кленчыцькідацца на калені

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пашпа́рыць1 ’хутка пайсці’ (в.-дзв., Шатал.). Да па- і шпаркі (гл.). Аналагічна літ. skúosti ’хутка пайсці’ (< skubùs ’паспешны, шпаркі’, paskubà ’паспешнасць’).

Пашпа́рыць2 ’кінуць, шпурнуць’ (дзярж., Нар. сл.). Балтызм (?). Параўн. брасл. шпа́рг̌аццакідацца’, раг. шпа́рг̌аць ’кідаць чым-н., шыбаць, шпурляць’ (Сл. ПЗБ), роднасным да якіх Грынавяцкене (там жа, 5, 495) лічыць літ. spirgė́tiкідацца’. Галосны а́ з ‑і‑, дзякуючы наступнаму ‑r‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закі́дацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пакідаць на сябе чаго‑н., прыкрыцца чым‑н. Закідацца граззю. Закідацца сенам.

закі́дацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць кі́дацца.

закіда́цца, а́ецца; незак.

1. Незак. да закінуцца.

2. Зал. да закіда́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́кта, ‑ы, ДМ ‑кце, ж.

Абл. Глыбокае месца, яма, вір у рацэ, возеры і пад. [Пракоп:] — Павінен жа я выказаць свае думкі, сваё разуменне, а не кідацца галавою ў букту, каб потым не бегаць, як кот з падсмаленым хвастом. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпурля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Разм.

1. чым. Кідацца чым‑н. адзін у аднаго. [Вучні] цягалі цяжкія кашы бульбы да буртоў, рагаталі, спявалі, шпурляліся грудкамі. Дуброўскі. // Кідаць што‑н. Вецер злосна шпурляецца Ў твары сухімі лістамі. Панчанка.

2. Зал. да шпурляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

швыря́ться

1. (швырять друг в друга) шпурля́цца, кі́дацца;

2. перен., разг. раскіда́цца;

швыря́ться деньга́ми раскіда́цца грашы́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасыкну́цца1 ’паімкнуцца што-н. зрабіць’ (бераст., Сцяшк. Сл.), пасыка́цца ’выклікацца на якую-н. справу’, ’кідацца’ (Нас.), пасыка́нне ’парыў’, насыка́ць ’выстаўляцца наперад’ (Нас. Доп.), ’соваць нос’, пасы́кнуцца ’вытыркнуцца’ (Грыг.). Балтызм. Параўн. літ. síekti ’імкнуцца’, pasíekti ’дасягнуць (дасягнуць) мэты’. Сюды ж укр. сікатисякідацца’, ’прыдзірацца’, ’спрабаваць зрабіць што-небудзь’.

Пасыкну́цца2 ’пахіснуцца’ (ТС). Да *сікну́ць, напрыклад, у выразе драг. спіна сыкнула ’прастрэл у спіне’ (Лучыц-Федарэц). Відаць, з seknęticnpacn. sekti ’сячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́рыск ’след ваўка, лісіцы’ (Інстр. 2), рус. на́рыск ’след на снезе ад хутка бягучага звера’. Да рыскаць ’бегаць; кідацца ў розныя бакі’, параўн. рус. нарыскивать ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашамата́ць, драг. пошымытитэ ’пазакідваць’ (Нар. лекс.). З польск. szamotać się кідацца, рвацца, біцца’, якое з прэфарманта ше‑ (sze‑) і Змятаць (< прасл. metati ’кідаць’. Гл. яшчэ Брукнер, 540.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Метуша́цца ’мітусіцца’ (ТС). Укр. метуши́ться, рус. метуситься ’тс’, чэш. metošiti se, metášiti se metešiti seкідацца’, ’ляцець хуткімі крокамі’. Да мята́ць1 (гл.), мята́цца з нарашчэннем асновы ‑уш‑/‑ус‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)