Галаснікі́ ’доўгае пер’е ў хвасце пеўня’ (Шатал.). Гэтага слова няма ў іншых слав. мовах, невядома яго гісторыя, матывацыя (унутраная форма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тацця́нка ’вузкая ў таліі сукенка са зборкамі’ (ТСБМ), таця́нка ’тс’ (Мат. Гом.; навагр., Нар. сл.). Ад Тацця́на, аднак матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыжня́к 1 ’від шчупака’ (Жыв. сл.). Да крыжі? Матывацыя няясная.

Крыжня́к 2 ’сасоннік паміж дзвюх дарог’ (Яшк.). Да крыж] (гл.), крыжаваны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лыкава́ты, лыкова́тый ’нятлусты (пра сала, мяса)’ (лун., Шатал.). Да лы́ка 1. Матывацыя: ’валакністы, жылісты, падобны цвёрдасцю да лыка’, як тураў. лыкова́ты ’мачалісты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малака́не ’хрысціянская рэлігійная сетка стараабрадцаў’ (ТСБМ). Да малако (гл.). Матывацыя: прадстаўнікі секты, якія не ўжываюць мяса, а толькі малако (Фасмер, 2, 645).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мя́кчык, мʼя́кчык ’самаробны меч мяч’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем мʼяккі і мячык. Матывацыя: самаробны мяч з воўны значна мякчэйшы, чым гумовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плывуне́ц ’ранні баравік’ (уздз., мсцісл., Нар. словатв.). Да плыць, выплыва́ць (гл.). Матывацыя: баравікі з’яўляюцца тады, калі каласуе жыта = ’выплывае” ў трубку”’ (тамсама).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудкі́ (мн. л.) ’каткі, Trifolium arvense L.’ (Бяльк.). Да муды́ (гл.). Матывацыя: шэрыя касматыя каткі (канюшына раллявая) названы паводле падабенства касматага покрыва рэалій.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяруны́ ’клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам’ (Сцяшк. Сл.). Рэгіяналізм на базе папярэдняга слова (гл.) па ўзору калдуны́ ’тс’, аднак матывацыя застаецца нявысветленай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніва́дзіць: звадзіць табе ’так табе і трэба’ (навагр., З нар. сл.; стаўбц., Нар. сл.). Відаць, да вадзіць (гл.), аднак семантычная матывацыя няясная (’не шкодзіць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)