дзераве́ншчына, ‑ы, ж.
Разм. пагард. Пра недасведчанага, праставатага чалавека; яго нявыхаванасць. Сам Міхалка, калі ён выпадкам запытае, чаго ён стаіць на каленках, тлумачыць так: — Я яшчэ — «дзеравашчына», не знаю гарадскіх парадкаў і кепска трымаю сябе. От з мяне і выбіваюць, «дзеравеншчыну». Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
жаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм.
1. Тое, што і жакет. Жакетка, відаць, грэла кепска, Ганна мерзла, але не прызнавалася. Мележ.
2. Уст. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак. Ён цясней зашпіліўся ў сваёй суконнай жакетцы і лёг на лаўку. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
разнама́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Рознай масці. На цэлым табуне разнамасных коней .. едуць, едуць, едуць цыганы. Брыль.
2. перан. Рознага колеру, афарбоўкі, выгляду. — Я яго кепска ведаю. Ведаю, што працуе арганістам у Святаянскім касцёле. Дзіўна, чаму ён тут бывае? Але тут, наогул, даволі разнамасны хаўрус. Караткевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
спаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Пакрыцца потам. Лоб.. [Сіўцова] спацеў, ад напружання спацела рука. Васілевіч. Андрэй пачуў, што і ён спацеў: мокра за плячыма. Пташнікаў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца вільгаццю, кроплямі пары; запацець. У Зоі на вочы набеглі слёзы, акуляры адразу спацелі, стала кепска відаць. Арабей.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пло́хо
1. нареч. дрэ́нна, ке́пска;
2. безл., в знач. сказ. дрэ́нна, бла́га;
◊
пло́хо лежи́т дрэ́нна ляжы́ць;
из рук вон пло́хо ве́льмі дрэ́нна, ніку́ды не ва́рта;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
прыцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.
Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н. непрыемнага, непажаданага; звыкнуцца з чым‑н. Спачатку не па сэрцы была .. [Кулінчыку] гэта праца. Але з часам прыцярпеўся і здавалася яму, што жыве ён цяпер не так ужо кепска. Сіняўскі. Абвыкся, прыцярпеўся б Васіль у турме, калі б балела яму толькі тое, што арыштант. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Плох ’хворы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); плохі ’благі, кепскі’, ’слабы, хворы, хваравіты’, плохшы ’торты’ (Нас., Сл. ЛЗБ, Ян., ТС), ’разбэшчаны’ (Ян.), плоха ’дрэнна, млосна’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’кепска, дрэнна (рабіць што-н.)’ (Бяльк.), плохвійа ’пустая, неўрадлівая зямля’ (ТС). Да плахі (гл.). Сюды ж: плашэць ’прыходзіць у торты стан’ (Нас.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
дыску́сія, ‑і, ж.
Свабоднае публічнае абмеркаванне якога‑н. спрэчнага пытання. Распачаць дыскусію. Уступаць у дыскусію. □ Былі спрэчкі і дыспуты, былі ваяўнічыя выступленні ў шматлікіх дыскусіях, на канферэнцыях, сходах. Звонак. // перан. Разм. Спрэчка некалькіх субяседнікаў па якіх‑н. прыватных пытаннях. Не так ужо і кепска жыць на свеце, як гэта здавалася яму ў часе нуднай дыскусіі з жонкай. Лынькоў.
[Ад лац. discussio — даследаванне, абмеркаванне.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыстру́ніць, ‑струню, ‑струніш, ‑струніць; зак., каго-што.
Разм. Прымусіць весці сябе як належыць; праявіць строгасць у адносінах да каго‑н. Прыструніць распусніка. □ Не толькі маці, але і сам Нічыпар Патупчык угаварылі дачку, нават прыструнілі, што калі не паслухаецца, то будзе кепска... Кавалёў. — Правільна! — падняў руку каваль. — Усып яму па самую пятніцу! Хто ж можа прыструніць Алеся... Ваданосаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ко́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1. што, а таксама з чым і з інф. Завяршыць, давесці да канца, закончыць.
К. касьбу.
К. з рамонтам.
К. чытаць.
2. што чым. Зрабіць што-н. у заключэнне, закончыць чым-н.
К. артыкул цытатай.
К. выступленне заклікамі.
3. што, з чым і з інф. Палажыць канец чаму-н., спыніць што-н.
К. гулянкі.
К. з п’янствам.
К. бяздзейнічаць.
4. што. Завяршыць навучанне дзе-н.
К. аспірантуру.
5. каго (што). Звесці са свету (разм.).
◊
Дрэнна (кепска) кончыць — пра ганебны канец чыйго-н. жыцця або дзейнасці.
Кончыць жыццё — памерці.
|| незак. канча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)