Пурга́ ’завіруха, мяцеліца’ (ТСБМ; ЛА, 1; Бяльк.; ТС). З рус. пурга́ ’тс’, што выводзяць з карэл. purgo ’тс’, фін. purku ’тс’, параўн. ханты purke ’дым’ (Фасмер, 3, 408), фін. purkaa ’выліваць; разбіраць; распускаць (напр., косы)’ і пад. (Чарных, 2, 84). Далейшыя збліжэнні гл. Анікін, 458 (з уральск. purklмяцеліца’, ст.-цюрк. bor ’бура’ і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кудо́шыць ’круціць, згортваць’ (ТС). Да кудаса (гл.) ’мяцеліца, непагадзь, завея’. Рэгулярна а > о пад націскам, спарадычна ‑siti > ‑šiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́ямяцеліца, завіруха’ (Касп.), ду́йкамяцеліца з ветрам’ (Касп.). Рус. смал. ду́йка ’тс’ (слова вядома таксама на Урале); параўн. рус. смал. ду́йма ’тс’. Вельмі няпэўным (параўн. словаўтваральны момант) здаецца тэарэтычна магчымае вывядзенне гэтага слова з *duti ’дуць, дзьмуць’. Хутчэй гэта (параўн. геаграфію слова) запазычанне з літ. dujà ’дробны дождж, туман’ (аб літ. слове гл. Фрэнкель, 109).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суве́й ’гурба снегу, сумёт’ (ТСБМ, Шатал., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), ’мяцеліца’ (чэрв., Нар. лекс.). Да су- і веяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кружы́ць, кружу́, кру́жыш, кру́жыць; кру́жаны; незак.

1. каго-што. Застаўляць рухацца па крузе.

К. у танцы каго-н.

2. Тое, што і кружыцца (у 2 знач.).

Бусел кружыў над старой ліпай.

3. Блукаць, хадзіць, збіўшыся з дарогі.

Тры гадзіны кружыла па сасонніку.

4. Тое, што і кружыцца (у 3 знач.).

На вуліцы кружыла мяцеліца.

|| наз. кружэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́мець, ‑і, ж.

1. Завіруха, мяцеліца. На дварэ круціла замець, зямля курылася халодным белым дымам. Шашкоў.

2. Снег, які гоніцца ветрам па зямлі. Снегавая замець курэла за .. [Валодзем] следам. Хадкевіч. Па брусчатцы слалася замець. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падды́мка ’снежны занос’ (Касп.). Значэнне дэфінавана недакладна, параўн. кантэкст: узьнялася паддымка; слова хутчэй азначае ’мяцеліца, замець’. Суфіксальны дэрыват ад *паддымаць ’уздымаць’. Гл. уздымаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак. (разм.).

1. каго-што. Узяць з сабою.

П. памочніка.

2. што і чаго. Дастаць, пазычыць.

П. грошай у каго-н.

3. каго-што. Застаць, заспець.

Нас у дарозе прыхапіла мяцеліца.

4. Прымацаваць, замацаваць чым-н.

П. валасы грэбенем.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пашкодзіць (марозам).

Мароз прыхапіў кветкі або марозам прыхапіла (безас.) кветкі.

|| незак. прыхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нізавы́ в разн. знач. низово́й (об организации — ещё) перви́чный;

н. рабо́тнік — низово́й рабо́тник;

а́я арганіза́цыя — низова́я (перви́чная) организа́ция;

а́я мяце́ліца — низова́я мете́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зы́зма ’прагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен. zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуймамяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)