анекдаты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які нагадвае сабою анекдот. Анекдатычнае апавяданне. Анекдатычны выпадак.

2. Неверагодны, недарэчны, варты анекдота. Анекдатычнае паведамленне.

3. Як з анекдота. Анекдатычная слава. □ [Тужыкаў] — тугадум, як той анекдатычны фін, — на пытанне, якое гадалі раніцай, адкажа ўвечары. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бестакто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не прытрымліваецца такту ў абыходжанні з людзьмі; нетактоўны. Але ж перад.. [Лёдзяй] стаяла не проста аслепленая непрыязнасцю, бестактоўная эгаістка, а Юркава маці. Карпаў. // Неадпаведны абставінам; недарэчны. [Лемяшэвіч] гэтак жа, як і Бушыла, быў абураны бестактоўным учынкам завуча. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссэ́нсны, ‑ая, ‑ае.

1. У якім адсутнічае сэнс, змест. Паўтараць бяссэнсныя словы. Бяссэнсны адказ. Бяссэнсны выраз.

2. Пазбаўлены разумных падстаў; недарэчны, бязмэтна. Бяссэнснае блуканне па лесе. Бяссэнснае спусташэнне. Бяссэнснае практыкаванне.

3. Які выяўляе адсутнасць думкі, бяздумны. Бяссэнсны позірк. Бяссэнсны смех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суту́ласць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць і стан сутулага. Недарэчны той халат яшчэ больш падкрэсліваў .. сутуласць [Уладзіміра Феафілавіча]. Васілевіч. Невысокі найбольш з-за свае сутуласці, з рэдкімі і вельмі кароткімі льнянымі вусамі, з падціснутай ніжняй губою, ён непрыкметна снаваў між людзей вёскі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недарэ́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць недарэчнага. Раман разумеў усю недарэчнасць.. [папрокаў], але нічога іншага сказаць не мог. Чарнышэвіч.

2. Недарэчны ўчынак, думка, паводзіны і пад. У рамястве .. [Васіль] быў вельмі здатным.., а ў гаспадарскіх справах часта спатыкаўся, меў шмат усякіх промахаў і ўсякіх недарэчнасць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недарэ́чна, прысл.

1. Прысл. да недарэчны. Дом быў злеплены так недарэчна, што вокны ў ім знаходзіліся на розных узроўнях. Маўр. Час быў трывожны, і музыка гучала неяк дзіка і недарэчна. Няхай.

2. у знач. вык. Неразумна, без сэнсу. [Яўгенавы] словы не зусім спадабаліся Пракопу, хоць пярэчыць было недарэчна. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Несураз (нисуразъ) ’непрыгожы’ (Мікуцкі, Шестой отч.), ’агідны’ (Анім.), рус. несуразый ’непрыгожы; недарэчны’, несуражий ’непрыгожы, нялоўкі’. Рускія словы, суадносныя з суразый, суражый ’прыгожы’, тлумачаць як вытворныя ад слав. rarъ (гл. раз), гл. Трубачоў, Зб. Романскаму, 141; Фасмер, 3, 806 і інш. Беларускае слова можна суаднесці з сурджыцца ’скасавурыцца’ (Сл. ПЗБ), для якога не выключана сувязь з рожа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бессмы́сленный

1. (лишённый смысла) бяссэ́нсавы, бяссэ́нсны, бессэнсо́ўны; (абсурдный) недарэ́чны; (неразумный) неразу́мны;

2. (не соображающий) няўця́мны; (бездумный) бязду́мны; (неосмысленный) неасэнсава́ны; (глупый) бязглу́зды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несообра́зный

1. нязго́дны (з чым); неадпаве́дны (чаму);

2. (нелепый) недарэ́чны; (бессмысленный) бязглу́зды;

ни с чем несообра́зный ні на што не падо́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уро́дливый

1. (с физическим уродством) выро́длівы;

2. в др. знач. пачва́рны; (безобразный) га́дкі, бры́дкі; (отвратительный) агі́дны; (некрасивый) нязгра́бны; (нелепый) недарэ́чны; (ненормальный) ненарма́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)