шалфе́й, ‑ю, м.

Травяністая і паўкустовая расліна сямейства губакветных з буйнымі духмянымі кветкамі, некаторыя віды якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне і парфумерыі. Цвіў ля бульбяных ям шалфей, і ад яго пахла на ўвесь лес мёдам. Пташнікаў. // Настой, адвар з такой расліны. Напаіць шалфеем. Паласкаць горла шалфеем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арасі́ць, арашу, аросіш, аросіць; зак., каго-што.

1. Апырскаць, пакрыць кроплямі чаго‑н.; увільготніць. Не дарэмна кроў гарачая Прасторы стэпаў прасіла. Танк. Толькі буйныя кроплі слёз арасілі стомленыя вочы зняволеных. Кавалёў.

2. Напаіць вільгаццю, увільготніць (глебу, зямлю); штучна значыць або прамачыць глебу. Арасіць засушлівыя землі. □ [Мікалай Патапавіч:] — Трэба падумаць, ці нельга.. [участак] паліць ці арасіць як-небудзь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаі́ць, спаю, споіш, споіць; зак., каго-што.

1. Даць выпіць, выкарыстаць як піццё для каго‑н. Спаіць каню вядро вады.

2. Разм. Напаіць дап’яна. Было вырашана спаіць Кёрынга. Але ён катэгарычна адмовіўся шмат піць. Дзенісевіч.

3. Разм. Прывучыць да пастаяннага п’янства, зрабіць п’яніцам (п’яніцай). — Не паспеў чалавек і асвойтацца, а вы яго ўжо спаіць хочаце. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набахту́рываць ’прагна піць, звыш меры наліваць што-н. (Нас.), nabachturyćнапаіць гарэлкай’ (Пятк. 2, 200), набах‑ тэрыць ’наліць вельмі поўна’ (любан., Нар. сл.), укр. набахту́‑ рити ’набіць лухтой, дробяззю (галаву)’, сюды ж, магчыма, славац. nabachtany ’добра наедзены’, польск. nabechtywać ’нагаворваць, паклёпнічаць, пляткарыць’, балг. набъхтвамбіць, лупцаваць’ і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з падобнай семантыкай. Утворана ад *бахту́рыць, параўн. бахтиць (гл.) з нарашчэннем ‑ур‑© адносна славац., польск. і балг. гл. Махэк₂ (41, да bäcat ’біць’), Брукнер (19, да bach).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Пакупаць, акунуць у ваду, намачыць. Хацела б быць я рэчкай быстрай, Абегчы родны край! Дзе напаіць, а дзе скупаць, А дзе ўтуліцца ў гай... Цётка. У крыніцы тры разы кусочак шкла Скупала і, перад вач[а]мі кароўкі Трымаючы, шаптала.. заклінання слоўкі. Купала. Замест ба[ты]ставых карунак Ў расе скупаю каласы. Табе вянок у падарунак Саўю на кужаль-валасы. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напо́й ’пітво’ (Нас.; рэч., Груз.), ’запой’ (Грыг.), ’гарэлка’ (смарг., Сцяшк. Сл.), укр. напій ’напітак’, рус. напой ’напітак; перыяд ап’янення’, польск. napój ’пітво, напітак’, чэш. nápoj ’тс’, славац. napój, в.- і н.-луж. napoj, славен. napoj, серб.-харв. напој балг. дыял. напой ’вадапой’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *napoitiнапаіць’, што да *poiti, *piti (гл. паіць), параўн. навой ад навіць, набой ад набіць і г. д. (Махэк₂, 452; Шустар-Шэўц, 13, 988; Герай–Шыманьска, БЕ, 30, 1980, 2, 153–155). Спроба вывесці ст.-бел. напой ’напітак, пітво’ (1518 г.) са ст.-польск. napój ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 118) цалкам беспадстаўная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Качаючы, зрабіць, прыгатаваць нейкую колькасць. Накачаць галушак. □ [Тхорык:] — Пайду, мне трэба яшчэ шроту накачаць. Кулакоўскі.

2. Выгладзіць пры дапамозе качалак у нейкай колькасці (пра бялізну і інш.).

3. перан. Разм. Напаіць зусім п’яным. От я аднаго разу набраў гарэлкі.., накачаў свайго механіка да таго, што не разбярэш, што ён мармыча і чаго галавой матляе. Шынклер.

4. Тое, што і напампаваць. — Хлопцы, — прашу я іх, — памажыце гору, накачайце вады са студні. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́саваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго.

Пакарміць чым‑н. смачным, пачаставаць ласункамі. Паласаваць дзяцей цукеркамі. □ Тэкля заўсёды песціла .. [карову], як малое дзіця, наровячы напаіць цёпленькай вадзічкай, падкінуць лепшы ахапак сена, паласаваць бурачкамі ці добра завараным пойлам. Няхай.

паласава́ць, ‑су́ю, ‑су́еш, ‑су́е; незак., каго-што.

1. Спец. Рэзаць на палосы. Паласаваць жалеза.

2. Разм. Удараць, біць чым‑н., пакідаючы на целе сляды ў выглядзе палос. Раптам Сомік скочыў, схапіў.. [жанчыну] леваю рукою за хустку разам з валасамі і пачаў паласаваць плёткай. Крапіва. Цяпер дзядзька стаяў на падводзе, трымаў у руках лейцы і лейцамі ўвесь час паласаваў каня. Васілеўская.

3. перан. Разм. Бліскаць паласой агню, святла. Усё часцей і часцей паласавалі неба агнявыя маланкі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніць, ‑і, ж.

1. пераважна мн. (ні́ці, ‑цей). Тонка ссуканая пража, якая ўжываецца для шыцця, вязання і інш. Клубок ніцей. □ [Пальцы Тапурыя] хутка перабіралі тонкія ніці і.. спрытна працавалі чаўнаком. Самуйлёнак.

2. перан. Аб чым‑н., што падобна на нітку, нагадвае нітку. Срабрыстыя ніці павуціння насіліся ў паветры. С. Александровіч. Па шляху, праз хмызнякі, праз поле, Да лугоў, дзе ўецца рэчкі ніць, Гоніць вецер стромкія таполі, Каб вадой сцюдзёнай напаіць. Кірэенка.

3. перан. Тое, што злучае адно з адным, служыць для сувязі. Ніці сваяцтва. □ Было відаць, што ў гэты невялікі домік цягнуліся ніці кіравання велізарнымі партызанскімі сіламі. Пятніцкі. Гаворачы з Аляксеем, .. [Наталля Міхайлаўна] часта раптам траціла ніць размовы. Мележ. // Рад, чарада чаго‑н. І раптам спыніўся дзед Сёмка, Разваг абарвалася ніць. Колас.

•••

Праходзіць чырвонай ніццю гл. праходзіць.

Пуцяводная ніць — тое, што дапамагае знайсці верны шлях у дасягненні чаго‑н., выйсці з цяжкага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагле́дзець, ‑гледжу, ‑гледзіш, ‑гладзіць і даглядзе́ць, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; зак., каго-што.

1. Прагледзець да канца, да якога‑н. месца, часткі. Дагледзець фільм да канца. □ — Надзя, — папрасіў я. — Давай даглядзім, што будзе далей! Кірэенка.

2. (звычайна з адмоўем). Заўважыць, не выпусціць з-пад увагі; упільнаваць. Калісьці, у свае дзіцячыя гады, пасучы на Скуратовічавым хутары каровы, .. [Тварыцкі] не дагледзеў чараду, і адна карова забрыла ў лес. Чорны. Не дагледзіш вокам — заплаціш бокам. Прыказка. // Падгледзець, прасачыць за кім‑н., каб даведацца пра што‑н. Ялавіцкі ўсё роўна дагледзеў, на які двор пайшоў чалавек. Баранавых. Парашылі [конюхі] дагледзець, чым .. [Тром-сын] коней лечыць. Якімовіч.

3. Паклапаціцца аб кім‑, чым‑н., акружыць увагай, стварыць добры догляд. Дагледзець хворага. Дагледзець дзяцей. Даглядзець агарод. □ — Вось да нас таварыш прыехаў. Трэба каня, хлопцы, дагледзець: накарміць, напаіць. Лобан. І Ленін гаварыў байцам, Што рана Яшчэ вяртацца да зямлі згібелай, Што зможам даглядзець яе старанна, Калі са зграяю пакончым белай. Гаўрусёў. // Навесці парадак, прыбраць. [Буднік] парашыў неадкладна ж папрасіць жанчыну, якая даглядала за школай, каб яна дагледзела і ягоны пакой. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)