*Лазну́ха, лозну́ха, лозьн/öxä, лазня ’вялікая чорная балотная птушка лысуха, вадзяная курачка’ (Дразд., ТС), лазнюга ’бугай малы, Ixobrychus minutus L.’ (Інстр. I, Федз.-Долб.), лозяный воўк ’тс’ (Нікан.). Укр. валынск. лознюха ’тс’. Да лаза (гл. Шыла, Совещ. ОЛА (Гомель), 234) шляхам намінацыі (Булахоўскі, Выбр., 3, 273).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ацяпляецца, абаграваецца печкай без коміна. Курная хата. Курная лазня. // Закураны, задымлены. А хто ж Марына і Даніла? Як апынуліся яны У хатцы кінутай, панылай, Дзе сцены курныя адны? Колас.

2. Які вылучае многа дыму, копаці. Курны корч. Курная галавешка. □ Казалі, добра ў адзіноце Пабыць хоць некалькі гадзін, Але ў глушы, пры курным кноце Не доўга выседзіш адзін. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́цельнік, мы́цяльнік ’куток у хаце, дзе мыюць посуд’ (ТСБМ, Некр., Бір. дыс.; пух., ДАБМ, к. 335; шацк., КЭС; лельч., браг., Мат. Гом.; Мат. Маг.). Беларускае. Утворана ад ⁺мыцель (ці мы́цельны), як суднік. Параўн. укр. ми́тель ’цёплая вада для мыцця галавы’, ’луг, у якім жлукцяць бялізну’, а таксама польск. myciel ’луг’, ’лазеншчык’, чэш. mýtel, кладск. mejtelлазня’, ’ванна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

встря́ска ж.

1. (действие) падтрэ́сванне, -ння ср., устрэ́сванне, -ння ср.; узвару́шванне, -ння ср.;

2. (потрясение) разг. узрушэ́нне, -ння ср.; (волнение) хвалява́нне, -ння ср.;

3. (нагоняй) прост. наганя́й, -ня́ю м., ла́зня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

2. Мыцца ў гарачай лазні з парай. Лазня была прасторная і выгодная. Адна палавіна была адведзена для раздзявальн[і], а ў другой мыліся і парыліся. Колас. Цікава.. [Людвіку] было паглядзець, што за лазня ў беларускай вёсцы і як у ёй трэба парыцца. Кулакоўскі.

3. Разм. Знемагаць, знясільвацца ад духаты, ад спякоты. Баравінчане не надта горача выказваліся за пабудову і не надта горача супярэчылі, хоць гадзіны дзве парыліся ў кажухах. Сташэўскі. З усіх, хто ў зале, бадай адзін.. [Веньямін] парыцца ў чорным пінжаку з вялікімі адвіслымі лацканамі. Навуменка. // перан. Доўга і старанна працаваць над чым‑н., што не ўдаецца. Парыцца над задачай. // перан. Марнавацца, пакутаваць. [Калатухін:] У цябе б, Сізоў, павінна быць светла. Вырваўся так удала! Іншыя там парацца на губе! Мележ.

4. Вылучаць пару пад уздзеяннем цяпла на што‑н. халоднае. Учора дождж.. прайшоў. Парыцца на сонцы вуліца. Колас. — Парыцца зямля, — неяк летуценна кажа Пятрок. — Самая пара сеяць. Хадановіч.

5. Зал. да па́рыць (у 1–5 знач.).

пары́цца, ‑ры́юся, ‑ры́ешся, ‑ры́ецца; зак.

Рыцца некаторы час. Падбяжыць [Бадзюля], адкіне дзверцы, прысядзе, парыецца на ніжняй паліцы, зноў устане і курыць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́зні́к1, ла́зьнік ’сядзібны дух, дамавік, які (пераважна) знаходзіўся ў лазні’ (Нік., Няч., Інстр. 2, Бяд., Мат. Гом.). Да лазня (гл.). Суфіксацыя, як у хлеўнік, хатнік, гуменнік, еў нік (гл.).

Лазні́к2 ’птушка бугай малы, Ixobrychus minutus’ (Інстр. 2), відавочна, лазнік (націск на ‑ік, калі прыняць пад увагу гнездаванне птушкі — у лазняках і чароце — БелСЭ, 2, 441). Да лаза (гл.). Лексема ўзнікла ў выніку універбізацыі словазлучэння, якое складалася з прыметніка і назоўніка, параўн. стол. лозяный вовк, петрык. лозяны воўчок ’тс’ (Нікан.). Аналагічна польск. trzcinnik ’тс’ < trzcina ’чарот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізба́ ’жылы драўляны будынак’ (Інстр. I, 49), ’маленькая хата, жылы будынак меншага памеру’ (Лекс. Палесся, 154), ’хата-чытальня’ (Сцяшк. МГ). У сучаснай бел. мове выціснута словам хата, але ст.-бел. изба мела цэлы комплекс значэнняў: ’жылы будынак’, ’пакой у хаце’, ’кладоўка’, ’памяшканне для чэлядзі і інш.’ (КГС). Рус. изба́ ’драўляная сялянская хата’, дыял. ’жылы будынак з аднаго пакоя (з рускай печчу)’, ’частка жылля, якая ацяпляецца’, ’пакой’, ’гара, вышкі’, ’жыллё з гліны, саману і г. д. (у адрозненне ад цагельных і драўляных дамоў)’, польск. izba ’пакой’, в.-луж. jstwa, stwa ’тс’, н.-луж. śpa ’святліца, вялікі пакой’, палаб. jåzbă ’гасціная’, чэш. jizba ’жылое памяшканне, пакой’, славац. izba ’тс’, славен. ȋzba ’пакой’, ’гара, вышкі’, jȇzba ’сталовая’, серб.-харв. уст. ѝзба ’пакой’, ’святліца’, балг. и́зба ’падвал, склеп’, ’хаціна, зямлянка’, макед. дыял. изба, визба ’склеп’. Ст.-слав. истъба ’пакой’, ст.-рус. истьба, изъба, изба ’драўляны будынак’, ’частка дома, пакой’. Пэўнай этымалогіі няма. У адных тлумачэннях прасл. *jьstъba выступае як запазычанне, у другіх — як спрадвечна слав. слова. Найбольш пашырана версія аб запазычанні з герм. *stuba (ст.-в.-ням. stuba ’цёплае памяшканне, лазня’, ст.-ісл. stofa, stufaлазня з печчу’), але ў гэтым выпадку няма тлумачэння для пачатковага jь‑. Гл. Міклашыч, 97; Уленбек, AfslPh, 15, 1893, 487; Бернекер, 1, 436–438. Больш абгрунтавана Мейе (BSL, 29, 1929, 211), Махэк₂ (230), Трубачоў (Эт. сл., 8, 243–245), якія бачаць крыніцу запазычання ў раман. арэале; параўн. франц. étuve, італ. stufa, ісп. estufa, праванс. éstubaлазня, апарня’ < *estūfa (скарачэнне ū > яшчэ ў нар.-лац.). Спроба аб’яднання абедзвюх крыніц падана ў Слаўскага, 1, 475–476; Etnografia polska, 1960, 351–354. Тлумачэнне слова на слав. глебе належыць Мартынаву, Лекс. взаим., 122–125: *jьstъba ’нерухомая маёмасць, гаспадарка’ < *istъ‑ba звязваецца з гняздом *istъ (гл. існы). Гёрнер (ZfslPh, 32, 1965, 332) прыцягвае сюды прасл. *ьstěja/*ěstěja ’печ, вогнеахвярнік’ і лічыць семантычную адзнаку ’ацяплення’ зыходнай для слав. *jьstъba; параўн. народна-этымалагічнае збліжэнне з *istopiti. Інакш Мядзведзева (Праблемы мовы і літаратуры, 1972, 103–114) выяўляе ў *jьstъba корань *stьb‑, як у сцябло, ствол. Этнаграфічны аспект гл. А. С. Харузін, Славянское жилище, 1907. Гл. істопка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цагля́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цэглы. Цагляная кладка. □ Сыпаліся разбітыя кулямі шыбы, ляцеў тынк і руды цагляны пыл. Грахоўскі. // Зроблены з цэглы. Цагляны будынак. □ Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага. Колас. Двор Кацубаў быў адгароджаны новымі шчыкетамі, з брамаю і каліткаю, за якімі відаць была новая хата на высокім цагляным падмурку. Якімовіч.

2. Які мае колер цэглы; карычневата-чырвоны. На круглым твары цаглянага колеру тырчэлі сіваватыя тоўстыя вусы. Бядуля. Твар Дзічкоўскага быў цаглянага колеру. Алешка. І цагляная чырвань новых муроў На мяне пральецца, як кроў. І за белаю вапнаю свежых сцен Я ўбачу хаціны чорны шкілет. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; заг. надзяры; зак.

1. чаго. Аддзіраючы, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго‑н. Надраць вязку лыка. □ З маладой ліпы [Алёшка] надраў кары. Якімовіч. // Навыдзіраць, навырываць; нарваць. Жанчыны надралі ў лесе дзеразы, упрыгожылі дугі, уплялі ў дзеразу чырвоныя стужкі. Місько. У густым лазняку [мы] знайшлі стары акон, надралі моху. Жычка.

2. чаго. Разрываючы на часткі, нарваць у нейкай колькасці чаго‑н. Надраць паперы. Надраць каснікоў.

3. чаго. Зняць абалонку з зярнят, ператвараючы іх у крупы. Надраць мяшок круп.

4. чаго. Нацерці на тарцы чаго‑н., натаркаваць. Надраць міску бульбы.

5. што. Разм. Начасаць, расчасаць скуру, нацерці яе чым‑н. цвёрдым. Надраць руку да болю. □ [Камлюк:] — Такая лазня — лепшы лекар... Па сабе адчуваю. Вось надраў венікам ногі, напёк — адразу палягчэла, быццам і не было ў іх праклятага раматусу. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскало́цца, ‑калюся, ‑колешся, ‑колецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раздзяліцца, разваліцца на часткі ад удару або ціску, даць трэшчыну. Раскалолася, як цацачная, і рухнула каменная лазня, выбуховай хваляй скінула з рэек вагон. Навуменка. Лёдавая паверхня мора раскалолася і была падобна на панцыр гіганцкай чарапахі. Бяганская. / у перан. ужыв. І раптам увесь гэты гарачы і ясны дзень раскалоўся ад свісту. Чорны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Распасціся на дзве або некалькі груп у выніку рознагалоссяў. Свет раскалоўся на два лагеры. □ Народніцтва раскалолася на прыхільнікаў і праціўнікаў палітычнай барацьбы. «Полымя».

3. перан. Разм. Выдаць, расказаць тайныя, сакрэтныя звесткі. Спачатку [Косцік] хацеў падгаварыць і Воўку, каб разам .. ісці ў лес, потым перадумаў. Воўку — не. Скнара ён і размазня. Зловяць немцы, прыціснуць Воўку, ён і расколецца. Арабей. Пан Мазурэцкі глядзеў на Рыгора і думаў сабе: «Гэты расколецца, нідзе дзенецца». Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)