храмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Накрыць (пакрываць) метал слоем хрому (у 1 знач.).

2. Апрацаваць (апрацоўваць) скуру солямі хрому (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насто́льнік, ‑а, м.

Кавалак спецыяльна апрацаванай тканіны, якой засцілаюць стол; абрус. Заслаць на стол настольнік. Накрыць хлеб рогам настольніка. □ — Папалуднуйце, — парушыла цішыню Таццяна і стала засцілаць настольнік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Навалочка ’мяшок’ карэл. (Шатал.), на́валачка ’навалка’ (БРС, Сцяшк.), на́вылычка ’памянш. ад на́вылка’ (Бяльк.), рус. на́волочка ’навалка’, польск. дыял. nawleczka, nawłoczka ’тс’. Ад навалачы́ць ’надзець, накрыць’, параўн. навалока ’бурка, доўгае адзенне з саматканага сукна’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. каго-што. Закрыць, накрыць.

П. чыгунок накрыўкай.

2. каго-што. Абараніць дзеяннямі войск.

П. з аўтаматаў хвост калоны.

3. перан., што. Схаваць, не выявіць.

П. сваё хваляванне.

4. што. Ліквідаваць, закрыць (разм.).

П. ларок.

|| незак. прыкрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыкры́цце, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і прыкрыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накрыва́ць несов.

1. накрыва́ть, покрыва́ть; укрыва́ть;

2. (делать крышу) покрыва́ть;

3. перен., разг. (ловить) накрыва́ть;

1-3 см. накры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панакрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Накрыць усё, многае або ўсіх, многіх. Панакрываць дзяцей. Панакрываць сталы. □ Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі неяк саломай будынкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце; пр. абвалок, ‑лакла, ‑лакло; зак., каго-што.

1. Ахутаць, накрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць. Хмары абвалаклі неба.

2. Працягнуць, правалачы каго‑, што‑н. вакол чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напрану́цьнакрыць’: Напрані яе радном (гродз., З нар. сл.), напрануцца, напрянуцца ’накрыцца’: Лісцяйкам напрянуся (Кос.), Napranùŭsia każuchóm (Пятк.); напрануць, напрянуць ’надзець, апрануць’ (Нас., Бяльк., Пал., Мат. Гом., Ян.), напрянуцца ’адзецца, апрануцца’, ’укрыцца’ (Нас., Мат. Маг.), рус. дыял. напрянуть ’надзець, накінуць’, укр. напрянути ’пакрыць, накрыць, нацягнуць’, незак. напрядати. Відаць, да прасл. *prędati, шматзначнага дзеяслова, які сярод іншых меў значэнне ’рабіць рэзкія рухі’ (параўн. рус. конь прядет ушами), ’накідваць’, гл. прадаць ’бегаць’ (Растарг.), прануць ’стукнуць, ударыць’ (Нас.); збліжэнне з *prętati ’хаваць’ праз стадыю ’прыбіраць’, ’нараджаць і хаваць нябожчыка’, ’апранаць’, да якога Мяркулава (Этимология–1974, 67) адносіць бел. напрануць, напрануцца, можа быць другасным, параўн. апранаць. Гл. таксама напра́тка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Спец.

1. Накрыць (пакрываць) якую‑н. частку самалёта, аўтамабіля і пад. капотам ​1 (у 2 знач.).

2. Перакуліцца (перакульвацца) цераз насавую частку пры аварыі (пра самалёт, аўтамабіль).

[Ад фр. capoter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убялі́ць, убялю, убеліш, убеліць; зак., што.

1. Добра выбеліць. Убяліць палотны.

2. Зрабіць усё белым, накрыць чым‑н. белым. Снег убяліў зямлю. Квецень убяліла сад.

3. Запэцкаць чым‑н. белым. Убяліць касцюм у мел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)