грача́нік 1, ‑а, м.
Небяспечны шкоднік зерневых культур; хлебны жук.
грача́нік 2, ‑а, м.
Блін з грэцкай мукі. Коля захапіў з сабою пару самых большых гарачых грачанікаў з кавалкам сала. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкава́ны і падко́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падкаваць (у 1 знач.).
2. у знач. прым.; перан. Разм. Дасведчаны, вопытны ў якой‑н. галіне ведаў. [Сяргей:] — [Скірмунт] падкаваны вораг... моцны і небяспечны! Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угрожа́ющий
1. прич. які́ (што) пагража́е, які́ (што) гро́зіць;
2. прил. пагража́льны, пагро́злівы; (опасный) небяспе́чны;
угрожа́ющее положе́ние пагража́льнае стано́вішча.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шко́днік м., в разн. знач. вреди́тель;
саранча́ — небяспе́чны ш. — саранча́ — опа́сный вреди́тель;
садо́вы ш. — садо́вый вреди́тель;
мілі́цыя раскры́ла ~ка — мили́ция раскры́ла вреди́теля
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тата́рак ’бадзяк, пустазелле’ (Сцяшк.), сюды ж, магчыма, тата́рнік ’Garduus tomentasus’ (?) (“близ дорог”, Меер Крыч.). Укр. тата́рни́к ’чартапалох’, дыял. ’бадзяк палявы’, рус. тата́рин, тата́рник ’чартапалох; асот’. Ад тата́рын, тата́ры (гл.) з матывацыяй ’небяспечны’, ’шкодны’, ’непрыемны’, што адлюстроўвае калючасць раслін. У аснове намінацыі этнонім з пераносным значэннем ’не свой, чужы’, гл. Беразовіч, Язык и трад. культура, 409. Параўн. таксама ЕСУМ, 5, 527.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
небяспе́чна,
1. Прысл. да небяспечны.
2. у знач. вык. Звязана з небяспекай; цягне за сабой якую‑н. небяспеку. Хадзіць тут у такую ноч небяспечна. Галавач. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, — можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саранча́, ‑ы, ж.
1. Насякомае падсямейства саранчовых, падобных на коніка, якое вялікімі чародамі пралятае і нішчыць пасевы; небяспечны шкоднік сельскай гаспадаркі. / у знач. зб. Саранча паляцела.
2. зб.; перан. Разм. Пра вялікі натоўп, масу чаго‑н. Усюды [гергетала] саранча гандляроў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кручкатво́рства, ‑а, н.
Неадабр. Наўмыснае выкарыстанне ўсякіх дробязей, фармальнасцей для зацягвання, заблытвання судовых і адміністрацыйных спраў з карыслівай мэтай. — Хто б ён ні быў і чым бы ён ні кіраваўся, а ён чалавек небяспечны, крамольнік, гэта ясна, прайдоха, не пазбаўлены юрыдычнага кручкатворства, праўда, наіўнага. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
1. Пробнымі стрэламі ўстанавіць правільны прыцэл агнястрэльнай зброі, гарматы і пад. Гэтай адказнасці я не баяўся, бо мы звыкліся з Сарочым лесам і прыстралялі кожны небяспечны падыход да яго. Няхай.
2. Выверыць агнястрэльную зброю, выпрабаваць яе стральбой. — Гарматы прыстралялі, таварыш генерал-палкоўнік. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухно́гі, ‑ая, ‑ае.
З дзвюма нагамі (часцей у якасці эпітэта для абазначэння чалавека). А час быў небяспечны: у былой франтавой паласе, дзе ішлі баі, развялося мноства ваўкоў, і здараліся выпадкі, калі яны нападалі на людзей; акрамя таго, блукалі яшчэ па лесе і двухногія ваўкі — паліцэйскія і розныя здраднікі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)