галявы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які папярэднічае голу; востры момант ля варот праціўніка. Галявы момант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бягу́чы, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў руху.

Бягучая вада.

Шукай бягучага ваўка след.

2. Які зараз адбываецца, цяперашні, штодзённы.

Бягучыя справы.

Б. момант.

|| наз. бягу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Момант пачатку спартыўных спаборніцтваў.

Узяць с. (пачаць спаборнічаць). Даць с. (даць знак да пачатку спаборніцтва).

2. Месца, адкуль пачынаюцца спаборніцтвы па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванні.

С. знаходзіцца на другім канцы пляцоўкі.

3. Момант ўзлёту лятальнага апарата; месца, з якога праводзіцца яго ўзлёт.

4. перан. Пачатак чаго-н.

С. у навуцы пачаўся з цікавага артыкула.

|| прым. ста́ртавы, -ая, -ае.

Стартавая пляцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Про́кмецьмомант, міг’ (барыс., леп., Стан.). Да кмеціць ’заўважаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падпусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. каго (што). Даць наблізіцца, падысці.

П. звера на адлегласць стрэлу.

2. што. Сказаць, скарыстаўшы зручны момант (разм.).

П. жарт. П. шпільку (перан.).

|| незак. падпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяпе́р.

1. прысл. Зараз, у гэты момант.

Папрацавалі, ц. і адпачыць можна.

2. Ужыв. пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі: далей.

Школу пабудавалі новую, прыгожую, ц., калі гаварыць пра дзяцей, то яны вельмі задаволены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўча́с, прысл.

У непадыходзячы момант. З’явіцца няўчас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́карыстаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Скарыстаць, ужыць з карысцю.

В. спецыяліста.

В. матэрыял.

В. зручны момант.

В. вопыт перадавікоў.

|| незак. выкарысто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выкарыста́нне, -я, н. і выкарысто́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выра́зны, -ая, -ае.

1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.

Выразныя абрысы гор.

В. почырк.

Выразнае вымаўленне.

2. Яскравы, пераканаўчы.

Выразная перавага.

3. Дакладна і ясна сфармуляваны.

В. адказ.

|| наз. выра́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -мо́вак, ж.

Гаворка (ужыв. звычайна ў прымаўцы: пра воўка памоўка, а воўк і тут — пра таго, хто паяўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць ці думаюць; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)