Турсну́ць ‘крануцца, уздрыгнуцца, рушыць’ (Кліх). Відаць, паралельнае ўтварэнне да то́рскаць (гл.), дзе назіраюцца пэўныя хістанні ў вакалізме асновы (тор‑/тур‑/тыр‑) з т. зв. s‑intensivum, параўн. то́рнуць ‘штурхнуць, піхнуць’ (гл.). Да турнуць, турыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мярцвя́к, мірцьвяк ’нябожчык’ (ТСБМ, Кліх, Бяльк.; паўн.-усх., КЭС), дзятл. мертвя́к ’зерне, якое не дае ўсходаў’ (Сл. ПЗБ). Укр. мертвʼя́к, рус. анеж. мертвя́к. Усх.-славянскае. Да мёртвы (гл.). Аб суфіксе ‑akъ гл. Слаўскі, SP, 1, 89; Сцяцко, Афікс. наз., 130–131.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́сяць ‘тысяча’ (Кліх), týśač ‘тс’ (Карскі 2-3, 21). Трансфармавана пад уплывам польск. tysiąc ‘тс’, параўн. ст.-бел. тысенць ‘тс’ (1589 г., ГСБМ) і новаўтварэнні («на польский и чешский лад», Карскі 2-3, 248) ст.-бел. тисѧць, тисѧчей (XV ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка ’кажа’ (Кліх, Рам., Сержп., Федар., 1, Янк. 1, Янк. 2, Сержп. Грам.). Паводле Карскага, 1, 267, ка < кажа, як мо < можа, у выніку рэдукцыі слова, якое часта ўжываецца ў апавядальнай мове. Параўн. іншы прыклад алеграформы казаць: балг. дыял. каам казу(в)ам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кры́шка 1 ’века, накрыўка’ (ТСБМ, Нар. сл., Жыв. сл., Сцяшк.). Гл. крыша.
Кры́шка 2 ’патэльня, на якой пякуць паляніцы’ (Доўн.-Зап., ПП). Гл. крышка 1.
Кры́шка 3 ’малая колькасць’ (Кліх). Да крыха (гл.).
Кры́шка 4 ’смерць, канец’ (ТСБМ). Метафарычны перанос ад крышка 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міз, міс ’паміж’, ’сярод’ (Кліх, Янк. 2, ТС; лях., дзярж., лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’каля’ (Растарг.), ’побач’ (стол., Сл. Брэс.). Укр. чарніг. міз, рус. смал., арханг. мез, ме́зду, ме́зу ’тс’. Узнікла з між (гл.) як вынік мазурэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канюшы́на ’шматгадовая, аднагадовая кармавая травяністая расліна Trifolium (ТСБМ, Яруш., Дэмб. 2, Кліх. Мядзв., Сцяшк., Кіс., Бяльк., Сержп. Грам.; палес. Нар. лекс.), канюшкі ’канюшына раллявая, Trifolium arvense L.’ (гродз., Кіс.). Укр. конюшина, як і бел. лексема, запазычана з польск. koniczyna ’тс’ < ст.-польск. konicz < konik. Семантычнае развіццё параўн. каманіца 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варапа́ха ’жаба’ (Кліх.). Можна меркаваць, што варапаха ўтварылася, як і блізкае па гучанню польск. ropucha ’тс’ — назва, паводле Брукнера, 463, дадзеная «ад храпаватасці». Аднак версіі аб гукапераймальным паходжанні слова пярэчаць формы варопаўка ’зялёная жаба, лягушка; слабы, непаваротлівы чалавек’, вярэпаўка ’від жабы’ (КЭС). Аб паходжанні варопаўка гл. Краўчук, БЛ, 10, 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кныр ’самец свінні, якога пакінулі на племя’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС. Шат., КЭС, лаг., Жыв. сл., Нік. Напаў., Сцяшк., Сержп. Грам., Кліх, ДАБМ, Янк. I–II). Укр. кнур, рус. кнур ’тс’, польск. knur ’тс’, чэш. kňour ’дзік’. Скарочаная форма да kъnorzъ. Гл. кнораз. Унікальная агаласоўка ў беларускай мове не мае надзейнага тлумачэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наўле́чка ’навалачка’ (Нік. Очерки; дзярж., Нар. слова; маладз., Янк. Мат.; слуц., Полымя, 1988, № 7, 203), наўлёчка ’тс’ (Жд. 2). З польск. nauleczka (няпоўнагалоссе, гл. Бел.-польск. ізал., 10); перанос націску на першы склад сведчыць аб адаптацыі слова, параўн. бел. навалка, навалачка ’тс’ (гл.), адваротны ўплыў у навагр. navaločka (Кліх). Параўн. навулёчка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)