Лю́шка ’юшка, засаўка, што закрываюць комін’ (Касп., Сцяшк., Жд. 1, Сл. ПЗБ, ТС; валож., Жыв. сл.; шчуч., Нар. лекс.; в.-дзв., Шатал.; нараўл., Мат. Гом.). Да лю́ха 1 (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
каміна́р, ‑а, м.
Чысцільшчык комінаў. [Марціну Когуту] даводзілася не толькі рамантаваць коміны, але і чысціць іх. Такой справай ён займаўся далей ад сваёй вёскі, бо гэта работа была не ганаровая. Камінар! Чарнышэвіч. Будзе чысціць камінар Стылы комін важна, Каб не ўзнік пажар, — Абмяце ён сажу. Блатун.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прасмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.
Пакрыць, насыціць смалой. Прасмаліць канат. Прасмаліць лодку.
прасмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.
Разм.
1. што. Прапаліць чым‑н. наскрозь. Прасмаліць папяросай кашулю.
2. што. Ачысціць агнём. Прасмаліць комін.
3. што і без дап. Смаліць некаторы час.
4. Разм. Хутка прайсці, праехаць, прамчацца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
за́ткала, ‑а, н.
Разм. Тое, чым затыкаюць якую‑н. адтуліну; затычка. Побач ляжала Шпурава біклага.., але без заткала. Чыгрынаў. Хата новая, аканіцы фарбаваныя, а замест шыбы — заткала. Рылько. // Уст. Скрутак з ануч, пакулля, якім затыкалі комін, пячную трубу (калі не было яшчэ юшак). Бегучы да дзвярэй, [Мікола] вырваў з коміна заткала і выскачыў на двор. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
дача́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца ці адбыўся раней вызначанага часу, раней звычайнага тэрміну. Дачаснае выступленне. Дачасная радасць. // Які адбыўся раней, чым можна было чакаць. Чалавек быў малады, ён здаваўся б зусім юным, калі б не дачасная паўната на добрым, даволі прыгожым твары. Мележ.
2. Разлічаны на кароткі час; часовы. Над зямлянкай дыміцца драўляны дачасны комін. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пігме́й, ‑я, м.
1. Прадстаўнік карлікавых плямён Цэнтральнай Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі. // Пра чалавека маленькага росту. Комін відаць на многа кіламетраў навокал. Акурат — строгі палец велікана, што паказвае пігмеям на вечнае неба. Бядуля. // Пра прадмет, жывёліну, расліну вельмі малых памераў.
2. Нікчэмны, абмежаваны чалавек. Згіньце, Пігмеі і душагубы, Аматары склок І майстры інтрыжак. Кірэенка.
[Грэч. pigmáios — велічынёй з кулак.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Баўды́р 1 ’гэтак лаюць тоўстых непаваротлівых людзей’ (КЭС, лаг.), ’лаянкавае слова’ (Бір. Дзярж.). Бліжэй іншых слоў да бел. назвы стаіць укр. бо́вдур ’дурань’ (іншыя значэнні ’комін; густы дым, хмара; жэрдка (у рыбаловаў)’). Рудніцкі (157) хоча ўсе значэнні ўкр. слова вывесці з ’комін’ (а гэта запазычанне з чув. мовы, гл. боўдур ’комін’). Наўрад ці гэта правільна. Трэба, мусіць, думаць пра слав. аснову bъld‑, якая мае прыкладна тое ж значэнне, што і балд‑, булд- (гл.). Bъld‑yrь, bъld‑urъ маглі б быць самастойнымі слав. (усх.-слав.?) утварэннямі (незалежнымі і ад цюрк. уплыву; аб гэтым гл. Краўчук, Тюрк. лекс. элем., 29).
Баўды́р 2 ’вадзяная бурбалка; прышч’ (Нас.). Параўн. рус. ба́лдырь ’пухір’, булды́рь нарыў, шышка’. Звычайна зыходную форму асноў, якія азначаюць ’штосьці круглае, бурбалка і пад.’ вызначыць вельмі цяжка. Можна думаць і пра балд‑, і пра bъld‑ (> боўд‑), і пра булд- (гл.). Прынамсі для значэння ’бурбалка’ можна прыняць гукапераймальнае bъld‑, якое сустракаецца (праўда, рэдка) у некаторым укр. гідраграфічных назвах (параўн., напр., бо́вдур яма ў вадзе’) і да якога зводзіць бел. слова Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 90. Цікава, што для абазначэння круглых прадметаў аснова ба́ўд‑ сустракаецца ў некаторым паўд.-зах. укр. гаворках (ба́ўда ’некалькі стручкоў фасолі разам і пад.’).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
за́саўка, ‑і, ДМ ‑саўцы; Р мн. ‑савак і (радзей) засо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Рухомая металічная або драўляная пласцінка на прабоях для запірання дзвярэй. Зачыніць дзверы на засаўку. □ Злева, ля вушака, было маленькае акенца, праз якое.. адмыкалі сені: пацягнеш за вяровачку — і адсунеш жалезную або драўляную засаўку. Дамашэвіч. // Прыстасаванне ў форме шырокай металічнай пласціны, якой закрываюць комін; юшка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
перакла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі; -ла́дзены; зак.
1. каго-што. Палажыць у іншае месца.
П. кнігі з паліцы ў шафу.
2. перан., што. Ускласці абавязкі, адказнасць і пад. на іншага.
П. ўсю работу на памочніка.
3. што чым. Укласці, змясціўшы ў прамежках што-н.
П. талеркі стружкамі.
4. што. Злажыць нанава, іначай.
П. комін.
5. што. Перадаць сродкамі іншай мовы.
П. з беларускай мовы на рускую.
|| незак. пераклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перакла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).
|| наз. пераклада́нне, -я, н., перакла́дванне, -я, н. (да 1—4 знач.) і перакла́д, -у, М -дзе, м. (да 5 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Туне́ль ‘штучны праход для транспарту, пешаходаў’ (ТСБМ, Вруб.), тунэ́ль ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз польскую (tunel) ці рускую (тунне́ль, тонне́ль) мовы запазычана з англ. tunnel ‘тунэль’, ‘штольня’, ‘комін, труба’ < ст.-англ. tonel ‘тс’ (у рускую мову, магчыма, праз ням. Tunnel). Першакрыніцай з’яўляецца ст.-франц. tonnel ‘круглы, бочкападобны’, ‘аркада’ < tonne ‘бочка’ < с.-лац. tuuna, touna ‘бочка’ (Фасмер, 4, 77, 121; Голуб-Ліер, 493; Чарных, 2, 271; Арол, 4, 117).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)