Мадзґану́ць ’моцна ударыць’ (мін., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае. Параўн. па́цкаць, па́цнуць ’тс’. Да ма́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярбе́ль ’верабей’ (Інстр. II). Відазмененае польск. wróbel ’верабей’ (параўн. бел. мін. карва́ць замест краваць ’ложак’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бгінка ’ручка касы’ (ДАБМ, 818, мін.). Ад абгінаны (залежны дзеепрыметнік ад дзеяслова абгінаць) і суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́тлік ’укладка снапоў’ (зах.-мін., Выг., Бел.-укр. ізал.). З медлік, якое з мендлік ’тс’. Да мэндлік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нясла́ва ’ганьба, абясслаўленне’ (Нас.; мін., Шн. 2), ніслава ’тс’ (Федар.), укр. неслава, польск. niesława ’тс’. Арэальны наватвор, гл. слава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ніца ’майнік, Majanthemum bifolium (L.) Fr.’ (навагр., Сцяшк. Сл.; в. Сляпянка, мін., КЭС). З ⁺майніца, якое з ма́йнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Награ́ны, найгра́ны ’аплоднены (пра яйцо)’ (мін., слонім., Жыв. сл.; барыс., чэрв., Сл. ПЗБ; ТС). Да ігра́ць ’спарвацца (аб птушках)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спецыя́льнасць, ‑і, ж.

1. Асобная галіна навукі, тэхнікі, мастацтва; сфера чыёй‑н. дзейнасці або вывучэння чаго‑н. [Гарлахвацкі:] І спецыяльнасць такую ўдружылі, з якой нікуды не паткнешся — палеанталогія. Крапіва. // Прафесія, асноўная кваліфікацыя. Механік па спецыяльнасці, Гнядкоў хутка пазнаў сакрэт мін і снарадаў і стаў камандзірам групы падрыўнікоў. Шамякін. Там жа, на Урале, Сцяпан займеў спецыяльнасць шахцёра. І працаваў не абы-як. Гроднеў. / у іран. ужыв. [Гаспадыня:] — Ён [Бычкавіцкі] мае спецыяльнасць выслужвацца ў начальства. Бядуля.

2. Уласцівасць спецыяльнага (у 2 знач.). Спецыяльнасць тэрміна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Менса ’мяса’ (мін., Шн.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. менсо ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mięso ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ача́цца ’апынуцца’ (мін., Песні сямі вёсак, 461). Звязана чаргаваннем галосных асновы з ачынацца ’апынацца’, з якім утварае пару па трыванні. Гл. ачнуцца, ачхнацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)