КЛІХ ((Klich) Эдвард) (2.2.1878, г. Скалат Цярнопальскай вобл., Украіна — ліст. 1939),
польскі дыялектолаг, краязнавец, збіральнік фальклору. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве. Праф. Пазнанскага ун-та (1929) Даследаваў гаворкі польскай, бел., укр. і цыганскай моў, польскую хрысц. тэрміналогію. У Навагрудскім пав. ад казачніка А.Ваўчка запісаў 18 бел. нар. казак і апавяданняў. Аўтар рэцэнзіі на «Этымалагічны слоўнік» А.Брукнера, у якой адзначыў уплыў усх.-слав. моў на польскую.
Тв.:
Teksty białoruskie z powiatu nowogródzkiego // Materiały i prace Komisyi językowej Akademii Umiejętności. Kraków, 1903—07. T. 2, z. 1—2;
Materiały etnograficzne z południowo-zachodniej części powiatu limanowskiego // Materiały antropologiczno-archeologiczne i etnograficzne. Kraków, 1910. T. 11.
В.Л.Вярэніч.
т. 8, с. 346
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кліх Э. 2/628; 10/531; 12/446
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)