◎ Ко́ўчаць ’мяць, жаваць’ (Мат. Гом., Жыв. сл., Янк. III). Гл. коўча©.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сталава́ць ‘вытаптаць, стаптаць, змясіць’ (Юрч.), ста́ловаць ‘тс’ (ТС). Гл. талаваць ‘таптаць, мяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
камячыць, камечыць, мяць; кудлаціць, кудлачыць (разм.); клычыць (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Каме́чыць ’мяць, комкаць’ (Некр.), камя́чыць ’тс’ (ТСБМ, Бяльк.). Утворана ад камя́к, якое з ком (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змяць, самну, самнеш, самне; самнём, самняце; зак., каго-што.
1. Зак. да мяць.
2. Моцным націскам расстроіць рады, парушыць баявыя парадкі ворага. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі з іх уцалелі. Гурскі. // Адолець у бойцы, барацьбе; пабіць, зламаць. [Рэндалу] хацелася зараз жа змяць і растаптаць гэту нахабную, пачварную істоту, якая прадала за долары сваю маладосць. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мясі́ць, мяшу́, ме́сіш, ме́сіць; ме́шаны; незак.
1. што. Размякчаць, размінаць якую-н. густую масу, перамешваючы з вадой.
М. цеста.
М. гліну.
2. перан., што. Хадзіць, ездзіць па чым-н. гразкім, топкім, сыпкім і пад.; мяць, шкодзіць, топчучы (разм.).
М. гразь.
Коні месяць пасевы.
3. перан., каго (што). Біць, дубасіць (разм.).
Мясілі яго чым папала.
|| зак. змясі́ць, змяшу́, зме́сіш, зме́сіць; зме́шаны.
|| прым. мясі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
М. цэх хлебазавода.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мя́тны ’дробны’ (Выг. — Смул., БЛ, 3, 21). Да мяць (гл.) > мяты; суфікс ‑н‑, як у дробны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пракалаці́ць ’памыць’ (лід., Сл. ПЗБ). Да калаціць ’мяць, біць, трэсці’. Семантычна да праць ’мыць з пранікам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́змінка ’тварог, перамешаны са смятанай ці малаком’ (Сл. Брэс.). Да раз- (роз-) і мяць, мну (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Метуха́ ’страва з бульбы і малака’ (лун., Шатал.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)