знудзі́цца, -нуджу́ся, -ну́дзішся, -ну́дзіцца; зак., па кім-чым.

Сумуючы па кім-, чым-н., змучыцца, стаміцца.

З. па родных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ня́ньчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. з кім. Даглядаць дзіця.

2. перан., з кім-чым. Празмерна клапаціцца аб кім-, чым-н., удзяляць шмат увагі каму-, чаму-н.

З ім не варта н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацве́львацца (з кім) несов., разг. подра́знивать (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацвялі́цца (з кім) сов., разг. подразни́ть (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падра́жніванне (з кім) ср., разг. подра́знивание (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аксці́ць

‘хрысціць каго-небудзь, рабіць знак крыжа над кім-небудзь, чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. акшчу́ аксці́м
2-я ас. аксці́ш аксціце́
3-я ас. аксці́ць аксця́ць
Прошлы час
м. аксці́ў аксці́лі
ж. аксці́ла
н. аксці́ла
Загадны лад
2-я ас. аксці́ аксці́це

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

амікашо́нстваваць

‘бесцырымонна абыходзіцца з кім-небудзь як з роўным’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. амікашо́нствую амікашо́нствуем
2-я ас. амікашо́нствуеш амікашо́нствуеце
3-я ас. амікашо́нствуе амікашо́нствуюць
Прошлы час
м. амікашо́нстваваў амікашо́нствавалі
ж. амікашо́нствавала
н. амікашо́нствавала
Загадны лад
2-я ас. амікашо́нствуй амікашо́нствуйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час амікашо́нствуючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

выстранча́ць

‘дагаджаць каму-небудзь, запабягаць перад кім-небудзь; выхваляцца, задавацца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выстранча́ю выстранча́ем
2-я ас. выстранча́еш выстранча́еце
3-я ас. выстранча́е выстранча́юць
Прошлы час
м. выстранча́ў выстранча́лі
ж. выстранча́ла
н. выстранча́ла
Загадны лад
2-я ас. выстранча́й выстранча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выстранча́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

выстрэ́нчваць

‘выстрэнчваць каго-небудзь; выстрэнчваць перад кім-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выстрэ́нчваю выстрэ́нчваем
2-я ас. выстрэ́нчваеш выстрэ́нчваеце
3-я ас. выстрэ́нчвае выстрэ́нчваюць
Прошлы час
м. выстрэ́нчваў выстрэ́нчвалі
ж. выстрэ́нчвала
н. выстрэ́нчвала
Загадны лад
2-я ас. выстрэ́нчвай выстрэ́нчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выстрэ́нчваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

запазна́ць

‘пазнаёміцца з кім-небудзь, чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запазна́ю запазна́ем
2-я ас. запазна́еш запазна́еце
3-я ас. запазна́е запазна́юць
Прошлы час
м. запазна́ў запазна́лі
ж. запазна́ла
н. запазна́ла
Загадны лад
2-я ас. запазна́й запазна́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час запазна́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)