Сур’ёзныпаважны, грунтоўны, змястоўны, значны; задумлівы, заклапочаны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’строгі, важны, упэўнены ў сабе’ (Ласт.), ’суровы’ (ТС), ’злы, куслівы’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сурʼёз ’паважнасць, строгасць’ (ТСБМ). Адаптаванае запазычанне праз рус. серьёзныйпаважны, значны, строгі’ з франц. sérieux (ж. р. sérieuse), звязанага з лац. sērius ’важкі’ (ЕСУМ, 5, 220; Чарных, 2, 158; Фасмер, 3, 612). Змены ў пачатку слова, як і ў размоўным рус. сурьёзный, тлумачацца ўплывам блізкага па значэнню суровы, гл. (Маліноўскі, PF, 3, 752).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імпаза́нтны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які робіць уражанне; велічны, паважны з выгляду. Імпазантны выгляд. □ Усе тры дні працэсу найбольшую цікавасць і суддзяў, і нешматлікай дыстыляванай публікі прыцягвалі, вядома, імпазантны Жалябаў, неяк будзённа-спакойная поруч з ім Пяроўская. Мехаў.

[Фр. imposant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поўнаўла́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае неабмежаваную, поўную ўладу. Толькі рэвалюцыя да канца вырашае аграрнае пытанне, робіць селяніна поўнаўладным гаспадаром над зямлёй. Кудраўцаў. Капытамі мераючы сажні, напралом падаўся у гушчар — дзікі, непакорны і паважны пушчы поўнаўладны гаспадар. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыаса́міцца ’прыняць самавіты выгляд; адчуць уласную сілу; выпрастацца; фарсіста прыбрацца’ (Нас.). Да зафіксаванага там жа аса́міцца (гл.), аса́місты — народнаэтымалагічнага пераасэнсавання (пад уплывам сам) слова аса́ністы. Параўн. аналагічнае рус. дыял. приоса́миться ’падбадзёрыцца, прыняць паважны выгляд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приоса́ниться сов. прыня́ць пава́жны (самаві́ты, малайцава́ты, зухава́ты) вы́гляд, прыня́ць пава́жную (самаві́тую, малайцава́тую, зухава́тую) паста́ву.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́жный

1. (значительный) ва́жны;

ва́жное собы́тие ва́жная падзе́я;

2. (горделивый) ва́жны; (солидный) пава́жны;

ва́жный челове́к ва́жны (пава́жны) чалаве́к;

с ва́жным ви́дом з ва́жным (пава́жным) вы́глядам;

3. (хорошего качества) прост. до́бры, ва́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разду́млівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта аддаецца роздуму; разважлівы. Дзед станавіўся такі раздумлівы і паважны, што і хадзіў, і дзейнічаў з такой годнасцю... Мележ.

2. Які робіцца з роздумам, спакойна, павольна. Раздумлівая гаворка. // Які наводзіць па роздум, пранікнуты ім. Раздумлівая песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Паважны, самавіты. Васіль зайшоў да свайго прыяцеля Кандрата Біркі. ...Сюды падышоў яшчэ і Сымон Бруй, станавіты на выгляд мужык, разважлівы і спакойны. Колас. // Спакойны, ураўнаважаны. Станавіты характар. // Гаспадарлівы; заможны. — Каторыя .. станавітыя, гаспадары, тыя богу дзякуюць — парадак прыходзіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приоса́ниваться несов., разг. прыма́ць пава́жны (самаві́ты, малайцава́ты, зухава́ты) вы́гляд, прыма́ць пава́жную (самаві́тую, малайцава́тую, зухава́тую) паста́ву;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Салі́дны ’моцны, добра зроблены’, ’які вылучаецца грунтоўнасцю, глыбінёй, сур’ёзнасцю’, ’важны, паважны, самастойны (пра чалавека)’ (ТСБМ), салі́нны ’мажны’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. соли́дный ’тс’, позняе запазычанне з франц. solide ’пэўны’ ад лац. solidus ’шчыльны, суцэльны, цвёрды’ (Фасмер, 3, 710). Беларускае слова з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)