Пры́тча кніжн. ’іншасказальнае апавяданне з павучальным вывадам’ (ТСБМ), пры́тча, пры́чта, пры́шта ’байка, апавяданне, быль’, ’непрыемны, нечаканы выпадак; непрыемны збег абставін’ (Нас., Касп., ТС), prýcca ’хвароба, немач’ (Варл.), пры́чча, пры́ча ’тс’ (віл., смарг., Сл. ПЗБ), пры́чча ’нечаканая хвароба; бяда’ (Бяльк.), пры́чта ’прытча, дзіва’ (Ян.), пры́тча ’штукі; свавольства’ (Нас.), ме́рыць пры́чча ’лячыць хваробу (забабонамі)’ (віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. притча ’апавяданне’ (Альтбаўэр). Укр. при́чта, при́тча ’гісторыя, здарэнне, выпадак’, рус. при́тча ’прытча’, дыял. ’няшчасце, бяда, напасць’; ’раптоўная хвароба, выкліканая чарамі, сурокамі’, при́тчия ’казка, байка, прытча’, ст.-рус. притъча ’няшчасны выпадак’ (XIII ст.), ст.-польск. przytcza ’выпадак, здарэнне’, серб.-харв. при̑ча ’апавяданне, прыказка’, славен. príča ’момант, цяперашні час’, ’сведчанне, сведка’, ’прытча, казка, прыказка’, балг. при́тча ’прытча’. Прасл. *pritъča ’выпадак’ ад *pritъknǫti ’прыткнуць’ (Міклашыч, 368; Праабражэнскі, 2, 127; Брукнер, 445; Фасмер, 3, 368; БЕР, 5, 740; Банькоўскі, 2, 953; ЕСУМ, 4, 581–582; ESJSt, 12, 719). Да ткнуць, тыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звалі́цца 1, звалюся, звалішся, зваліцца; зак.

1. Упасці адкуль‑н., з чаго‑н. Афіцэр, які зваліўся з лесак, моцна пабіў сабе спіну аб сасновы корч. Колас. [Таня] неасцярожна кранула стол, шклянка звалілася на падлогу і са звонам разбілася. Шахавец. // Упасці параненым, падбітым, забітым. У жахлівай неразбярысе бою ніхто не заўважыў нават, як зваліўся .. [Сярожа], падкошаны разрыўной куляй. Асіпенка. Некалькі параненых чалавек звалілася на зямлю. Чорны. // Упасці ад стомы. Патапчык ускочыў у гушчар і, прабегшы сажняў дзвесце, ад стомы зваліўся на купіну. Чарнышэвіч. // перан.; на каго-што. Раптоўна выпасці, дастацца каму‑н. на долю. Мінула з тыдзень часу, і новая бяда-напасць звалілася на дзеда Мікалая. Якімовіч. // перан.; з каго-чаго і без дап. Перастаць турбаваць каго‑н., знікнуць (пра цяжкі душэўны стан, клопаты і пад.). [Таццяна] спынілася і лёгка ўздыхнула. Велізарны цяжар небяспекі, які балюча ціснуў на сэрца апошнія кіламетры, зваліўся адразу. Шамякін. Усё благое звалілася з .. [Сымонавай] душы і знікла. Чарнышэвіч.

2. Разм. Захварэць (звычайна моцна, сур’ёзна). Ён увесь час дрэнна адчуваў сябе і, нарэшце, зваліўся.

•••

Гара з плячэй звалілася гл. гара.

Зваліцца з ног — знемагчыся, злегчы ад хваробы, працы, гора і пад.

Зваліцца з плячэй — зусім знасіцца (пра адзенне).

Карона з галавы не зваліцца гл. карона.

Як з неба зваліўся — а) нечакана з’явіўся; раптоўна адбыўся, здарыўся; б) не разумее таго, што адбываецца навокал.

звалі́цца 2, ‑ліцца; зак.

Атрымацца ў выніку валення (пра вырабы з воўны, пуху). Сукно добра звалілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́ня1 ’гарачы, запальчывы чалавек’ (ТС), пеня́цца ’крыўдзіцца’ (чач., Мат. Гом.), пеня́ць ’скардзіцца’ (лудз., Сл. ПЗБ). Укр. пеня́напасць, бяда; прыдзірлівы чалавек’, пеня́ти ’наракаць’; рус. пе́ня, пеня́ ’дакор, нараканне’, пеня́ться ’крыўдзіцца, наракаць’; ст.-рус. пеня ’вымова, дакор, папрок’, пеняти ’скардзіцца’; польск. pienia, pieniacz, pieniaka ’суцяга, зваднік’, pieniąc się ’зваднічаць’, чэш. pěnivý ’ўзбуджальны’, pěniti ’кіпець (пра кроў, жоўць)’, ’шалець, лютаваць’, в.-луж. pěnić so ’тс’, славен. pẹ́niti se ’злавацца на каго-небудзь’. Да прасл. *pěna, гл. пе́на. Утварылася пры дапамозе суф. *‑ja, які наслаіўся на асноўнае *‑n‑a > *nʼa, параўн. *tonʼa (< topnʼa) — tonǫti, соня < sopnʼasъpati. Семантыка лексемы стаіць бліжэй да зах.-слав. (уключаючы і славен.), а пеня́ць — да рус. моўнай тэрыторыі, хаце ў ст.-рус. мове пеня — ’спрэчка, судовая справа’, таму можна меркаваць, што гэтае значэнне — адно са старажытных, з якога пазней развілася сема ’пакаранне, штраф’. Фасмер (3, 233) мяркуе, што апошняе прыйшло з польск. мовы. Булыка (Лекс. запазыч., 84) таксама мяркуе, што ст.-бел. пеня ’пеня’ (1392 г.) паходзіць са ст.-польск. pena (якое з XVI ст.) < лац. poena ’пакаранне; штраф; пакуты’. Можна, аднак. дапусціць, што гэтае падабенства лац. і слав. лексем — вынік больш ранніх генетычных сувязей.

Пе́ня2, пе́на ’штраф’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), пе́нія ’пеня’ (Юрч. СНЛ). Да пе́ня1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́сяча, ты́сеча, тысіча ‘лік і лічба 1000’, ‘колькасць, якая абазначаецца лічбай 1000’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Бяльк., Вруб.; ашм., Сл. ПЗБ); ‘напасць, смерць’: кап цябе тысяча ўбіла (маг., Рэгіян. асабл., 4), ты́сячы ‘мноства чаго-небудзь, вялікая колькасць’, ‘вялікія грошы, капітал’ (ТСБМ), ці́сяча ‘безліч, многа’: грымаціць, бы там цісяча гармат смаліць (Сержп. Прымхі), císiaczy мн. л. ‘тс’ (Пятк. 3), ст.-бел. тысяча, тисеча, тисяча, тысеча, тысеща, тысяща ‘тысяча’, ‘вялікая колькасць’ (ГСБМ) з перавагай формы тисяча (Карскі 1, 237). Параўн. укр. ти́сяча, рус. ты́сяча ‘тысяча’, стараж.-рус. тысяча ‘апалчэнне, якое дзялілася на сотні’, ц.-слав. тысѫща, тысѧща, польск. tysiąc, н.-луж. tysac, tysec, в.-луж. tysac, чэш. tisíc, ст.-чэш. tisúc, славац. tisíc, славен. tísoč, харв. tȉsuća, балг. старое ти́сеча, ст.-слав. тысѧщи, тысѧща і тысѫщи, тысѫща. Прасл. *tysętja, *tysętjь, *tysǫtja, *tysǫtjь, роднасныя прус. tusimtons (В. скл. мн. л.); апошняя форма, як і літ. tū́kstantis, лат. tũkstuotis, гоц. þūsundi, ст.-в.-ням. dūdundt, нова-в.-ням. Tausend ‘тс’, выводзяцца з і.-е. *tu‑kʼm̥t‑ia ‘вялікая сотня’ < пра-і.-е. *teū‑ > *tūs‑ ‘набрыняць, пухнуць, таўсцець’ + *kʼm̥tom ‘сто’ (Махэк₂, 643; Голуб-Копечны, 385; Скок, 3, 474; Фасмер, 4, 133; Чарных, 2, 275–276; Брукнер, 590; Борысь, 659; Сной, 766; ЕСУМ, 5, 574; Арол, 4, 126). Меркаванні пра запазычанне з германскіх моў (Ваян, RÉS, 24, 184 і інш.) спрэчныя, балтыйскія і германскія формы паралельныя да славянскіх, але не ідэнтычныя ім (Мілеўскі, Teoria, 318); балтыйскія формы, за выключэннем старапрускай, хутчэй запазычаны з ранніх прасл. *tūcentjā, *tūcontjā (Трубачоў, Слав. языкозн. VIII, 311). Славянскія формы з палаталізаваным пачатковым складам утварыліся ў выніку асіміляцыі з наступнымі мяккімі зычнымі, параўн. ESJSt, 17, 1003. Сюды ж тысячагалоў ‘смолка, Vaccaria pyramidata’ (ТСБМ), тысячагоддзе ‘прамежак часу ў 1000 год’, ‘гадавіна тысячагадовай даўнасці’, тысячано́жка ‘мядзведка’ (Мат. Гом.), тысячанышка ‘сараканожка, мнаганожка’ (драг, Сл. Брэс.), ты́сяцкі ‘начальнік ваеннага апалчэння на Русі’, ‘галоўны распарадчык у вясельным абрадзе’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́тра1 ’цяжкадаступнае месца ў багністым балоце, трушчобы’ (парыц., Янк. Мат.), ’непраходныя зараслі на балоце’ (ТС), ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (Жд. 1), не́тры ’густыя зараслі’ (Гарэц.), niétry ’niedostępne chrapy, porośnięte łozą, trzciną, olchą і wszelakim wiszem’ (Маш.), hustýje łózy, niètry, hrùzkije bałota (Пятк. 2), паводле Карскага (Труды, 479), «только полесское»; беласт. ńétra, nétra ’непраходная багна, непраходнае месца; зараслі, гушчар, непраходнае месца ў лесе’ (Лапіч, Term. geogr., 123), укр. не́тра, не́трі ’непраходныя зараслі, лес; захалусце, трушчоба’, рус. не́тря ’запаведны гай, запаведнік’ (паўдн., зах., Даль), параўн. таксама: «В Мярэчах попадаются именно те непроходимые местности, где гибнут заблудившиеся люди, и которые носят название «нетры» (смал., Максимов, Живая Россия, 3, 444). Найбольш верагодныя версіі: з не і *ter‑ (гл. церці), параўн. рус. трогать ’рухаць, кранаць’ і зафіксаванае на Беларусі значэнне ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (параўн. не́руш, не́варуш і пад.), гл. Фасмер, 3, 69; або з не і церабіць ’вырубаць, вычышчаць хмызняк, рыхтаваць участак пад поле і пад.’ з зыходным значэннем ’месца, дзе нельга церабіць лес’ або ’месца, дзе не цярэбяць лес’, гл. Талстой, Геогр., 180, а таксама Лапіч, Term. geogr., 123 (прыводзяцца формы trepeza/trebeza ’гушчар, зараслі’, да церабіць). Сумніцельна вывядзенне смал. нетра ’дрыгва’ з літ. nendré ’чарот’, параўн. Буга, 1, 412; Лаўчутэ, Балтизмы, 146, паводле Ільінскага (Працы кл. філал., 1, 235), — гэта словы роднасныя; збліжэнне апошнім (там жа) смал. не́тра з грэч. νῆτρον ’самапрадка’ адмаўляецца Фасмерам (3, 69). Гл. таксама Пятлёва, ОЛА–72, 212 (< *ne‑tьra), Гаўлава, Slavia, 40, 82. Літаратурнае нетры ’зямныя глыбіні, паклады, радовішчы’ (Гарэц., Яруш., ТСБМ) на аснове значэння ’багна’ пад уплывам рус. не́дра ’унутранасці зямлі’.

Не́тра2 ’машкара’ (Сл. ПЗБ), ’незлічоная колькасць’ (жлоб., Нар. сл.), ’вош’ (Шатал.), нэ́транапасць, неадчэпны чалавек’ (драг., Нар. лекс., З нар. сл., Сл. Брэс.). Няясна; магчыма, паралельнае да нетра1не і церці ’кранаць, чапаць’), параўн. рус. нетря ’недатыка’ (паўдн., зах., Даль). Менш верагодна з літ. netyrà ’нячысты дух (аб жывёле)’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 129). Збліжэнне Клімчука з серб.-харв. дыял. на̀трчица ’задзірака, хуліган’ (З нар. сл., 145) адхіляецца Запрудскім (Серб.-хорв.-бел. яз. соответствия. АКД, Мн., 1989, 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяда, гора, няшчасце, ліха, ліхое, нядоля, бяздолле, нягода, зло, нядобрае, кепскае / час, эпоха няшчасцяў: ліхалецце; бядота, горасць, гарота, ліхасць, злыбеда, злыбедзь, кепства, непамыслота, напасць, насланнё, навала, навалач, наваль, безгалоўе, нявыкрутка, непярэліўкі (разм.); пляга (абл.); удар, біч, навальніца, пераплёт, перапалка, балота, каша, пекла, пастка, сіло, мухалоўка, балячка, трасца, чума, пракляцце, кара, хмара, тупік, трагедыя, драма, катастрофа (перан.) □ чорны дзень, чорная гадзіна, чорная часіна, цяжкая часіна, злая гадзіна, ліхая гадзіна, ліхі час

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

што I, род. чаго́, дат. чаму́, вин. што, твор., предл. чым мест.

1. вопр. и относ. (вопрос о предмете, явлении) что;

ш. гэ́та? — что э́то?;

ш. зда́рылася? — что случи́лось?;

зна́ю, ш. рабі́ць — зна́ю, что де́лать;

2. вопр., в знач. сказ. что;

як на́ша вёска, ш. сусе́дзі? — как на́ша дере́вня, что сосе́ди?;

3. вопр., в знач. нареч. что; почему́, заче́м;

ш. ты крычы́ш? — что (почему́, заче́м) ты кричи́шь?;

ш. ты засмуці́ўся? — что (почему́) ты загрусти́л?;

4. вопр. (как много) что, ско́лько;

ш. во́зьмеш за рабо́ту? — что (ско́лько) возьмёшь за рабо́ту?;

5. неопр., разг. что;

ты б з’еў чаго́ — ты бы пое́л чего́;

6. указ. (в сочетании с частицей «вот»: вот что) что;

вось ш. я табе́ скажу́ — вот что я тебе́ скажу́;

7. относ. (какой именно) кото́рый, что;

дуб, ш. рос на ўзле́ссі — дуб, кото́рый (что) рос на опу́шке;

хво́і, ш. стая́лі на ўзго́рках — со́сны, кото́рые (что) стоя́ли на холма́х;

ш. во́зьмеш — (з каго) взя́тки гла́дки;

ні на ш. не гле́дзячы — ни на что не гля́дя;

адно́ ш.разг. то́лько что;

ні за ш.: — а) ни в жизнь; ни за что; б) ни в каку́ю;

чаго́ до́брага, чаго́ не быва́е — не ро́вен час;

вярну́цца ні з чым — верну́ться ни с чем;

заста́цца ні з чым — оста́ться ни с чем;

няма́ аб чым (пра што) гавары́ць — не о чем говори́ть;

хоць ты ш. — хоть ты что;

быць ні пры чым — быть ни при чём;

чорт ве́дае ш. — чёрт зна́ет что;

чаго́ б гэ́та ні каштава́ла — во что бы то ни ста́ло;

ні за ш. на све́це — ни за что на све́те;

калі́ ш. яко́е — в слу́чае чего́;

з вы́падку чаго́ — по слу́чаю;

на чым свет стаі́ць — на чём свет стои́т;

у чым ма́ці нарадзі́лашутл. в чём мать родила́;

ш. называ́ецца — что называ́ется;

ш. за напа́сць! — что за напа́сть!;

ш. за дзі́ва! — что за не́видаль!;

ад няма́ чаго́ рабі́ць — от не́чего де́лать;

ш. і каза́ць! — не́чего сказа́ть!;

ці ш. — что ли;

чаго́ мая́ нага́ хо́ча — чего́ моя́ нога́ хо́чет;

дарма́ ш. — да́ром что; нужды́ нет;

ш. да чаго́ — что к чему́;

на́ табе́, бо́жа, ш. мне (нам) няго́жапогов. на́ тебе́, бо́же, что мне (нам) него́же

што II союз, в разн. знач. что; (в знач. сравнит. союза — ещё) как;

шкада́, ш. ты спазні́ўся — жаль, что ты опозда́л;

ш. ні дзень — что ни день;

ш. прайшо́ў дождж, ш. яго́ не было́ — что прошёл дождь, что его́ не́ было;

глухі́, ш. пень — глухо́й, как пень

што III частица

1. употребляется в начале вопр. и восклицательных предложений (при выражении удивления, суждения и т.п.) что;

ш. вы ка́жаце? — что вы говори́те?;

а ш., калі́ мы ў нядзе́лю по́йдзем у пахо́д? — а что, е́сли мы в воскресе́нье пойдём в похо́д?;

2. вопр. что;

ш., не атрыма́лася? — что, не получи́лось?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)