грудкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты грудай, грудкамі, няроўны. З-за вёскі даляцелі людскія галасы і грукат колаў па сухой грудкаватай дарозе: відаць, калгаснікі .. вярталіся ўжо з копкі бульбы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́місты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю ям, калдобін; няроўны. Дарогі не відаць пад нагамі, але горш тое, што яна, няроўная, ямістая, у калдобінах, не дае разгону нагам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караба́ты, ‑ая, ‑ае.

Няроўны, скрыўлены, пагнуты. Карабатая дошка. Карабатая паверхня. □ Шумяць дубы, і хвоі, і бярозы, На ўсход паволі хвалі коціць Свіслач, І вербы карабатыя над ёю віснуць. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перары́вісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які перапыняецца, перарываецца цераз кароткія прамежкі часу; няроўны. Перарывістае дыханне. Перарывісты гудок. Перарывісты голас. // Спец. Які перарываецца цераз пастаянныя прамежкі часу. Перарывісты ток.

2. З прамежкамі, не суцэльны. Перарывістая лінія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кра́ўпіца ’чальгак вербалісты, Lythrurn salicaria L.’ (Кіс.). Верагодны балтызм, аб чым у першую чаргу сведчыць дыфтонг у корані. Магчыма, да літ. kraupusняроўны, шурпаты’ і інш. (гл. Фрэнкель, 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неспрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковага вопыту, умення, ведаў. Яшка даў нам па дзве толавыя шашкі. «На першы раз хопіць, — сказаў ён, — вы яшчэ неспрактыкаваныя падрыўнікі». Пянкрат. Знізу [заявы] красаваўся няроўны, выведзены неспрактыкаванаю рукою крыжык. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуглава́ты, ‑ая, ‑ае.

З выступамі, няроўны. На поўдні з-за небасхілу высунулася чорная вуглаватая хмара. Гамолка. // З востра выступаючымі касцямі. Вуглаватая постаць. □ Марыля перасмыкнула сваімі вуглаватымі плячыма. Ткачоў. // перан. Няўклюдны, сарамяжлівы. Вуглаваты падлетак. // перан. Рэзкі, грубы. Вуглаваты характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Струмкава́ты, струмкова́тыйняроўны, вузлаваты’ (Сл. Брэс.), струмковаты ‘тс’ (Уладз.). З струпковатый (гл. струпаваты) з менай п > м або, што больш дакладна фанетычна, з *страмкаваты < стромкі (гл.), магчыма, з першасным значэннем ‘той, які крута, туга спрадзены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бугры́сты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты буграмі. Бугрыстая дарога. Бугрыстае поле. □ Потым ўдарылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду. Дамашэвіч. // Няроўны, з буграмі. Стоячы пры лямпе, якая асвятляла бугрысты, з залысінамі лоб,.. [старшыня валвыканкама] моўчкі перагледзеў некалькі лісткоў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гайда́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Няроўны, неспакойны ход судна, самалёта, машыны і пад. у час руху. Баранцава мора вельмі неспакойнае, асабліва цяпер, увосень. Як толькі наш параход увайшоў у яго воды, пачалася гайданка. Бяганская. Гайданка аўтобуса не перашкаджае жанчынам гаварыць і гаварыць. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)