завушні́ца, ‑ы, ж.
Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха. Па вуліцы бегае стараста Адам, тоўсты каржакаваты мужык з залатою завушніцаю ў правым вуху. Якімовіч. У кабінет Пятра Іванавіча, ззяючы завушніцамі, каралямі і бранзалетамі, увайшла высокая пышная бландзінка. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўсма́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Трохі тоўсты, таўставаты. І з чым нос дзядзькаў параўнаць. Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты. Колас.
2. Поўны, моцна складзены (пра чалавека). Каржакаваты хлопец, гэтакі таўсматы здаравяк, гаварыў з раздум’ем. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прызе́місты ’нізкі на выгляд; прысадзісты’, прызёмісты ’тс’ (Нас.), прізёмістый ’тс’ (Бяльк.), прызё́мкуваты ’прыземісты; невысокі ростам, але шырокі ў плячах’ (Клім.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад зямля́ (гл.), параўн. рус. призе́мистый ’тс’, укр. призе́мний ’нізкі, які расце каля самай зямлі’, призе́мок ’маленькага росту, каржакаваты чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карана́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае тоўстыя, моцныя карані. [Петрык] недалёка перад сабой убачыў самы сапраўдны дуб — каранасты, разгалісты, з рэдкім пажоўклым лісцем на магутнай кране... Якімовіч.
2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каржакаваты. Віка падумала, што ён прыгожы, іх бацька: сярэдняга росту, каранасты, у генеральскім мундзіры, які вельмі яму да твару. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Каржэ́нь 1 ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Яўс.), да каржак (гл.), кантамінаванага з каржэнь^ ’корж’ (гл.).
◎ Каржэ́нь 2 ’корж’ (Нар. сл.), ’сухар, засушаная аладка’ (Нас., Грыг.). Да корж (гл.). Утворана з дапамогай суфікса -энь < ьпгь, якое утворана ў праславянскай мове з суфіксам прыметніка ‑ьnъ + структуральны суфікс назоўнікаў ‑tь (SP, 1. 138).⇉’⇉'⇉-
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суту́лы ’пахілы, згорблены’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ’магутны’ (Вруб.), сюды ж су́тулаваты, сутулава́сты, суту́лісты ’прыгорблены’ (Сл. ПЗБ); укр. суту́лий, рус. суту́лый ’тс’. Утворана пры дапамозе прыст. су- ад асновы тул‑, параўн. тулава, туліцца, гл. Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485. Значэнне ’магутны’, відаць, на базе ’прысадзісты, каржакаваты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мя́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад мяць (у 1–4 знач.).
2. у знач. прым. Які стаў няроўным, нягладкім; пакамечаны. Гаварыў.. каржакаваты мужчына .. з пажылым і простым сялянскім тварам пад мятай палявой канфедэраткай. Брыль. // Спец. Ціснёны (аб тканінах). Мяты плюш.
3. у знач. прым. Пазбаўлены пругкасці, цвёрдых пругкіх частак. Мятая трава. Мяты лён.
•••
Мятая пара (спец.) гл. пара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызе́місты, ‑ая, ‑ае.
Нізкі на выгляд; прысадзісты. З двух бакоў разлягаліся лагодныя, светлыя прасторы палёў, пясчаныя ўзгоркі, на якіх асталяваліся .. разложыстыя прыземістыя хвойкі. Колас. [Мужчыны] падышлі да гаража — доўгага прыземістага будынка, разлічанага машын на дзесяць. Хадкевіч. Танкі, прыземістыя, злавесныя, упарта набліжаліся. Мележ. // Невысокі, але моцнага целаскладу; каржакаваты (пра чалавека). Наперадзе цвёрдай паходкай з аўтаматам напагатове крочыў прыземісты і плячысты дзяцюк. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разві́ліна, ‑ы, ж.
1. Раздвоены ствол, сук і пад., а таксама месца, дзе пачынаецца раздваенне. Развіліны рог. □ Вось і той стары каржакаваты дуб. Стаіць ён з тым жа комам снегу, заціснутым між развілін. Колас.
2. Месца разыходжання (звычайна надвае) дарогі і пад. Для свайго майстравання дзед выбраў месца ў развіліне рэчкі і ручайка, дзе было намыта многа дробнага белаватага пяску. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыса́дзісты ’невысокага росту, але шыракаплечы, моцнага складу; нізкі, але шырокі, тоўсты’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Стан.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), прыся́дзісты, прыся́дзістый ’каржакаваты, каранасты’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ), пріся́дзістый ’прыземісты, але шыракаплечы, моцны’ (Бяльк.). Укр. приса́дистий ’тс’, рус. приса́дистый ’тс’, польск. przysadzisty ’нізкі і тоўсты’. Ад прысадзіць ’пасадзіць бліжэй да каго- ці чаго-небудзь’, тут, відаць, ’бліжэй да зямлі’ (гл.) з суф. ‑істы. Банькоўскі (2, 948) звязвае з przysada ’дадатак’ і ’адклады тлушчу на клубах’, што малаверагодна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)