нака́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм. Паводле народных павер’яў — наклікаць няшчасце, ліха (пра варону). // перан. Размовамі, прадказаннямі наклікаць непрыемнасць, бяду. Маша засмяялася: — Гэта я накаркала. Помніце, я сказала: «Аднімуць у вас правы». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцы́ла, ‑ы, ж.

У выразе: між Сцылай і Харыбдай — (быць, знаходзіцца, аказацца і пад.) у такім становішчы, калі небяспека ці непрыемнасць пагражае з двух бакоў (ад назвы міфалагічных пачвар, што жылі па абодвух баках вузкага марскога праліва).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму, каму за што, на што і без дап.

1. Не караць за што-н., дараваць.

Выбачай мне за спазненне.

2. выбача́й(це). Ужыв. пры звароце да каго-н. (часам як пабочнае), калі просяць прабачэння за турботы, непрыемнасць і пад.

Выбачайце, тут я пагарачыўся.

|| зак. вы́бачыць, -чу, -чыш, -чыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрамі́зіць, ‑міжу, ‑мізіш, ‑мізіць; зак., каго.

У картачнай гульні — прымусіць каго‑н. прайграць у выніку рэмізу. // перан. Разм. Паставіць у цяжкае, нязручнае становішча, зрабіць непрыемнасць каму‑н. [Пётр Пятровіч:] — Ну, узяў я тую міску ды надзеў яму на галаву. Падумаеш — так ужо абрамізіў! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гразі́ць, гражу, грозіш, грозіць; незак.

Абяцаць зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасць; пагражаць. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, але Агапа стаяла на сваім. Чарнышэвіч. // Рабіць пагражальны жэст. Чыкілевіч падымае палец, злёгку грозіць Пракопу, як настаўнік неразумнаму вучню. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Непамысло́танепрыемнасць’ (Сцяшк.), сюды ж niepamysnaść, nipamysłaść ’неспакой, устурбаванасць’ (Варл.), непамы́снасць, непамы́сносцьнепрыемнасць’ (Сл. ПЗБ). Утворана ад непамы́слны ’неадпаведны думцы, намеру, жаданню’ (Нас.), што, відаць, магло быць запазычана з польск. niepomyślny ’няўдалы, неспрыяльны’ (гл. Сл. ПЗБ); пра гэта сведчыць перш за ўсё фанетыка і лінгвагеаграфія — словы фіксуюцца пераважна на захадзе беларускай моўнай тэрыторыі; адзінкавае рус. кастрам. непомыс́ленный ’такі, які не падабаецца, не па душы’ можна разглядаць як самастойнае ўтварэнне са спалучэння *не по мысли ’не так, як думалася, меркавалася, хацелася’. Параўн. наўмысля, наўмысна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аджагна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уст. Ва ўяўленні рэлігійных людзей — жагнаючыся, адхіліць ад сябе якую‑н. бяду, непрыемнасць, адагнаць нячыстую сілу; адхрысціцца. Аджагнацца ад злога духа. □ Не аджагнаўся ты [Мазыр] крыжам, не зратаваўся спарышом ні ад пакуты, ні ад слёз, якія даў няўмольны лёс! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пору́ха уст., обл.

1. (вред) шко́да, -ды ж.; (убыток) стра́та, -ты ж.;

2. (беда, неприятность) бяда́, -ды́ ж., непрые́мнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невыго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. пераважна мн. (невыго́ды, ‑аў). Адсутнасць выгодаў. Невыгоды кватэры.

2. Разм. Нягода, непрыемнасць; цяжкае становішча. Невыгоды жыцця. □ Міша, у сваю чаргу, думаў, што горшае яшчэ наперадзе і што ў дадатак да ўсёй невыгоды насоўваецца ноч. Пестрак. Не так шкода, як невыгода. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́жа ‘туга, сум, журба’ (лід., Арх. Федар.), н.-луж. tuža ‘тс’, в.-луж. tuža ‘сум’, ‘непрыемнасць, трывога, хваляванне’. Паўночнаславянскае рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы прасл. *tǫg‑ і суф. *‑ja (як лу́жа, сажа і інш.), параўн. туга (гл.), або незалежныя дэрываты ад тужы́ць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)