад імшал’, паходжанне якога застаецца нявысветленым (Сной, 514).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пюпі́тр, ‑а, м.

Падстаўка для нот або кніг у выглядзе нахіленай дошчачкі на ножцы. Забытыя ноты на чорным пюпітры. Гартае іх вецер — вандроўны музыка. Лужанін.

[Фр. pupitre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастаме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Архітэктурны фундамент помніка, калоны, статуі і пад.; п’едэстал. Гранітны пастамент.

2. Падстаўка, на якой устанаўліваецца скульптура ў музеі, на выстаўцы і пад.

[Лац. postamentum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгало́ўнік, ‑а, м.

Падстаўка для галавы ў ложку, на крэслах у цырульнях, зубаўрачэбных кабінетах і пад. Падняць падгалоўнік. □ Прапанаваў яму перасесці да акна, апусціць падгалоўнік авіяцыйнага крэсла і паспаць трохі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Чыгунны або металічны кружок над адтулінай у кухоннай пліце (на дровах, газавай і пад.), на які ставіцца каструля, патэльня і інш., а таксама сама такая адтуліна.

Пліта на чатыры канфоркі.

2. Падстаўка для чайніка на самаварнай трубе.

|| прым. канфо́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крыжа́к1 ’крыжаносец’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). Ст.-бел. крыжакъ і іншыя вытворныя (Булыка, Запазыч., 176). Запазычанні з польскай мовы.

Крыжа́к2падстаўка пад дзяжу’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Падстаўка ў выглядзе крыжа. Гл. крыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кансо́ль, ‑і, ж.

1. Выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будынка (карніза, балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скульптур.

2. Падстаўка ў выглядзе калонкі для кветак, лямпы, статуэткі і інш.

[Фр. console.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кружо́к, ‑жка, м.

1. Памянш. да круг (у 1, 2 і 3 знач.). Сесці ў кружок. Нарысаваць кружок.

2. Круглая драўляная падстаўка пад скавараду. На драўляны прамаслены кружок паставіла [маці] патэльню з яечняй. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́дзякала ’ануча для гаршкоў’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да літ. padėklasпадстаўка, падкладка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)