дзіця́ і дзіцё, дзіця́ці, Т дзіцём і дзіцем, мн. дзе́ці, дзяце́й, н.

1. Малы хлопчык або дзяўчынка.

Дзеці дашкольнага ўзросту.

Д. не заплача — матка не здагадаецца (прыказка). Яшчэ зусім д.

2. перан., чаго. Пра чалавека, які набыў яркія рысы свайго асяроддзя і часу.

Д. свайго веку.

Д. вуліцы.

Д. прыроды.

|| ласк. дзіця́тка, -а, мн. -кі, -так, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Транавы́: транава́я мацьматка, якая адкладвае чарву, з якой выводзяцца трутні’ (паст., Сл. ПЗБ). З літ. tranìnė mótina ’тс’ (Грынавяцкене, там жа, 5, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матня́1, мотня ’сярэдняя частка невада, куль’ (Маш., Тарн.; хойн., Мат. Гом.; нараўл. З нар. сл.), ма́тня ’тс’ (Федар. 6), матня́ ’задняя частка рыбалоўнай снасці ў выглядзе доўгага мяшка’ (лід., Сл. ПЗБ), ’карма ў невадзе’ (ТС), (перан.) ’пастка’ (КТС, Дунін–Марцінкевіч). Укр. матня́ ’сярэдняя паглыбленая частка невада’, рус. пск. мотня́ ’частка рыбалоўнай снасці’. Паводле Фасмера (2, 582), да мата́цца. Магчыма, аднак, дапусціць у якасці крыніцы лексему матка1, як месца, адкуль што-небудзь выходзіць. Параўн. рус. с.-урал. ма́точка ’цэнтральная частка невада’, арханг., пск., цвяр., смал., урал. ма́тка ’матня невада’. Гл. таксама матня́4.

Матня́2 ’стрыжнёвы корань пня’ (жлоб., Мат. Гом.). Да ма́тка2. Суфікс ‑ня мог узнікнуць у выніку кантамінацыі лексем матка пня.

Матня́3, пін. матні̂э́ ’куль саломы для страхі’ (Працы 1), бяроз. ма́тня (Нар. сл.). Да ма́та (гл.).

Матня́4, мотня́ ’крэсла, устаўка ў штанах’ (добр., Мат. Гом.; Нар. Гом., ТС). Укр. матня́, рус. мотня́. Да мата́ць, мата́цца. Параўн., аднак, матня1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм.

1. Памянш.-ласк. да матка (у 1 знач.).

2. Разм. Самка некаторых жывёл і птушак.

3. у знач. выкл. Ужываецца пры перадачы здзіўлення, спалоху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́тачнік1, маточнік ’ячэя ў сотах, дзе выводзіцца пчаліная матка’, ’скрыначка для адсадкі пчалінай маткі пры раенні’ (ТСБМ, Бес., Шат., Некр., Анох., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Бел. хр. дыял.; ашм., З нар. сл.), слаўг. ма́тышнік ’тс’ (Нар. сл.), матачніца ’тс’ (віл., З нар. сл.; Мат. Гом.), ма́тушнік ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. ма́точник ’тс’, рус. ма́точник, свярдл. ма́точница ’скрыначка для пчалінай маткі’, польск. matecznik, чэш. matečník, серб.-харв. ма̏тичњак, макед. матичник. Культурнае слова, утворанае ў паўд.-слав. мовах ад матицаматка ў пчол’, а ў паўночных ад матка, matka.

Ма́тачнік2 ’сярэдзіна пушчы, цалкам недасягальная, у якой жыве лясун’ (Багд.). З польск. matecznik ’тс’.

Ма́тачнік3, ма́тъчнік ’зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (маг. Кіс.; міёр., Жыв. сл.). Назва паходзіць ад матка ’маці’, параўн. польск. Panny Marii len, ст.-чэш. len Matky Boží ’лён багамацеры’, аналагічна ням. unser Frauen Flachs.

Ма́тачнік4 ’чабор звычайны, Thymus serpyllum L.’ (рэч., добр., ветк., Мат. Гом.). У аснове гэтай назвы, як і інш. слав.: укр. матеріду́шка, богоро́дская (богоро́дицына) трава, ст.-польск. macierza duszka, суч. macierzanka, чэш. mateřídouška, славац. materina duška, славен. materna dušica, харв. materina dušica, ляжыць першаснае значэнне ’душа багародзіцы — дзевы Мэрыі, маці Харыста’, звязана з прыемным пахам краскі (Махэк, Jména, 202). Бернекер (1, 235) у аснову матывацыі кладзе пчаліную матку і пах, які прыцягвае пчол. Фасмер (2, 582) прытрымліваецца таго веравання, што ў гэту расліну ператварылася маці, якая рана памерла (гл. мацярдушка).

Ма́тачнік5, ма́ташнік (брасл., віл., даўг., швянч., Сл. ПЗБ) ’падбел звычайны, Tussilago farfara L.’, астрав. ’настой падбелу’ (Сл. ПЗБ), ’падбел’ (маг., Смал., Кіс.; Нас.). Рус. паўн., смал., ёнаў. (ЛітССР), прэйл. (ЛатССР) ма́точник ’тс’. Ад ма́тка ’пчаліная матка’: падбел з’яўляецца добрай пераноснай і нектараноснай раслінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

качарэ́жнік, ‑а, м.

Вугал каля печы, дзе стаяць качарга, вілкі, чапяла і інш. Матка паставіла чапялу ў качарэжнік і падышла да стала. Пянкрат. У качарэжніку, замест чапялы і вілак, стаяла на табурэце ацынкаванае вядро. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́цяматка’ (Пан. дыс.). Да ма́ці1 (гл.). Нязвыкласць канчатка ‑і ў наз. ж. р. прывяла да мены яго на ‑я, таму што форма маці разумелася ва ўшацкіх гаворках як Р. скл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іржа́нне і ржа́нне, ‑я, н.

1. Крык каня, конскі голас. Не чулася ржання каня, рыкання каровы, не рохкалі свінні. Данілевіч. Жарабяты трымаліся каля матак, і калі каторае адставала, матка звала яго доўгім іржаннем. Чарнышэвіч.

2. Разм. Гучны, нястрыманы рогат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца і ладава́цца, ‑ду́юся, ‑ду́ешся, ‑ду́ецца; заг. ла́дуйся і ладу́йся; незак.

Разм. Рыхтуючыся да чаго‑н., прыводзіць усё ў належны парадак; уладкоўвацца, збірацца. Ладавацца ў дарогу. □ Вячэра ўжо скончылася, матка пайшла да воза ладавацца на ноч. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасёрбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Паесці чаго‑н. рэдкага, сёрбаючы. Язэпка пасёрбаў гарачай заціркі і заспяшаўся са зборамі. Якімовіч. [Васіль] пасёрбаў баршчу так, для прыліку, каб матка не гаварыла нічога, хутчэй вылез з-за стала, выйшаў на двор. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)