вы́крут, -у, М -круце, мн. -ы, -аў, м.

1. Незвычайны паварот.

Сцежка з выкрутам.

Скокі з выкрутамі.

2. перан. Прыём з хітрыкамі, які прымяняецца з мэтай дасягнуць чаго-н. або ўхіліцца ад чаго-н.

Гавары без выкрутаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Рэзкая змена напрамку руху, паварот (у 1 знач.), а таксама месца, дзе змяняецца напрамак.

З-за завароту ракі выплыла лодка.

Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішэчных петляў.

|| прым. заваро́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вярто́к ’вяроўка ці скручаны дубец, якім прымацоўваецца аглобля да саней; заварацень’ (навагр., Нар. сл.), рус. верто́кпаварот’, урал., валаг. вертка дать ’зрабіць рэзкі паварот’; ’улізнуць, ухіліцца ад чаго-небудзь’. Бел. лексема — самастойнае ўтварэнне ад вьрт‑ъкъ. Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моцка браць ’рабіць поўны паварот плытом’ (Кольб.). З польск. mocko ’поўным паваротам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зало́м¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Заломленае месца на чым-н. або круты выгіб, паварот чаго-н.

З. на суку.

З. акопа.

2. Зблытаны і заламаны чараўніком пук жытніх сцёблаў, які, па ўяўленні забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы.

Заламаць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Адво́й, атвой ’месца лоўлі рыбы на вуду’ (?) (Сцяшк. МГ), ’паварот ракі’ (?). Гл. вой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

1. Рэзкая змена напрамку руху; паварот (у 1 знач.). Вось і канец поля, жняярка робіць тут заварот. Лупсякоў. Ля пад’езда загудзела машына і, зрабіўшы заварот, ірванулася ад штаба. М. Ткачоў.

2. Месца, дзе змяняецца напрамак; паварот. Вось з-за рачных заваротаў выплываюць рыбакі са сваімі снасцямі; сур’ёзныя, павольныя постаці. Колас.

•••

Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішачных петляў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скрэнт ‘дэталь пярэдняй часткі воза ў выглядзе бруска, у якую устаўляюцца ручкі’ (Скарбы). З польск. skrętпаварот, выгін’, параўн. запазычанае скрэнт ‘круты паварот’ (шальч., Сл. ПЗБ), шляхам семантычнага пераносу ‘дзеянне, вынік дзеяння’ → ‘прылада, пры дапамозе якой ажыццяўляецца дзеянне’. Параўн. укр. дыял. скрент ‘перадок воза’ таго ж паходжання (ЕСУМ, 5, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фордэві́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спадарожны вецер, што дзьме ў карму.

2. Ход судна па ветры, што дзьме ў карму.

3. Паварот паруснага судна носам па ветры.

[Гал. voordewind.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зало́мпаварот’, ’выступ’, ’заламаныя і звязаныя ў пук сцяблы жыта, ільну з мэтай наклікаць бяду на гаспадара поля’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. залі́м, зало́м ’тс’, рус. кур., тамб., арл., зах., бранск., калуж., смал., цвяр., пск., пецярб., забайк. зало́м ’некалькі скручаных сцяблоў жыта з мэтай злога чараўніцтва’, польск. załomпаварот’. Бязафіксны наз. ад заламаць (< ламаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)