пава́жны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пава́жны |
пава́жная |
пава́жнае |
пава́жныя |
| Р. |
пава́жнага |
пава́жнай пава́жнае |
пава́жнага |
пава́жных |
| Д. |
пава́жнаму |
пава́жнай |
пава́жнаму |
пава́жным |
| В. |
пава́жны (неадуш.) пава́жнага (адуш.) |
пава́жную |
пава́жнае |
пава́жныя (неадуш.) пава́жных (адуш.) |
| Т. |
пава́жным |
пава́жнай пава́жнаю |
пава́жным |
пава́жнымі |
| М. |
пава́жным |
пава́жнай |
пава́жным |
пава́жных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пава́жны, -ая, -ае.
1. Важны, поўны годнасці, самавітасці.
Хадзіць з паважным выглядам.
2. Спакойны, павольны.
Паважныя рухі.
3. Немалады.
П. ўзрост.
|| наз. пава́жнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пава́жны
1. ва́жный, степе́нный, чи́нный, соли́дный;
2. споко́йный; неторопли́вый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пава́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Важны, поўны годнасці, самавітасці. Сама [Гайная] трымала лейцы і сядзела гордая, паважная, як на троне. Шамякін. Каржакаватыя, паважныя дубы як бы застылі ў спрадвечным спакоі. Навуменка. // Разм. Вельмі важны; уплывовы. У кабінеце Пятра Іванавіча, дырэктара даволі паважнай установы, сядзеў галоўны бухгалтар Васіль Сазонавіч. Арабей.
2. Спакойны, няспешны, павольны. Паважныя рухі. □ Голас .. [Мікіты] стаў званчэйшы, а тэмп чытання больш паважны. Колас. Грузкай паважнай хадою прайшоў Няслаўскі разы два па пакоі. Мурашка.
3. Старэчы (пра ўзрост). Але нішто не кранала лорда. Мо таму быў прычынай больш чым паважны ўзрост. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прэзента́бельны, -ая, -ае (кніжн.).
Відны, паважны.
П. выгляд.
|| наз. прэзента́бельнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ва́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Прымаць паважны выгляд, фанабэрыцца.
|| наз. ва́жнічанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
імпаза́нтны, -ая, -ае.
Здольны рабіць уражанне; паважны з выгляду, велічны.
І. выгляд.
Імпазантная фігура.
|| наз. імпаза́нтнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
степе́нный пава́жны, ста́лы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
благообра́зный самаві́ты, пава́жны; го́жы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)